1. Абадоўскі Зьміцер

Зьміцер Абадоўскі — сын Сяргея Абадоўскага, вядомага правабаронцы з г. Магілёву. Незадоўга да 20 ліпеня 1999 году — сканчэньня тэрміну кіраваньня прэзыдэнта А.Г. Лукашэнкі паводле Канстытуцыі 1996 г., калі апазыцыя мела намер ладзіць акцыі пратэсту — яго пачалі перасьледаваць. Прычынай стала правабарончая дзейнасьць бацькі Зьміцера. Храналёгія перасьледу 10 ліпеня 1999 г. Зьміцер Абадоўскі быў затрыманы і […]

2. Адамовіч Славамір

Славамір Адамовіч — легендарны беларускі паэт і грамадзскі дзяяч, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. У сярэдзіне 1990-х — лідэр арганізацыі “Правы рэванш”, якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва. Рэальнай палітычнай сілай арганізацыя ня стала і пазьней самаліквідавалася. Нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай […]

3. Асінскі Яўген

Яўген Асінскі нарадзіўся ў 1979 г. Актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Жыве ў Менску. Храналёгія перасьледу Быў затрыманы 27 ліпеня 1999 году пасьля акцыі апазыцыі і абвінавачаны па арт. 201 ч. 2 Крымінальнага кодэксу РБ — “злоснае хуліганства” за тое, што быццам бы ўдарыў міліцыянта. У ходзе сьледзтва артыкул абвінавачаньня быў зьменены на два новых: 186.3 — […]

4. Астрэйка Мікола

Мікола Астрэйка нарадзіўся 11 лістапада 1980 г. у Менску. Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “палітоляг-юрыст”. Храналёгія перасьледу У кастрычніку 2005 г. спрабаваў зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю, якая мусіла займацца незалежным назіраньнем за прэзыдэнцкімі выбарамі, але ўлады не далі на гэта свайго дазволу. Астрэйку разам з паплечнікамі асудзілі […]

5. Атрошчанкаў Аляксандар

Нарадзіўся 22 сакавіка 1981 г. у Менску. Вучыўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, адкуль быў выключаны за палітычную дзейнасьць. Вучыўся ў ЭГУ (Вільня) па спэцыяльнасьці “міжнароднае права”. У 2001-2006 гг. быў сябрам арганізацыі “Зубр”, браў удзел у акцыях, затрымліваўся за сваю палітычную дзейнасьць міліцыяй, а таксама невядомымі ў цывільным. Так, у 2000 годзе падчас сьвяткаваньня […]

6. Аўтуховіч Мікалай

Мікалай Аўтуховіч — вэтэран аўганскай кампаніі, пасьпяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы скончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 году служыў у войску ў Саратаўскай вобласьці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня. Пазьней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць […]

7. Бандажэўскі Юрый

Юры Бандажэўскі — былы рэктар Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага інстытуту, доктар мэдычных навук. Вядомы навуковец, адзін з найбуйнейшых спэцыялістаў у галіне мэдычнай радыялёгіі, сябра Беларускай акадэміі мэдычных навук, аўтар кніг пра ўплыў радыяцыі на арганізм чалавека. Нарадзіўся 9 студзеня 1957 г. у мястэчку Радунь Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1980 г.). Доктар […]

8. Бандарэнка Зьміцер

Грамадзкі актывіст, сябра ГА “БАЖ”. Нарадзіўся 28 верасьня 1963 году ў Менску. У 1984 г. скончыў Інстытут фізычнай культуры. У 1995-1996 гг. працаваў на незалежным Радыё 101,2 FM, пазьней зачыненым уладамі. Адзін з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97”, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.  Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Храналёгія […]

9. Баразенка Аляксандар

Вучыўся ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце (Польшча) і ва ўнівэрсытэце ў Санкт-Пецярбургу, незалежны журналіст. Нарадзіўся 9 траўня 1988 году ў Пінску Берасьцейскай вобласьці. Жыве і працуе ў Менску. Храналёгія перасьледу Будучы студэнтам Уроцлаўскага ўнівэрсытэту, Аляксандар Баразенка праходзіў у якасьці абвінавачванага па “справе 14-ці” яшчэ на пачатку 2008 году. Крымінальная справа за ўдзел у акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў […]

10. Барановіч Сьвятаслаў

Нарадзіўся 18 красавіка 1986 году ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці. Да свайго арышту жыў у Менску, працаваў будаўніком. Храналёгія перасьледу Удзельнік акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. у Менску. Затрыманы па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках”, аднак гэта здарылася ня ў першыя дні альбо тыдні, а ажно 15 чэрвеня 2011 г. […]

11. Бондар Аляксей

Аляксей Бондар — адзін з асуджаных па “справе 14-ці” ў 2008 годзе. Нарадзіўся 14 траўня 1981 году ў сям’і вайскоўца ў горадзе Почапе Бранскай вобласьці Расеі, адкуль родам ягоная маці. Праз год сям’я пераехала ў Беларусь, на радзіму бацькі. У 2003 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства, атрымаў дыплём юрыста са спэцыялізацыяй “Падатковае і банкаўскае права”. Працаваў […]

12. Бондараў Алесь

Алесь Бондараў — жыхар Менску, фізык па адукацыі, адзін з першых палітвязьняў у найноўшай гісторыі Беларусі. Быў асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі 23 сакавіка 1997 году, падчас якога ў Менску адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з міліцыяй. Храналёгія перасьледу 1 красавіка 1997 г.  Алесь Бондараў быў затрыманы і абвінавачаны ў хуліганстве. Усяго па крымінальнай справе […]

13. Браніцкая Эніра

Эніра Браніцкая нарадзілася 31 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт БДУ, паступіла ў асьпірантуру. Падчас навучаньня ў БДУ была чэмпіёнкай унівэрсытэту па дзюдо ў сваёй вагавай катэгорыі. У 2004–2005 гг. чытала ў БДУ курс “Ідэалёгія беларускай дзяржавы”. Брала ўдзел у працы гуманітарных грамадзкіх арганізацыяў: працавала валантэркай у дзіцячым лягеры ў Ірляндыі […]

14. Буланаў Зьміцер

Нарадзіўся ў Менску 25 жніўня 1984 году. Скончыў менскі мэдычны каледж № 2, два гады працаваў у інфэкцыйнай лякарні, лякуючы цяжка хворых, у тым ліку і на СНІД. Сур’ёзна захапляецца музыкай, незадоўга да арышту сабраў музыкаў для стварэньня гурту. Вучыўся ў Інстытуце сучасных ведаў на факультэце мастацтваў, вывучаў выканаўчае майстэрства. Палітыкай не займаўся, ніколі не […]

15. Бурлака Андрэй

Грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага Шляху” 1996 году. Фігурант “справы УНА-УНСО”. Нарадзіўся ў 1985 годзе. На Радзіме спрабаваў паступаць у духоўную сэмінарыю, бо марыў стаць сьвятаром. На час арышту зьяўляўся студэнтам 4-га курсу Ўкраінскага дзяржаўнага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. Акрамя ўкраінскай і расейскай моваў, на момант суду валодаў польскай і вывучаў турэцкую. Храналёгія перасьледу Затрыманы супрацоўнікамі […]

16. Вазьняк Сяргей

Журналіст, грамадзкі і палітычны дзеяч. Сябра праўленьня БАЖ. Сябра Бюро ЦК Беларускай партыі левых “Справядлівы Сьвет”. Нарадзіўся 14 красавіка 1962 году ў горадзе Карастышаў Жытомірскай вобласьці (Украіна). Пасьля школы скончыў Сьвярдлоўскую вышэйшую вайскова-палітычную танкава-артылерыйскую вучыльню імя Л. Брэжнева (у 1984 г.). Афіцэр-палітработнік танкавых войскаў, цывільная спэцыяльнасьць — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. У 1980-1991 гадах служыў […]

