Валянцін Стэфановіч: Беларуская дэлегацыя фактычна адмовілася абмяркоўваць праблему палітвязняў у Беларусі

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як тэма палітвязняў узнімалася на пасяджэнні Камітэта па правах чалавека ААН у Жэневе.

“Камічнасць сітуацыі заключалася ў тым, што прадстаўніца Следчага каітэта назвала “банальнымі хакерамі” фігурантаў “справы БЕЛТА” ў сценах Камітэта па правах чалавека ААН, дзе перад гэтым ішла размова пра прэзумцыю невінаватасці”, – кажа суразмоўца.

Гары Паганяйла: Працую ў тым жа рытме!

14 кастрычніка вядомы беларускі юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла святкуе 75-гадовы юбілей.

Сайт palitviazni.info далучаецца да віншаванняў!

“Жыву і працую ў тым жа рытме, што і дваццаць гадоў таму”, – кажа Гары Пятровіч.

Міхаіл Жамчужны: З-за адсутнасці вітамінаў ем яйкі са шкарлупіннем і рыбу з касцямі

Палітвязень Міхаіл Жамчужны ў лісце да праваабаронцы Леаніда Свеціка распавёў пра сваё жыццё ў калоніі.

“За каляндарны год (з 1 кастрычніка 2017 года па 1 кастрычніка 2018 года) правёў 270 сутак у ШІЗА”, – паведаміў Міхаіл.

Андрэй Бастунец: “Справа БЕЛТА” наогул не цягне на крымінальную

9 кастрычніка на пасяджэнні Камітэта ААН па правах чалавека ў Жэневе прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Папярэдняе расследаванне» Галіна Суздалева заявіла, што ў «справе БелТА» «фізічныя асобы прыцягнуты да крымінальнай адказнасці не за палітычныя погляды, а за банальнае хакерства”.

“Справу ужо можна перадаваць у суд альбо цалкам закрываць, – распавёў сайту palitviazni.info старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. – Апошняе было б цалкам разумна і лагічна”.

Ігар Комлік: Не хоча ўлада паказаць сябе прававой дзяржавай? Няхай пакідаюць рашэнне раённага суда ў сіле

 Разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Мінскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада.

“Нас, відаць, у любым выпадку прызнаюць палітычнымі зняволенымі, – распавёў сайту palitviazni.info Ігар Комлік. – Тое, што нам не далі рэальны тэрмін зняволення, нічога не азначае. Хатняя “хімія” – не менш жорсткае пакаранне…”

Вольга Севярынец: Муж робіць годную справу

Жонка палітыка Паўла Севярынца, якога сёння ў чарговы раз асудзілі за абарону Курапатаў, распавяла сайту palitviazni.info, як ёй даводзіцца з шасцімесячным сынам, пакуль муж знаходзіцца за кратамі.

4 кастрычніка Павел Севярынец атрымаў за абарону Курапатаў чарговы штраф – 50 базавых велічынь.

Ці працягнецца ціск на Міхаіла Жамчужнага пры новым начальніку калоніі?

У Горацкай калоніі змяніўся начальнік пасля таго, як палітвязень Міхаіл Жамчужны распавёў правяраючым пра тыя парушэнні, што адбываюцца ва ўстанове. Ці спыняцца пасля гэтага рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцы?

“Не выключаю, што новы начальнік калоніі, можа быць, і пабаіцца для сябе такога фіналу, які напаткаў яго папярэдніка, і не будзе перагібаць з ціскам”, – мяркуе былы палітвязень Мікола Дзядок.

Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які  быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, але тры гады таму вярнуўся на радзіму, распавёў сайту palitviazni.info, што яго крымінальная справа па снежаньскіх падзеях 2010 году да гэтага часу не закрытая.

“Справа па-ранейшаму знаходзіцца ў падвешаным стане, але ў той жа час і мяне не чапаюць”, – кажа суразмоўца.

Генадзь Фядыніч: Будзем падаваць у суд на Следчы камітэт

Кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як ён рыхтуецца да разгляду апеляцыі ў Мінскім гарадскім судзе, а таксама пра сітуацыю з невяртаннем следчымі канфіскаванай тэхнікі.

“Год ужо прайшоў, а камп’ютары не вяртаюць, – абураецца Генадзь Фядыніч. – На наступным тыдні будзем звяртацца ў суд…”

Зміцер Дашкевіч: Жамчужнага ў калоніі фактычна катуюць

У апошні час палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў у штрафным ізалятары Горацкай калоніі практычна без перапынку каля 100 (!) сутак.

Зміцер Дашкевіч, якому таксама ў свой час “пашчасціла” адбываць пакаранне ў гэтай жа калоніі, распавёў сайту palitviazni.info, пра тое, як вытрымаць вязню ў такіх умовах.