Эдэм Бейкіраў – крымскататарскі грамадскі актывіст, грамадзянін Украіны, пенсінер, мае інваліднасць першай групы.
Утрымліваўся пад арыштам у анэксаваным Крыме з 12 снежня 2018 году, але 7 верасня прыляцеў у Кіеў у межах абмена палоннымі.
Эдэм Бекіраў жыў у Херсонскай вобласці, удзельнічаў у розных акцыях, аўтапрабегах, мітынгах Меджліса крымскатарскага народа і грамадскіх аб’яднанняў у рэгіёне, актыўна заклікаў грамадскасць да супраціва анэксіі і захаванні правоў крымскататарскага народа. Падтрымліваў палітвязняў у Крыме, іх сем’і.
Мае інваліднасць першай групы, носіць пратэз на правай назе, рухаецца на мыліцах, хварэе на цукровы дыябет, мае шэраг іншых сур’ёзных сардэчна-сасудзістых захворванняў. У студзені 2018 года перанёс складаную аперацыю на сэрцы і планаваў працягнуць лячэнне.
Яго жонка – Гульнара Бекірава – сябра Меджліса крымскататарскага народа і намеснік кіраўніка адміністрацыі Генічскага раёна. Яна і іншыя члены сям’ьі Бекірава вялі актыўную праваабарончую дзейнасць.
У снежні 2018 году Эдэм Бекіраў збіраўся ехаць у Кіеў на планавую аперацыю на сэрца. Перад паездкай актывіст вырашыў наведаць сталую маці і іншых родных у Крыме.
Раніцай 12 снежня пры ўездзе ў Крым на КПП “Джанкой” пры праходжанні пашпартнага кантролю Бекірава затрымалі супрацоўнікі ФСБ Расіі. Праз некалькі гадзін расійскія сілавікі адвезлі Бекірава ў глыбіню паўвострава.
Вечарам актывіста ўтрымлівалі ў сімферопальскім упраўленні ФСБ, а на наступны дзень падкантрольны Крамлю Кіеўскі суд Сімферопаля арыштаваў Эдэма Бекірава па падазрэнні ў “незаконным абароце зброі і выбухоўкі”. Абвінавачванне таксама сцвярджала, што Бекіраў з паплечнікамі планаваў супрацьпраўныя дзеянні на тэрыторыі Крыма.
У матэрыялах справы ўказвалася, што, маўляў, Бекіраў перадаў нейкаму таксісту сумку з амаль 12 кілаграмамі траціла і 190 патронамі і папрасіў іх схаваць. У ФСБ Расіі таксама сцвярджалі, што фігурант справы, імя якога не раскрывалі, быццам бы прыйшоў да сілавікоў і распавёў пра планы Бекірава. Звесткі пра гэтага сведку засакрэчаны.
Эдэм сваё віны не прызнаваў, паказанні сведак разыходзіліся і было відавочна, што справа сфальсіфікавана.
На пасяджэннях Бекіраву неаднойчы станавілася дрэнна. Па словах абаронцаў актывіста, яго нельга было ўтрымліваць пад вартай па стане здароўя. Некалькі разоў палітвязня вывозілі ў бальніцу ў Сімферопале для пацвярджэння дыягназаў украінскіх медыцынскіх устаноў, але затым ізноў вярталі ў СІЗА.
27 жніўня гэтага году Цэнтральны раённы суд Сімферопаля змяніў меру ўтрымання актывіста з утрымання ў СІЗА на абязальніцтва аб яўцы ў суд.
Эдэма Бекірава утрымлівалі ў спецкамеры 100 дзён, яшчэ 158 дзён ён правёў у медыцынскай часці СІЗА-1 у Сімферопалі.
7 верасня Эдэм Бекіраў прыляцеў у Кіеў у межах абмена палоннымі.
Калі актывіст апынуўся на волі, то пра сваю справу пажартаваў так: “Нават першакласнікі лепш пішуць, чым расійскія спецслужбы крымінальныя справы”.
palitviazni.info