17. Васілевіч Ільля

Нарадзіўся 6 жніўня 1991 году ў горадзе Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Атрымаў базавую адукацыю ў гімназіі № 4 г. Баранавічы. Паступіў у Менскі політэхнічны каледж. Выдатна вучыўся ў каледжы, быў старастам групы. Храналёгія перасьледу У 1.15  ночы зь 19 на 20 сьнежня 2010 г. з хлопцам пасьпела пагаварыць яго сястра перад незаконным 10-сутачным арыштам. Праз двое […]

18. Васільеў Аляксандар

Аляксандар Васільеў нарадзіўся 18 сакавіка 1946 г. у сяле Галіцына Пензенскай вобласьці Расеі. Пасьля вайсковай вучэльні скончыў артылерыйскую акадэмію ў Ленінградзе, служыў у ракетных частках сухапутных войскаў. З 1964 па 1991 г. — у Савецкай арміі, скончыў службу ў Асіповічах, падпалкоўнік. Двойчы служыў у ГДР, быў сьведкам разбурэньня Бэрлінскага муру. Разам з Валерыем Леванеўскім кіраваў […]

19. Вечар Алесь

Алесь Вечар — беларускі навуковец, вырас у Менску ў сям’і патомных навукоўцаў-біёлягаў у некалькіх пакаленьнях. Сябра дзяцінства сыноў прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра, за што фактычна і пацярпеў. Храналёгія перасьледу Патрапіў у турму ў 1996 г. па сфабрыкаванай справе аб крадзяжы аўтамабільных запчастак. Фактычна сьледчыя перавялі Алеся ў абвінавачаныя са сьведкаў пасьля таго, як ён нават […]

20. Вінаградаў Павал

Нарадзіўся 24 красавіка 1988 году ў Менску. Выхоўваўся бабуляю. Скончыў прафэсыйна-тэхнічны ліцэй № 4 па спэцыяльнасьці “цырульнік”, а таксама музычную школу па клясе фартэп’яна. З 18 гадоў Павал жыве самастойна. Некаторы час ён вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Некалькі гадоў быў актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. У зьвязку з гэтым за сваю палітычную дзейнасьць […]

21. Гайдукоў Андрэй

Андрэй Гайдукоў нарадзіўся ў г. Наваполацку Віцебскай вобласьці 21 кастрычніка 1989 года. На момант арышту працаваў апэратарам на нафтаперапрацоўчым аб’яднаньні “Нафтан” і завочна вучыўся ў Полацкім унівэрсытэце. Храналёгія перасьледу Быў затрыманы 8 лістапада 2012 году ў Віцебску — паводле афіцыйнай інфармацыі, нібыта “падчас закладкі схованкі са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы”. На працягу амаль 9 […]

22. Гілевіч Андрэй

Андрэй Гілевіч нарадзіўся ў 1980 годзе.  Пасьля школы паступіў у БДУІР. 28 лютага 1998 г. Андрэй разам са сваімі сябрамі, Алесем Мухіным і Паўлам Мурашкам, вяртаючыся з канцэрту беларускага рок-гурта “NRМ”, напісалі ў Менску па вуліцы Арлоўскай на сьценах дамоў і на агароджах лёзунгі “Жыве Беларусь”, “Луку на муку”, “Свабоду палітвязьням!”.  Побач з надпісамі намалявалі […]

23. Гнедчык Алег

Нарадзіўся 22 лістапада 1986 году. Быў актывістам “Маладога Фронту”. У 2003-2005 гг. за сваю палітычную актыўнасьць як сябра “Маладога Фронту” затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Някляева. Храналёгія перасьледу У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым хлапчуком Алег быў затрыманы за распаўсюд […]

24. Гоч Вячаслаў

Грамадзянін Украіны, фігурант “справы УНА-УНСО” 1996 году. Храналёгія перасьледу Арыштаваны падчас разгону акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка 1996 г. у Менску. Утрымліваўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага. Асуджаны ў канцы жніўня 1996 г. Менскім гарадзкім судом на 1 год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. У часе судовага працэсу некаторыя сьведкі зь ліку супрацоўнікаў МУС […]

25. Грыбкоў Арцём

Нарадзіўся 6 студзеня 1989 году ў вёсцы Савашы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Скончыў базавую Палужскую школу, добра вучыўся, пісаў гумарыстычныя вершы і сцэнары для школьных сьвятаў (цікавіўся іх правядзеньнем, нават калі ўжо скончыў навучаньне). Вучыўся таксама ў менскім каледжы лёгкай прамысловасьці, але заўсёды яго цягнула да тэатральных пастановак, літаратуры і мастацтва. Вярнуўся дахаты і скончыў […]

26. Даронін Зьміцер

Жыхар Менску. Нарадзіўся 19 красавіка 1982 г. Скончыў ПТВ, захапляўся кампутарамі. Да арышту працаваў сьлесарам на МАЗе. Гадаваўся ў шматдзетнай сям’і, у якой васьмёра дзяцей, палова зь якіх у 2010-2011 гг. былі малалетнімі. Паколькі бацька зьяўляецца інвалідам першай групы, Зьміцер быў адным з асноўных кармільцаў у сям’і і дапамагаў маці гадаваць малодшых дзяцей. Палітыкай ён […]

27. Дашкевіч Зьміцер

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. ў вёсцы Кушнэры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе ў пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці, потым сям’я перабралася ў Беларусь, у райцэнтар Старыя Дарогі Менскай вобласьці. Скончыў старадарожскую школу № 2, пасьля паступіў у Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 2001 годзе далучыўся да моладзевага нацыянальнага руху […]

28. Дашкевіч Наста

Намесьніца старшыні “Маладога Фронту”, харызматычны лідэр нацыянальна арыентаванай дэмакратычнай моладзі. Наста Дашкевіч (у дзявоцтве — Палажанка) нарадзілася 2 жніўня 1990 году ў Менску. З 1997 па 2008 гг. вучылася ў 73-й менскай школе (з паглыбленым вывучэньнем нямецкай мовы) і ў 37-й школе (з эстэтычным ухілам). З 2008 г. – студэнтка факультэта філязофіі і палітычных навук […]

29. Дашук Максім

Максім Дашук — актывіст зь мястэчка Краснае. Храналёгія перасьледу Будучы яшчэ непаўнагадовым (16 гадоў), быў затрыманы 10 студзеня 2008 году ў Менску падчас акцыі пратэсту  прадпрымальнікаў. Ягоная справа была накіраваная ў адміністратыўную камісыю па справах непаўнагадовых. Пасьля гэтага Максіма абвінавацілі па крымінальным артыкуле — ч. 1 арт. 342 КК РБ (“арганізацыя альбо актыўны ўдзел у […]

30. Дзьмітрыеў Андрэй

Нарадзіўся 12 траўня 1981 году ў Менску. Вучыўся ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце на факультэце філязофіі. У 2000-2001 гг. служыў у войску. З 2001 г. — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Пачынаючы з 1999 году, браў удзел ва ўсіх выбарчых кампаніях на розных узроўнях, ад валянтэра да кіраўніка выбарчага штабу. У 2005-2009 гг. меў свой уласны […]

