Украінскія палітвязні. Валянцін Выгоўскі: 11 гадоў зняволення за “шпіянаж”

35 украінскіх палітвязняў вызвалены з расійскага палону, але многія з іх застаюцца ў турмах Расіі. Сярод іх – грамадзянін Украіны Валяцін Выгоўскі.

У снежні 2015 году Маскоўскі абласны суд асудзіў Выгоўскага да 11 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Кіеўлянін Валяцін Выгоўскі знік у Крыме, куды ён, са слоў родных, паехаў па працоўных справахпытаннях, у верасні 2014 году. Як распавядалі знаёмыя ўкраінца, у Сімферопалі для праверкі дакументаў ён быў спынены “самаабаронай”, і калі ўбачылі кіеўскую прапіску, Выгоўскага адразу арыштавалі. Праз некаторы час самалётам яго накіравалі ў Растоў, а адтуль у Маскву.

Пазней бацька Валянціна Пётр Выгоўскі сказаў “Громадському радіо”, што за год утрымання пад вартай сыну дазволілі толькі адно спатканне – з маці, а адзіная сувязь з ім – праз пошту.

Пётр Выгоўскі называў пераслед сына палітычным і паведаміў, што яму мала што вядома пра абставіны справы. Адваката Валянціну Выгоўскаму прызначыла следства, а пісаць падрабязнасці ў лістах, паведамляць інфармацыю праваабаронцам і дыпламатам забаранялася.

У выніку Маскоўскі абласны суд асудзіў 32-гадовага Валянціна Выгоўскага да 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў шпіянажы на тэрыторыі Расіі.

Расійскія сілавікі заяўлялі, што Выгоўскі, маўляў, яшчэ ў 2012 годзе патрапіў у поле зроку ФСБ па падазрэнні ў зборы і захоўванні звесткаў, якія складаюць дзяржаўную і камерцыйную тайну, і хацеў затым гэтую інфармацыю перадаць прадстаўніку замежнай дзяржавы.

Справа Выгоўскага расследвалася пад грыфам “абсалютна сакрэтна”, а два гады таму Расійская Федэрацыя без прадастаўлення аніякіх тлумачэнняў адмовілася перадаць Валянціна Украіне для адбыцця пакарання на радзіме.

Міністэрства замежных спраў Украіны ўнесла Валянціна Выгоўскага ў спіс палітвязняў, якія асуджаны і адбываюць пакаранне ў Расіі.

Зараз працягваецца дыялог паміж украінскімі і расійскімі ўладамі па далейшым абмене вязнямі і, хутчэй за ўсё, у гэтым спісе будзе таксама і Валянцін Выгоўскі.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юры Казак
  • Алесь Міхалевіч
  • Васіль Старавойтаў
  • Мікола Статкевіч
  • Ігар Корсак