Аляксандр Шумкоў: Расія выкарыстоўвае палітвязняў, як рычаг ціску на Украіну

Аляксандр Шумкоў – былы ахоўнік народнага дэпутата і экс-лідара «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша.

У 2017 годзе ён знік у Херсоне, але затым яго знайшлі ў расійскім СІЗА па падазрэнні ва ўдзеле ў «экстрэмісцкіх арганізацыях». Быў асуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у “Правым сектары”.

26 верасня 2017 года маці Шумкова прыйшоў ліст з Расіі, што яе сын знаходзіцца ў Бранскім СІЗА і яму паведамлена пра падазрэнні ва ўдзеле ў экстрэмісцкіх арганізацыях».

«Месяц таму ён прапаў. Без якіх-небудзь папярэджанняў. Проста не прыехаў з працы дадому. Праз нейкі час [адзін чалавек] выклаў пост, што яму нібыта з Украіны паведамілі, што быццам бы Аляксандр перасякаў мяжу з РФ і што яго затрымала ФСБ і адпусціла. Ніякім чынам да гэтага часу інфармацыя аб перасячэнні мяжы не пацвярджалася, а сам Аляксандр проста знік. Мы ведаем, што добраахвотна нацыяналіст не мог перасекчы мяжу краіны-агрэсара і лічым, што ёсць людзі, якія маюць дачыненне да яго выкрадання», — гаварылася ў паведамленні «Самаабароны Херсона» ў Facebook.

Шумкова прысудзілі да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у «Правым сектары». Аргументы пра тое, што “Правы сектар» Расія забараніла толькі на сваёй тэрыторыі, але не ва ўсім свеце, суддзі праігнаравалі.

Вясной 2019 года ўкраінца змясцілі ў калоніі ў адзіночную камеру. У жніўні стала вядома, што Шумкоў сядзіць у бараку ўзмоцненага рэжыму разам з «ісламістамі».

Днямі, як паведамляюць fakty.ua, палітвязень абвясціў галадоўку. Былы ахоўнік Яраша зараз сядзіць у расійскай калоніі ў горадзе Таржкоў, галадоўкай ён спадзяецца пераламіць сітуацыю, калі палітвязняў Расія выкарыстоўвае для ціску на Украіну.

«Я так зразумеў, што расійскі бок шантажуе нашых, звязваючы пытанні абмену з адводам войскаў і унясеннем змяненняў у Канстытуцыю Украіны, – напісаў Аляксандр Шумкоў родным ва Украіну. – Гэта значыць, выкарыстоўвае нас, нашы жыцці, як рычаг ціску, каб Украіна пайшла на неабходныя ім саступкі… Я прыняў рашэнне пачаць галадоўку з патрабаваннем спыніць шантаж з выкарыстаннем нас, зняволеных, на перамовах у Мінскім і Нармандскім фарматахе».

З ліста таксама стала зразумела, што адміністрацыя калоніі працягвае аказваць ціск на ўкраінца. На Шумкова штодня складаюць акты аб адмове прыбіраць у шпацырным двары. Расійскі «амбудсмен» Таццяна Москалькова на скаргі не рэагуе.

palitviazni.info

Фота: fakty.ua

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ільля Васілевіч
  • Уладзімер Падгол
  • Алег Гнедчык
  • Аляксандар Фядута
  • Анатоль Лябедзька