31. Дзянісаў Дзяніс

Дзяніс Дзянісаў — адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў намётавага мястэчка пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, які больш за трое сутак, да арышту ўсіх удзельнікаў, праходзіў на Кастрычніцкай плошчы Менску “Плошча Каліноўскага”. Праз 3 месяцы пасьля гэтай акцыі частка яе ўдзельнікаў аб’ядналася і ўтварыла ў Вільні рух супраціву “Бунт”, які потым самаліквідаваўся. Храналёгія перасьледу Крымінальная […]

32. Дранчук Цімох

Лідэр незарэгістраванага Беларускага камітэту ў абарону правоў зьняволеных “Над Бар’ерам”. Нарадзіўся 5 жніўня 1981 году ў г. Заслаўе Менскай вобласьці. У 1996-1997 гадах вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі (Нацыянальным ліцэі імя Якуба Коласа). У 1998 годзе экстэрнам скончыў сярэднюю школу № 33, а ў 1999 годзе стаў студэнтам факультэту журналістыкі БДУ, адкуль быў выключаны ў […]

33. Дрозд Зьміцер

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 году ў вёсцы Дразды (у 1976 г. увайшла ў склад гораду Менску), дзе на працягу стагодзьдзя жылі яго продкі. У 1992 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спэцыяльнасьці “Фотатэхніка”, у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ (спэцыяльнасць –  “Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”). Працаваў фатографам, захапляўся навукай, дасьледаваў архівы. У 2010 […]

34. Дрыгайла Андрэй

Грамадзянін Украіны. Вучыўся ў гандлёвым тэхнікуме. 26 красавіка 1996 году браў удзел у масавым шматтысячным “Чарнобыльскім Шляху” ў Менску разам з іншымі ўкраінцамі. Фігурант “справы УНСО”. Храналёгія перасьледу Андрэй Дрыгайла быў арыштаваны падчас разгону “Чарнобыльскага Шляху-96” беларускімі ўладамі. Акцыя праходзіла са шматлікімі сутычкамі ўдзельнікаў з супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Да суду утрымліваўся ў менскім СІЗА (на вул. […]

35. Дубскі Арцём

Арцём Дубскі — актывіст “Маладога Фронту” з Асіповічаў. У студзені 2008 году быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў цэнтры Менску 10 студзеня. Храналёгія перасьледу Арцёму было прад’яўленеа абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 КК РБ — “арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі […]

36. Завадскі Зьміцер

Журналіст Зьміцер Завадзкі нарадзіўся 28 жніўня 1972 г. 7 ліпеня 2000 г. быў выкрадзены, а затым забіты. Вучыўся ў Інстытуце культуры. З 1989 г. працаваў на беларускім тэлебачаньні. Са студзеня 1997 г. — апэратар на ОРТ (Грамадзкая расейская тэлевізія) у Беларусі. З кастрычніка 1999 г. па травень 2000 г. разам з Паўлам Шараметам здымаў у […]

37. Зубро Зьміцер

Зьміцер Зубро нарадзіўся ў г. Барысаве Менскай вобласьці. У першай палове 2000-х быў актывістам моладзевага руху “Зубр”. Актыўна займаўся палітыкай з 17 гадоў. Скончыў Барысаўскі палітэхнічны каледж па спэцыяльнасьці інжынэр-аўтамэханік. Храналёгія перасьледу У ноч на 28 сьнежня 2005 г. 19-гадовы Зьміцер разам са сваім сябрам — 20-гадовым Аляксандрам Казаковым — быў затрыманы недалёка ад Кастрычніцкай […]

38. Зьдзьвіжкоў Аляксандар

Аляксандар Зьдзьвіжкоў — беларускі журналіст. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў ГДР, у сям’і вайскоўцаў. У 1981 годзе скончыў Менскі інстытут замежных моваў па спэцыяльнасьці “гішпанская мова”. Да службы ў войску працаваў настаўнікам гішпанскай мовы ў барысаўскай сярэдняй школе. У 1985-88 гг. служыў у памежных войсках. З 1990 году супрацоўнічаў з выданьнямі “Советская Белоруссия”, “Народная газета”, […]

39. Івашкевіч Віктар

Віктар Івашкевіч — вядомы палітычны дзяяч і журналіст. 21 верасьня 1959 г. — 3 кастрычніка 2013 г. Нарадзіўся і памёр у Менску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў галоўным рэдактарам газэты “Рабочы” (1997–2002 гг.). На пачатку 1980-х гг. — актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднаньняў “Майстроўня”, “Талака”, адзін з найбольш таленавітых арганізатараў розных акцыяў і мерапрыемстваў, у […]

40. Кабанчук Вадзім

Нарадзіўся ў г. Бабруйску. У 90-я гады — актывіст “Маладога Фронту”. Скончыў Беларускую політэхнічную акадэмію. 27 сакавіка 1998 г. асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Храналёгія перасьледу Затрыманы ў кастрычніку 1997 г. і зьмешчаны ў менскі СІЗА па вул. Валадарскага, дзе правёў да суду амаль 6 месяцаў. Яго спрабавалі схіліць […]

41. Каваленка Сяргей

Сяргей Каваленка — сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ (КХП-БНФ). Нарадзіўся 16 студзеня 1975 году. Жыхар Віцебску. Прыватны прадпрымальнік, займаўся рамонтам памяшканьняў на замову. Бацька дваіх малалетніх дзяцей. Пасьля хвалі рэпрэсіяў за Плошчу-2010 ўзьняў многім людзям настрой — якраз на Каляды вывесіў на вершаліне 40-мэтровай навагодняй елкі на цэнтральнай плошчы Віцебску нацыянальны беларускі сьцяг, які лічыцца сьцягам […]

42. Казакоў Аляксандар

Аляксандар Казакоў — актывіст моладзевага руху “Зубр”, у які прыйшоў яшчэ ў 9-м класе сярэдняй школы. Нарадзіўся ў г. Барысаве Менскай вобласьці ў 1986 годзе. Навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).  Быў таксама актыўным удзельнікам скаўцкага руху ў Крупках Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Разам з іншым “зуброўцам”, Зьміцерам Зубро, быў затрыманы […]

43. Казакоў Сяргей

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Нарадзіўся 12 лютага 1992 году ў г. Ленінагорску ў Расеі. З гадавалага ўзросту пасьля разводу бацькоў жыў у Менску, на радзіме маці. Скончыў менскую сярэднюю школу № 85. Яшчэ ў малодшых класах школы спрабаваў напісаць сваю кнігу. Захапіўся музыкай, быў удзельнікам КВЗ і музычных конкурсаў. Граць на гітары і бас-гітары […]

44. Казулін Аляксандар

Кандыдат на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь падчас выбараў 19 сакавіка 2006 году. Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Аляксандар Казулін нарадзіўся 25 лістапада 1955 г. у Менску. Прафэсар, доктар навук. Служыў на Балтыйскім флёце ў марской пяхоце, пасьля дэмабілізацыі працаваў на МТЗ. Скончыў з чырвоным дыплёмам мэханіка-матэматычны факультэт БДУ. Быў сакратаром камітэту камсамолу БДУ. Працаваў у […]

45. Касьпяровіч Зьміцер

Зьміцер Касьпяровіч — моладзевы актывіст з Менску, сябра БНФ. Нарадзіўся 25 лютага 1982 году ў Менску. Пасьля сканчэньня  школы № 65 г. Менску атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў па спэцыяльнасьці “Музэйная справа, ахова помнікаў гісторыі і культуры”. Яшчэ са школьнага ўзросту (з 15 гадоў) Зьміцер стаў актывістам моладзевай фракцыі БНФ, […]

