Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска лідарам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку было адмоўлена ў іх іскавых патрабаваннях. Іск аб абароне гонара, годнасці і дзелавой рэпутацыі быў пададзены да сайта belnovosti.by.
“Такое рашэнне азначае, што пэўным людзям можна ўзвесці паклёп на іншых, і ім за гэта нічога не будзе”, – пракаментаваў для сайта palitviazni.info судовы вырак Ігар Комлік.