Як расійскія сілавікі ціснулі на ўкраінскіх маракоў

Стала вядома, як каманда адвакатаў украінскіх маракоў, якія патрапалі ў расійскі палон пры спробе прайсці Керчанскі праліў, змагла засцерагчы іх ад ціска расійскіх следчых у СІЗА “Лефортава”.

Пра гэта ў эфіры ART распавёў адваката Мікалай Полазаў.

Ён падкрэсліў, што доступ да маракоў адвакаты атрымалі ў першыя паўтары тыдня пасля затрымання. Гэты час следства выкарыстала для ціску на грамадзян Украіны, спрабуючы іх раздзяліць, каб маракі прызналі сябе “парушальнікамі мяжы РФ”. Таксама ўдалося пазбегнуць прымянення катаванняў да украінскіх ваенных.

«Мы знайшлі ўсіх адвакатаў за паўтара тыдня і давялі да маракоў агульную пазіцыю, і яны з ёй пагадзіліся – кожны назваў сябе ваеннапалонным. Па-другое, мы пазбеглі сітуацыі, якая нярэдка здараецца ў Расіі – гэта катаванні і псіхалагічны ціск”, – падкрэсліў Полазаў.

Ён лічыць, што ў выпадку, калі хаця б адзін з маракоў прызнаў сябе вінаватым, гэта мела б фатальныя наступствы. Так, Міжнародны марскі трыбунал не змог бы вынесці рашэння на карысць Украіны.

Нагадаем, што 25 лістапада 2018 года ўкраінскія ваенныя планава накіроўваліся ў порт Марыупаля. У гэты дзень расійскія памежнікі пратаранілі іх буксір у Азоўскім моры. Пасля расіяне абстралялі ўкраінцаў, ранілі 3 маракоў і захапілі два кацеры, а таксама буксір.

У расійскі палон патрапілі 24 маракі, якія зараз знаходзяцца пад арыштам у маскоўскіх СІЗА.

9 ліпеня гэтага году ўкраінскім маракам, якія былі затрыманы ў раёне Керчанскага праліва, былі прад’яўлены абвінавачванні у канчатковай рэдакцыі. Усіх абвінавацілі па ч.3 арт.322 КК РФ (“Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі, якое здзейснена арганізаванай групай”).

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія павінна вярнуць маракоў не ў парадку абмена і адзначыў, што пытанне абмену паміж Кіевам і Масквой грамадзян, якія знаходзяцца пад арыштам альбо асуджаных, не распаўсюджваецца на захопленых у палон 24 украінскіх маракоў.

15 ліпеня маракоў уключылі у спіс абмена ваеннапалоннымі, хаця канчатковы спіс будзе узгадняцца бакамі на перамовах у Мінску. А напярэдадані расійскі суд працягнуў маракам тэрмін утрамання пад вартай.

7 верасня гэтага году ўсе маракі былі вызвалены ў межах абмена паміж украіснкімі і расійскімі вязнямі.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кастусь Лукашоў
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Зьміцер Завадскі
  • Васіль Парфянкоў
  • Зьміцер Хведарук