46. Квяткевіч Аляксандар

Нарадзіўся 4 лютага 1987 году ў працоўнай сям’і. З дзяцінства дапамагаў маці па працы і гаспадарцы. Скончыў базавую 168-ю менскую школу, потым прафэсійна-тэхнічную вучэльню па спэцыяльнасьці “сталяр-станочнік”. Працаваў на вытворчасьці — вырабляў кампрэсары для машын. Цікавіцца тэхнікай, любіць футбол, якім раней займаўся. Храналёгія перасьледу На Плошчу ў Менску 19 сьнежня 2010 г.  прыйшоў выпадкова, пажадаўшы […]

47. Кійко Рыгор

Рыгор Кійко — мастак, вэтэран БНФ, адзін зь ініцыятараў стварэньня мэмарыялу ў Курапатах. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1951 г. у вёсцы Цалуйкава Луганскай вобласьці Ўкраіны ў настаўніцкай сям’і. Неўзабаве сям’я пераехала на радзіму маці ў Бабруйск. У 1980 г. Рыгор скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці мастак-кераміст. Сябра Беларускага саюзу мастакоў, удзельнічае ў працы суполкі “Пагоня”. […]

48. Кім Андрэй

Андрэй Кім нарадзіўся 26 лютага 1986 г. у Менску. Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, пасьля вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Актывіст моладзевага і хрысьціянскага руху. Храналёгія перасьледу У дачыненьні да моладзевага актывіста Андрэя Кіма, аднаго з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, заведзеная крымінальная справа па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо […]

49. Кіркевіч Алесь

Намесьнік старшыні “Маладога Фронту”, кіраўнік яго Гарадзенскай філіі. Нарадзіўся ў 1989 г. ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандар быў вядомым у Гародні краязнаўцам. Пасьля школы паступіў на гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту на спэцыяльнасьць “архэалёгія”. Самастойна вырашыў адкласьці вучобу, бо лічыў больш важнай палітычную дзейнасьць. Храналёгія перасьледу Удзельнік акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г. […]

50. Класкоўскі Аляксандар

Нарадзіўся 26 верасьня 1978 году. Скончыў Менскую сярэднюю школу № 55, паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, потым атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. У 1999 г. пасьля войска ажаніўся з Натальляй — дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся дзякуючы паездкам у Бялынічы да сваёй бабулі. Зараз у іх сям’і гадуецца трое дзяцей. У1999 годзе паступіў на службу ў ДАІ Ленінскага […]

51. Клімаў Андрэй

Андрэй Клімаў — вядомы бізнэсовец, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, сябра адмысловай парлямэнцкай “Камісыі па прававой ацэнцы парушэньняў Прэзыдэнтам РБ А. Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў РБ”. Адзін з ініцыятараў імпічмэнту прэзыдэнту Лукашэнку ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП. Па палітычных матывах Андрэй Клімаў быў зьняволены тройчы. Нарадзіўся 17 верасьня 1965 году ў Менску. […]

52. Коваль Алесь

Алесь Коваль — у 1990-я гады працаўнік менскага мэтро, адзін зь першых асуджаных па палітычнай справе ў незалежнай Беларусі. Храналёгія перасьледу Быў затрыманы пасьля сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі ў 1997 годзе. У той год сьвяточнае шэсьце, зладжанае апазыцыяй, адбылося 23 сакавіка і скончылася сутыкненьнямі дэманстрантаў зь міліцыяй, якая некалькі разоў спрабавала не пусьціць калёну […]

53. Кондрусь Уладзімір

Жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь быў змешчаны пад варту ў СІЗА МУС № 1 14 чэрвеня 2016 г. Паводле пацверджанай Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь інфармацыі, ён абвінавачваецца па ч. 2  арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Масавыя беспарадкі”). Дадзеная крымінальная справа ўзбуджана ў межах справы па падзеях 19 снежня 2010 г. у Мінску, калі ў […]

54. Красоўскі Павал

Павал Красоўскі нарадзіўся ў 1983 годзе. Жыхар гораду Жодзіна Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Напачатку 2006 году ў г. Жодзіна была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (публічная абраза службовых асобаў) у адносінах да актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Красоўскага. Падставай для перасьледу стала публікацыя ў бюлетэні “Назіральнік” сатырычных карыкатураў на кіраўніцтва гораду. Карыкатуры […]

55. Крук Іван

Іван Крук нарадзіўся 27 кастрычніка 1944 г. у вёсцы Кажан-Гарадок Берасьцейскай вобласьці. Скончыў менскую школу міліцыі, пазьней — Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Юрыст. Больш за 30 гадоў адпрацаваў у праваахоўных органах. Быў дэпутатам Астравецкага раённага савету. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Падчас выбарчай кампаніі 2006 г. зьбіраў подпісы ў Астравецкім раёне за абодвух дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты: […]

56. Крываў Міхась

Актывіст АГП. Быў асуджаны па “справе 14-ці” за ўдзел у мітынгу ў падтрымку прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Спачатку на другі дзень пасьля акцыі, 11 студзеня, быў арыштаваны на 15 сутак. У лютым 2008 г. быў выкліканы на допыт як падазраваны. Храналёгія перасьледу 22 красавіка 2008 г. судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала моладзевага […]

57. Кудзінаў Уладзімер

Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, бізнэсовец. У парлямэнце супрацоўнічаў з грамадзкім аб’яднаньнем “Грамадзянскае дзеяньне”, быў адным з ініцыятараў імпічмэнту А. Лукашэнку ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП. Падчас рэфэрэндуму 1996 г. зафіксаваў і склаў пратаколы на мноства парушэньняў пры яго правядзеньні ў сваёй выбарчай акрузе, матэрыялы пра гэта накіраваў у Берасьцейскую і Генеральную пракуратуру РБ. […]

58. Лабковіч Вадзім

Вадзім Лабковіч нарадзіўся ў 1981 г. у Менску. З 1996 г. браў удзел у акцыях “Маладога Фронту”, пасьля пакінуў арганізацыю з прычыны рознагалосьсяў з тагачасным кіраўніцтвам. Супрацоўнічаў з прэсавай службай Партыі БНФ. Цяпер бярэ ўдзел у апазыцыйных акцыях выбарачна. Працуе ў фірме па вырабе мэблі, завочна вучыцца ў эканамічным унівэрсытэце. Першы непаўнагадовы беларускі палітвязень: прадстаў […]

59. Леванеўскі Валеры

Валеры Леванеўскі нарадзіўся ў Гародні 15 жніўня 1963 г. Скончыў гарадзенскую ПТВ-49 хімікаў, вучыўся ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Працаваў сьлесарам, рэгуліроўшчыкам радыёапаратуры, кіраваў Гарадзенскім абласным аб’яднаньнем у абарону правоў падаткаплатнікаў, Гарадзенскім гарадзкім цэнтрам абароны правоў спажыўцоў. Храналёгія перасьледу 1 траўня 2004 г. Валеры Леванеўскі быў арыштаваны ў Гародні на мітынгу, удзельнікі якога патрабавалі адстаўкі […]

60. Ліхавід Мікіта

Актывіст Руху “За свабоду”. Пасьля вызваленьня пачаў займацца дапамогай іншым палітвязьням. Нарадзіўся 27 траўня 1990 году ў Менску. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы № 177 паступіў на юрыдычны факультэт недзяржаўнага Менскага інстытуту кіраваньня. Навучаўся завочна. Пасьля падзей 19 сьнежня, па словах кіраўніцтва факультэта, выключаны не быў, але аўтаматычна патрапіў у акадэмічны адпачынак (не пасьпеў здаць адзін […]

61. Лобан Уладзімер

Нарадзіўся 16 студзеня 1978 году ў г. Хойнікі на Гомельшчыне. Пасьля Чарнобыльскай катастрофы сям’я пераехала ў Віцебскую вобласьць, горад Верхнядзьвінск, дзе ён скончыў сярэднюю школу і куды вярнуўся працаваць пасьля сканчэньня ў Менску Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. З красавіка 2010 г. жыў і працаваў у сталіцы. Палітыкай не займаўся, ні ў якія партыі і рухі […]

