Як ва Украіне ўзнагародзілі нязломных маракоў

Усім 24 украінскім маракам, якія не так даўно былі вызвалены з расійскага палона, у Адэсе набылі кватэры ў адным доме ў Адэсе.

Таксама на працягу двух тыдняў Офіс прэзідэнта Украіны спадзяецца вырашыць пытанне з жыллём і для астатніх палітвязняў, якія выйшлі на волю.

Нагадаем, што 25 лістапада 2018 года ўкраінскія ваенныя планава накіроўваліся ў порт Марыупаля. У гэты дзень расійскія памежнікі пратаранілі іх буксір у Азоўскім моры. Пасля расіяне абстралялі ўкраінцаў, ранілі 3 маракоў і захапілі два кацеры, а таксама буксір.

У расійскі палон патрапілі 24 маракі і знаходзіліся пад арыштам у маскоўскіх СІЗА.

9 ліпеня гэтага году ўкраінскім маракам, якія былі затрыманы ў раёне Керчанскага праліва, былі прад’яўлены абвінавачванні у канчатковай рэдакцыі. Усіх абвінавацілі па ч.3 арт.322 КК РФ (“Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі, якое здзейснена арганізаванай групай”).

Не так даўно маракі выйшлі на волю і вярнуліся дадому ў межах абмена палоннымі.

 «Мы займаемся пытаннем пакупкі кватэр, акрамя маракоў, якім ужо ўсім купілі кватэры, – цытуюць facty.ua намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнку. – Яны будуць жыць у адным доме. Яшчэ мы купляем кватэры іншым людзям, якія былі сярод 35 вызваленых з расійскага палона. Гэта пытанне адной ці некалькіх тыдняў, яны будуць з новымі кватэрамі”.

Спадар Цімашэнка таксама пацвердзіў, што адзін з украінскіх палонных маракоў перанёс складаную аперацыю, для чаго ў Кіеў запрашалі спецыялістаў з Ізраіля.

 «Яму была зроблена аперацыя, ізраільскія спецыялісты прыехалі і зрабілі яе на валанцёрскай аснове”, – удакладніў прадстаўнік прэзідэнцкага Офіса.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валеры Шчукін
  • Cяргей Антончык
  • Анатоль Паўлаў
  • Сяргей Каваленка