62. Лукашоў Кастусь

Брат вядомага палітыка Вячаслава Сіўчыка. Нарадзіўся 15 лістапада 1970 года ў Менску. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Працаваў у Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Храналёгія перасьледу Крымінальная справа ў адносінах да Канстанціна Лукашова была ўзбуджаная па арт. 364 Крымінальнага кодэксу — “гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі”. Ён абвінавачваўся ў наезьдзе на аўтамабілі на […]

63. Лыско Уладзімер

Уладзімер Лыско нарадзіўся 20 ліпеня 1957 г. у Барысаве. Пасьля заканчэньня школы паступіў у політэхнічны тэхнікум на спэцыяльнасьць інжынэрная геадэзія. У 1975 г. прызваны ў войска, служыў тры гады на Балтыйскім флоце. Пасьля службы і заканчэньня тэхнікуму быў разьмеркаваны ў Менск, у тагачаснае 5-е геадэзічнае прадпрыемства пры Савеце міністраў СССР. Больш за 30 гадоў працуе […]

64. Лявонаў Васіль

Васіль Лявонаў – былы міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Перад тым, як заняць пост міністра, ён зьяўляўся гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Нямеччыне, узначальваў Магілёўскі абкам партыі. З таго часу Васіль Лявонаў знаёмы з прэзыдэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам, які ў той час кіраваў  саўгасам “Гарадзец”. Падчас выбараў першага прэзыдэнта Беларусі Васіль Лявонаў адкрыта падтрымліваў В. Кебіча, […]

65. Лявонаў Юрый

Юрый Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю транспартную фірму “Ніка-Транс”. Храналёгія перасьледу Актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасьцю. Старшыня аргкамітэту руху “За новую Беларусь” (з […]

66. Ляшкевіч Сяргей

Сяргей Ляшкевіч нарадзіўся 13 верасьня 1978 г. у Лідзе. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт. З 1997 г. — сябра Беларускага Народнага Фронту. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 г. быў кіраўніком ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне. Скончыў магістратуру ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце па спэцыяльнасьці “паліталёгія”. Храналёгія перасьледу 2 сакавіка ў Шчучыне адбыліся ператрусы […]

67. Мажэйка Павал

Павал Мажэйка нарадзіўся 25 траўня 1978 г. у Гародні. Скончыў факультэт гісторыі і культуралёгіі Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яшчэ студэнтам пачаў друкавацца ў газэце “Пагоня”. Быў кіраўніком перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г. Актывіст рухаў “За свабоду”, “Выратуем Гародню ад разбурэньняў”, адзін з арганізатараў кампаніі “Год беларускай дзяржаўнасьці-2008” у Гародні. […]

68. Малчанаў Аляксандар

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 году ў Барысаве. Вучыўся ў Барысаўскай школе № 22. У першай палове 2000-х гадоў быў актывістам моладзевага руху “Зубр”. Менавіта ў той час палітычная актыўнасьць хлопца стала прычынай пастаяннай увагі да яго з боку міліцыі. Акрамя таго, пацярпелі блізкія людзі: з-за сына ягонай маці Галіне Андрэеўне не працягнулі кантракт на працы. […]

69. Маркевіч Мікола

Мікола Маркевіч — журналіст з Гародні, сябра БАЖ. Нарадзіўся 29 чэрвеня 1962 г. у вёсцы Чэрнічы Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў філялягічны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту. Працаваў у гарадзенскіх газэтах “Высота”, “Гродзенская праўда”. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. У 1991 г. стварыў культурна-асьветніцкі фонд “Бацькаўшчына”, праз год зарэгістраваў пры фондзе газэту “Пагоня” і стаў яе галоўным […]

70. Марцалеў Сяргей

Нарадзіўся 29 красавіка 1977 году ў Менску ў сям’і патомных навукоўцаў. Унук Станіслава Марцалева, кіраўніка Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук, і акадэміка-філёзафа Леаніда Яўменава. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, але быў адлічаны за палітычную дзейнасьць калі рэктарам быў Казулін. Тым ня менш, пасьля пераходу Аляксандра Казуліна ў апазыцыю […]

71. Марыніч Міхаіл

Міхаіл Марыніч нарадзіўся 13 студзеня 1940 г. у вёсцы Старыя Галоўчыцы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Менскі інстытут замежных моваў, Менскую вышэйшую партыйную школу. Ганаровы доктар эканамічных навук. Працаваў у будаўніцтве 16 гадоў, у тым ліку каля трох гадоў — у Аўганістане. З 1990 па 1991 г. — старшыня гарвыканкаму Менску, у […]

72. Мацукевіч Віталь

Нарадзіўся 2 траўня 1987 году ў сям’і штурмана дальняга плаваньня і інжынэра. Скончыў менскую школу № 138. Вучыўся ў Менскім інстытуце кіраваньня, вывучаў эканоміку і права ў Беларускім інстытуце правазнаўства, які ў 2010 годзе павінен быў скончыць. Выключаны ня быў, аднак абараніць дыплём не пасьпеў. Кіраўніцтва інстытуту дазволіла Віталю зрабіць гэта пазьней. У палітычных рухах […]

73. Міранюк Андрэй

Грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага шляху” 1996 году. Нарадзіўся ў 1975 годзе. Родам з гораду Тамань. Храналёгія перасьледу Затрыманы 26 красавіка 1996 г. у Менску падчас разгону акцыі, утрымліваўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага. Асуджаны ў канцы жніўня 1996 г. Менскім гарадзкім судом на 1 год зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Судзьдзя — Рыгор Казырыцкі, пракурор […]

74. Мірзаянаў Фёдар

Нарадзіўся 9 сьнежня 1990 году ў г. Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Скончыў гімназію, у часе вучобы быў актыўным удзельнікам алімпіяднага руху ў горадзе, вобласьці і рэспубліцы: браў удзел у алімпіядах па гісторыі, інфарматыцы і геаграфіі. У 2008 г. паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “эканамічная кібэрнэтыка”. Студэнтам захапіўся мадэлямі эканамічнага развіцьця краіны, […]

75. Мурашка Павал

Храналёгія перасьледу 28 лютага 1998 г. Павал Мурашка разам са сваімі сябрамі — Андрэем Гілевічам і Алесем Мухіным — на шляху з канцэрту беларускага рок-гурту “NRМ“ напісалі на сьценах дамоў і на агароджах пратэстныя лёзунгі кшталту: “Жыве Беларусь” і “Луку на муку”. Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Усе трое на той час былі […]

76. Мухін Алесь

Храналёгія перасьледу 28 лютага 1998 г. Алесь Мухін разам са сваімі сябрамі — Андрэем Гілевічам і Паўлам Мурашкам, — вяртаючыся з канцэрту беларускага рок-гурту “NRМ”, напісалі на сьценах дамоў і на агароджах лёзунгі кшталту: “Жыве Беларусь” і “Луку на муку”. Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Студэнты былі затрыманыя міліцэйскім патрулём. Допыты ў РАУС Цэнтральнага […]

77. Мядзьведзь Зьміцер

Нарадзіўся 16 студзеня 1960 году ў Менску. Скончыў БНТУ (у той час — Менскі політэхнічны інстытут). Па спэцыяльнасьці інжынэр-энэргетык. Некаторы час працаваў на адной з катэдраў роднага інстытуту, потым – у сфэры будаўніцтва. Многія вядомыя аб’екты беларускай сталіцы пабудаваныя з ягоным удзелам — напрыклад, Зьміцер Мядзьведзь быў намесьнікам дырэктара генпадраднай арганізацыі пры будаўніцтве парку адпачынку […]

78. Новік Зьміцер

Нарадзіўся 16 верасьня 1981 году ў горадзе Баранавічы. Скончыў школу № 13, потым вучыўся ў Менску ў Акадэміі фізычнай культуры, служыў у войску. На момант арышту зь сям’і ў яго былі толькі хворыя маці і бабуля, для якіх ён быў адзінай апорай, ды малодшы брат. Працаваў у ахове: спачатку ахоўнікам у рэстарацыі, затым — у […]

79. Новікава Аксана

Аксана Новікава — прыватная прадпрымальніца зь Менску, грамадзкая актывістка. Нарадзілася ў 1973 годзе ў вёсцы Клыпаўшчына Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці. Займалася аптовымі пастаўкамі прадуктаў. Паўтара года жыла ў Францыі, дзе ў 2001 годзе нарадзілася яе дачка Рыяна. Аксану Новікаву часта параўноўваюць з савецкімі дысыдэнтамі. Яна вядомая як чалавек адзіночнага пратэсту, індывідуальнага супраціву сістэме. Яе ўлёткі […]

80. Някляеў Уладзімер

Паэт-песеньнік, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Менскім электратэхнікуме сувязі (1962-1966 гг.), на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту (1971, г. Масква), скончыў філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту […]

81. Пазьняк Андрэй

Нарадзіўся 20 траўня 1977 году ў г. Жодзіна Менскай вобласьці. Скончыў Жодзінскі прафэсійны ліцэй, на працягу 14 гадоў працаваў у родным горадзе электрамантэрам на БелАЗе. Палітыкай не займаўся. Ня быў сябрам ніякіх партый і арганізацый. Вырас у спартовай сям’і, заўсёды захапляўся футболам, займаўся ім, быў заўзятарам футбольнага клубу БАТЭ. Ягоны бацька — вядомы ў краіне […]

82. Парсюкевіч Сяргей

Сяргей Парсюкевіч — маёр міліцыі ў адстаўцы, выйшаў на пэнсію ў 2004 годзе ў рангу начальніка судова-крыміналістычнага аддзелу, пасьля чаго заняўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Быў старшынём Рады індывідуальных прадпрымальнікаў Смаленскага рынку ў г. Віцебску. Парсюкевіч быў адным з удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 760, якая адбылася ў Менску 10 студзеня 2008 году. 13 […]

83. Патапаў Сяргей

Грамадзянін Украіны, які разам з некалькімі суайчыньнікамі наведаў Беларусь для ўдзелу ў акцыі апазыцыі “Чарнобыльскі Шлях” з матываў салідарнасьці. Жыве ў г. Харкаве. Храналёгія перасьледу Затрыманы міліцыяй падчас разгону шматтысячнай акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка 1996 г. у Менску. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА па вул. Валадарскага, абвінавачаны па артыкуле “Арганізацыя і ўдзел у дзеяньнях, што […]

84. Пашкевіч Міхаіл

Адзін ў фігурантаў “справы чатырнаццаці” — крымінальнай справы па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь, заведзенай супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску, якая адбылася 10 студзеня 2008 году. Міхаіл Пашкевіч нарадзіўся ў 1986 годзе ў Комі АССР (Расея). У той час ягоны бацька працаваў там вайсковым лекарам, а маці – эканамістам. Празь некалькі гадоў […]

85. Пратасеня Андрэй

Нарадзіўся 12 сьнежня 1981 году. Пасьля школы скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржунівэрсытэту. Працаваў праграмістам. Займаўся дабрачыннасьцю — дапамагаў хворым людзям зьбіраць сродкі на апэрацыі. У палітычных партыях і рухах ня быў да лістападу 2010 г., але за месяц да падзей на Плошчы Незалежнасьці напісаў заяву на ўступленьне ў АГП (праўда, пазьней зразумеў, што палітыка — […]

86. Пушкін Алесь

Алесь Пушкін — мастак, вядомы росьпісам храмаў у розных кутках Беларусі, а таксама пэрфомансамі з палітычным падтэкстам. Упершыню зладзіў такі пэрформанс у 1989 годзе ў Менску, на ганку Тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер Акадэмія мастацтваў), дзе ён вучыўся. Мастак выставіў плякат, на якім былі намялаваныя закрэсьлены сьцяг тагачаснай БССР і побач — бел-чырвона-белы нацыянальны беларускі сьцяг. Такім […]

87. Радзівіл Юрый

Храналёгія перасьледу Юрыё Радзівіл, кіроўца кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна, быў затрыманы асобамі ў цывільным 2 сакавіка. Машына Юрыя Радзівіла, з якой вяліся відэаздымкі масавага затрыманьня і збіцьця  журналістаў і людзей каля РУУС Кастрычніцкага р-ну Менску, была абстраляная супрацоўнікамі спэцпадразьдзяленьня МУС па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” (камандзір – палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў). Юрыё […]

88. Разумаў Мікалай

Мікалай Разумаў — жыхар г. Ворша (Віцебская вобласьць), адзін зь лідэраў Аршанскага стачкаму першай паловы 1990-х гадоў, які арганізоўваў масавыя пратэсты працоўных, у тым ліку перакрыцьцё чыгункі. Храналёгія перасьледу Напачатку красавіка 2006 году супраць апазыцыйнага актывіста Мікалая Разумава ў Воршы была ўзбуджаная крымінальная справа за паклёп на кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнку. Мікалаю Разумаву ставілася ў […]

89. Рамашэўскі Андрэй

Андрэй Рамашэўскі нарадзіўся ў Менску 18 ліпеня 1970 г. Пасьля школы вучыўся ў РТІ, потым на хімічным факультэце БДУ. У 1993 г. стварыў “Партыю аматараў піва” — аб’яднаньне аднадумцаў, у асноўным зь менскага творчага асяродку, у якое ўваходзілі сярод іншых і некалькі вядомых музыкаў і паэтаў (існавала да 1997 г., калі было зачыненае ўладамі). У […]

90. Рымашэўскі Віталь

Сустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”. Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 году ў Менску. Адукацыя вышэйшая, інжынэр-будаўнік. Працаваў па спэцыяльнасьці, пачынаючы ад шараговага супрацоўніка і сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзелу. Затым пачаў займацца прыватным бізнэсам. Прафэсійна займаецца палітыкай з 1996 году. З 1996 году — сябра Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах — сябра Прэзыдыюму Беларускай […]

91. Садоўская Кацярына

Кацярына Пятроўна Садоўская нарадзілася 28 студзеня 1946 г. у Гомелі. Пасьля сканчэньня школы паехала працаваць у Сьветлагорск на завод штучнага валакна. Праз год пераехала ў Менск. Працавала на радыятарным заводзе, кіроўцай трамвая, у камунальнай гаспадарцы. Ад 1988 г. займаецца праваабарончай дзейнасьцю. У сярэдзіне 1990-х гг. супрацоўнічала з Партыяй здаровага сэнсу, пры якой стварыла грамадзкую прыёмную […]

92. Сакрэт Яўген

Нарадзіўся ў Менску 3 кастрычніка 1966 году. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы № 110 служыў у войску. Выпускнік лесагаспадарчага факультэту тэхналягічнага інстытуту імя Кірава ў Менску (зараз — Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт). Захапляецца ландшафтным дызайнам, якім стаў займацца прафэсійна, скончыўшы адпаведныя курсы. Яшчэ адно яго захапленьне – літаратура. Яўген сам зьяўляецца аўтарам вершаў і прозы, яго […]

93. Салавей Уладзімер

Уладзімер Георгіевіч Салавей — грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага Шляху-96”. Нарадзіўся ў 1943 годзе ў мястэчку пад Саратавам у Расіі. Прафэсійны вайсковец, удзельнік вайны ў Аўганістане і Грузіі, ліквідатар катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Лічыў сябе ўкраінскім нацыяналістам, спачуваў беларусам. З 1991 г. быў адным з кіраўнікоў кіеўскай арганізацыі УНА-УНСО, ўзнагароджаны ордэнам гэтай арганізацыі “Пустэльны хрэст” за […]

94. Саньнікаў Андрэй

Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі на выбарах 2010 году, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.  Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 году. Унук Канстанціна Саньнікава — беларускага рэжысэра, народнага артыста БССР, аднаго з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатра.  У 1971 годзе Андрэй Саньнікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 — перакладчыцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытуту замежных моваў. […]

95. Сарокін Анатоль

Анатоль Сарокін — адзін з асуджаных па справе Дня Волі ў Менску ў 1997 годзе. У той год сьвяткаваньне Дня Волі адбылося 23 сакавіка і вылілася ў жорсткае супрацьстаяньне міліцыі, спэцназу і ўдзельнікаў апазыцыйнай акцыі. Супрацоўнікі сілавых структураў некалькі разоў спынялі шэсьце, якое кіравалася да плошчы Якуба Коласа. Менскі геолаг Анатоль Сарокін быў сярод тых […]

96. Сасім Мікіта

Калі на адной з акцыяў амапаўцы адабралі ў Мікіты Сасіма нацыянальны беларускі сьцяг, ён падвесіў на вуду зьнятую з сябе джынсавую кашулю, якая стала новым сымбалем супраціву. Мікіта Сасім нарадзіўся ў г. Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Пасьля школы вучыўся ў каледжы лёгкай прамысловасьці, дзе некаторы час зьяўляўся старшынём суполкі БРСМ (якая пазьней у поўным складзе на […]

97. Сіўчык Вячаслаў

Вячаслаў Сіўчык, разам з Юрыем Хадыкам, зьяўляецца першым беларускім палітвязьнем постсавецкага пэрыяду. Нарадзіўся ў Менску 18 сьнежня 1962 году ў сям’і навукоўцаў. У дзяцінстве каля дзесяці гадоў пражыў з бацькамі ў Абхазіі, потым сям’я вярнулася ў Беларусь. Вячаслаў фармаваўся ў асяродзьдзі, дзе немагчыма было не адчуваць сваёй нацыянальнай прыналежнасьці. У 1984 г. скончыў геаграфічны факультэт […]

98. Скочка Яўген

Яўген Скочка нарадзіўся 7 кастрычніка 1976 году ў Гомелі. Пасьля школы вучыўся на рэжысэрскім аддзяленьні тэатральна-мастацкага інстытуту ў Менску (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У студэнцкія гады далучыўся да моладзевага крыла БНФ, якое ў верасьні 1997 г. ператварылася ў “Малады Фронт”. Храналёгія перасьледу 25 лютага 1999 г. супраць намесьніка старшыні “Маладога Фронту» Яўгена Скочкi […]

99. Скрабец Сяргей

Сяргей Скрабец нарадзіўся 25 кастрычніка 1963 г. у г. Ліда Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, працаваў інжынэрам-тэхнолягам, у 1990-х гг. — у камэрцыйных структурах, ад 1997 да 2001 г. — гэнэральным дырэктарам гандлёвага дому “Бел-Бабаеўскае”. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га скліканьня (2000–2004 гг.), дзе некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу “Рэспубліка”. Летам […]

100. Старавойтаў Васіль

Васiль Старавойтаў нарадзiўся ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёну 13 чэрвеня 1924 г. Памёр 19 лютага 2013 году ў вёсцы Мышкавічы таго ж раёну. Да Другой сусьветнай вайны скончыў Магілёўскую фэльдшарска-акушэрскую школу. Але ўрачом папрацаваць не пасьпеў: пачалася вайна, пайшоў у партызаны. Пасьля вызваленьня Беларусі застаўся на Магілёўшчыне на партыйнай працы. Працаваў на кіраўнічых пасадах у […]

101. Стральцоў Алесь

Алесь Стральцоў — адзін з асуджаных па “справе 14-ці” ў 2008 годзе, калі на 14 моладзевых актывістаў былі заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. Алесь Стральцоў — сацыял-дэмакрат, у сярэдзіне 2000-х быў намесьнікам старшыні БСДП. Неаднаразова затрымліваўся і асуджаўся па адміністратыўных справах за ўдзел у апазыцыйных акцыях, выступах на мітынгах […]

102. Сурган Алег

Алег Сурган — апазыцыйны актывіст зь Віцебску. Храналёгія перасьледу 3 верасьня 2009 году Алег Сурган разам са сваім малодшым братам Тарасам быў затрыманы на прыпынку грамадзкага транспарту каля Віцебскага медычнага ўнівэрсытэту, на будынку якога перад гэтым нехта вывесіў забаронены ў Беларусі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. На Алега Сургана ў Кастрычніцкім РУУС склалі пратакол, у якім ён […]

103. Сырамолатаў Павал

Нарадзіўся ў красавіку 1991 году ў Бабруйску Магілёўскай вобласьці. Пасьля школы скончыў прафэсыйна-тэхнічную вучэльню. Не адносіў сябе ні да якіх палітычных партыяў. Працаваў на мэталюргічным заводзе токарам-станочнікам, адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленьні хіміка-тэхналягічнага тэхнікуму. Захапляўся кампутарам і музыкай, якую спрабаваў пісаць сам, пэўны час разам зь сябрамі граў у рок-гурце. Храналёгія перасьледу 17 студзеня 2011 […]

104. Сядоў Валер

Валер Сядоў — беларускі актывіст, вядомы сваім удзелам у акцыях пратэсту яшчэ з канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя. Гэтага чалавека часам называюць апошнім дысыдэнтам СССР. Нарадзіўся ў Грузіі ў 1960-я гады ў расейскай сям’і, ягоны дзед паходзіў з казакоў, высланых на Каўказ імпэратрыцай Кацярынай ІІ. Валер Сядоў быў супрацоўнікам газэты “Навіны Адраджэньня”, […]

105. Ус Зьміцер

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Менску. Скончыў юрыдычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае сына. Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Менску, пазьней — у сфэры будаўніцтва. З 1992 г. — дырэктар выдавецтва «Трывіюм». У 1999-2003 гг. зьяўляўся дэпутатам Менскага гарадскога савету, зьбіраўся балатавацца туды таксама на выбарах у 2003 і 2007 гг., але яго […]

106. Федаркевіч Алег

Нарадзіўся ў 1961 годзе. Жыхар Менску. Мае сярэднюю адукацыю, па прафэсіі будаўнік. Працаваў на адным з будаўнічых прадпрыемстваў роднага гораду. У 1990-я гады некаторы час быў сябрам БНФ. Храналёгія перасьледу Браў удзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 г. Быў затрыманы падчас жорсткага разгону мірнай акцыі і зьмешчаны пад варту ў сьледчы ізялатар […]

107. Фінькевіч Артур

Артур Фінькевіч нарадзіўся ў Менску 8 лютага 1985 г. Скончыў менскую ПТВ № 38, вучыўся ў Міжнародным Гуманітарна-Эканамічным Інстытуце, але праз два гады быў выключаны. Зараз студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледваньні”. Выпускнік “Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледваньняў”. З 2001 па 2008 гг. быў сябрам “Маладога фронту”, а таксама намесьнікам старшыні. У 2003-2005 […]

108. Фядута Аляксандар

Нарадзіўся 3 лістапада 1964 г. у Гародні.  Беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнаўца. Скончыў расейскае аддзяленьне філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1986 г.). У 1986–1991 гг. працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў гарадзенскай школе № 20. У 1991 перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаньнях студэнцкай моладзі, першым […]

109. Хадыка Юрый

Юрый Хадыка — вядомы палітык і навуковец, адзін зь першых палітвязьняў незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 23 чэрвеня 1938 года ў Менску. Скончыў з залатым мэдалём менскую школу № 60. У 1960 г.  скончыў фізычны факультэт БДУ і стаў працаваць у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук Беларусі, займаўся пытаньнямі разьлікаў траекторыі ракетаў ва Ўсесаюзнай каапэрацыі па стварэньні касьмічнай […]

110. Халіп Ірына

Вядомая беларуская журналістка. Нарадзілася 12 лістапада 1967 г. у Менску. Уласны карэспандэнт расейскай “Новой газеты” па Беларусі. Працавала намесьніцай галоўнага рэдактара “Белорусской деловой газеты” і галоўным рэдактарам штотыднёвіка “Имя”, якія спынілі выхад. Неаднаразова падвяргалася крымінальнаму перасьледу за сваю прафэсійную дзейнасьць, атрымлівала папярэджаньні ад пракуратуры. У красавіку 1997 году разам з бацькам, драматургам і кінадакумэнталістам Уладзімерам […]

111. Хамічэнка Уладзімер

Нарадзіўся ў 1986 годзе. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Старых Дарогах і школе-інтэрнаце ў Рудзенску. Калі яму было 4 гады, бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. У 2004 г. скончыў сельскагаспадарчы ліцэй у Слуцку. Яго выхаваньнем і ўладкаваньнем побыту займаліся пэдагогі, якія вельмі шкадавалі хлопчыка. Вучоба яму давалася цяжка. Да палітыкі дачыненьня ня мае. Жыў у Менску […]

112. Цішкевіч Тацяна

Тацяна Цішкевіч — актывістка руху “JEANS — за Свабоду!” і кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, адна з асуджаных па “справе 14-ці”. Храналёгія перасьледу У 2008 годзе за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня была затрыманая і зьбітая АМАПаўцамі ў аўтазаку падчас дастаўкі ў Цэнтральны РАУС. (10 студзеня 2008 году некалькі тысяч чалавек бралі ўдзел у акцыі пратэсту […]

113. Чарнышоў Алесь

Алесь Чарнышоў — адзін з асуджаных па крымінальнай “справе 14-ці”, актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” і моладзевага руху “JEANS — за Свабоду!” падчас выбараў прэзыдэнта 2006 году. Храналёгія перасьледу Алесь быў адным з удзельнікаў акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў і пратэсту супраць рабаўнічага ўказу кіраўніка дзяржавы, якая адбылася 10 студзеня 2008 г. ў Менску.  Пасьля акцыі Алеся […]

114. Чыгір Аляксандар

Малодшы сын былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра. Справу Аляксандра Чыгіра з самага пачатку называлі палітычнай. На думку экспэртаў, яна была ськіраваная на Міхаіла Чыгіра, які ў 1996 годзе пакінуў пасаду кіраўніка беларускага ўраду з-за нязгоды з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі. Чыгір-старэйшы правёў за кратамі 8 месяцаў. Храналёгія перасьледу Аляксандра Чыгіра судзілі аж тройчы. Першы раз ён […]

115. Чыгір Міхаіл

Міхаіл Чыгір — другі прэм’ер-міністар незалежнай Рэспублікі Беларусь (пасьля Вячаслава Кебіча) і першы кіраўнік ураду пасьля абраньня прэзыдэнтам А. Лукашэнкі. Нарадзіўся 24 траўня 1948 году ў вёсцы Усава Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1970 г.), спэцфакультэт па міжнародных эканамічных адносінах пры Маскоўскім фінансавым інстытуце (1982 г.). З 1970 па 1971 […]

116. Чыгір Юлія

Юлія Чыгір — жонка палітвязьня Міхаіла Чыгіра, былога прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, і маці Аляксандра Чыгіра, таксама асуджанага па справе, зьвязанай з палітыкай. Юрыст паводле адукацыі, Юлія Чыгір абараняла ў судзе свайго мужа. Храналёгія перасьледу У 2000 годзе Фрунзенскі суд Менску прызнаў Юлію Чыгір вінаватай па ч. 2 арт. 363 КК РБ — “супраціў міліцыі”. Гаворка […]

117. Шалайка Аляксандар

Аляксандар Шалайка нарадзіўся 17 студзеня 1977 г. у Менску. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу, затым — з адзнакай факультэт міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2001 г. таксама скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў у Нацыянальнай Акадэміі навук спэцыялістам Каардынацыйнага цэнтру па супрацоўніцтве з ЮНЭСКА. Храналёгія перасьледу 21 лютага 2006 г., амаль за месяц да […]

118. Шапціцкі Андрэй

Удзельнік “Чарнобыльскага Шляху” 1996 г. Нашчадак знакамітага ўкраінска-польскага графскага роду Шапціцкіх, далёкі сваяк і поўны цёзка знакамітага ўкраінскага ўніяцкага мітрапаліта. (Цікава, што з-за гэтага ў турме не толькі зьняволеныя, але і адміністрацыя называлі яго “Графам”). Нарадзіўся 8 жніўня 1967 году ў горадзе Падвалачыску (Цярнопальская вобласьць Украіны). Скончыў пасьля школы вайсковую вучэльню. Служыў у розных месцах […]

119. Шарамет Павал

Павал Шарамет — вядомы беларускі і расейскі журналіст. Нарадзіўся 28 лістапада 1971 г. у Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Скончыўшы тры курсы, сыйшоў з гэтай ВНУ і паступіў на факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэта (тэма дыпломнай працы — “Афшорны бізнэс”). Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па […]

120. Шумчанка Анатоль

Анатоль Шумчанка — лідэр прадпрымальнікаў, старшыня прадпрымальніцкага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”. Храналёгія перасьледу Анатоль Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка 2005 году за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Менску ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка. Абвінавачаньне прад’яўлена […]

121. Шчукін Валеры

Валеры Аляксеевіч Шчукін – дэпутат Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня, праваабаронца, журналіст (шмат гадоў быў карэспандэнтам незалежнай газэты “Народная Воля”). “Тройчы палітвязень” — супраць яго былі заведзеныя тры палітычныя крымінальныя справы. Валеры Шчукін нарадзіўся 22 сакавіка 1942 г. ва Ўладзівастоку. Скончыў школу ў Менску, служыў у войску, пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Менск. Скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую […]

122. Шыдлоўскі Аляксей

Моладзевы дэмакратычны актывіст. Нарадзіўся 27 сьнежня 1978 году ў г. Стоўбцы Менскай вобласьці. Быў сябрам “Маладога Фронту”, адным са стваральнікаў моладзевага руху “Зубр”. Пасьля школы паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі, аднак скончыць яго не ўдалося з-за арышту. Храналёгія перасьледу Затрыманьне Аляксея адбылося 25 жніўня 1997 г. ў Стоўбцах. 24 лютага 1998 года 19-гадовы Аляксей […]

123. Яроменак Уладзімер

Нарадзіўся ў горадзе Мёры 4 верасьня 1990 г. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. На момант арышту быў студэнтам 2-га курсу. Сябра “Маладога Фронту” і аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” (БХД). Храналёгія перасьледу Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў на наступны дзень, 20 сьнежня 2010 г., пасьля пікету […]