Ці вызваляць з расійскіх турмаў усіх украінскіх палітвязняў?

Падчас перамоваў украінскага і расійскага кіраўнікоў стала вядома, што да канца года Расія, Украіна, а таксама так званыя ДНР і ЛНР павінны вярнуць адзін аднаму ўсіх зняволеных, якія апынуліся за кратамі падчас узброенага канфлікта.

“Будзем спадзявацца, што так яно і будзе, але патрэбна змагацца за вызваленне і астатніх вязняў”, – распавёў сайту palitviazni.info нядаўні ўкраінскі палітзняволены Мікалай Карпюк.

Нагадаем, што днямі ў Парыжы прайшлі перамовы, прысвечаныя ўрэгуляванню канфлікта на ўсходзе Украіны. Перамовы праходзілі ў так званым «нармандскім фармаце» – з удзелам Уладзіміра Зяленскі, Эмануэля Макрона, Уладзіміра Пуціна і Ангелы Меркель.

Па выніках перамоў стала вядома, што да канца года Расія, Украіна, а таксама самаабвешчаныя ДНР і ЛНР павінны вярнуць адзін аднаму ўсіх зняволеных, якія апынуліся за кратамі падчас узброенага канфлікту.

Аднак, калі Зяленскі на прэс-канферэнцыі казаў пра формулы “усіх на ўсіх”, то Пуцін падкрэсліў, што гаворка ідзе пра “устаноўленых” асобаў. Гэта можа стварыць праблему, таму што раней абмены зрываліся як раз з-за таго, што бакі не маглі ўзгадніць спісы зняволеных.

“Добра, што грамадзяне Украіны выйдуць на волю, але тут і насамрэч патрэбна дамагацца, каб былі вызвалены ўсе палітычныя вязні, – кажа Мікалай Карпюк, які быў вызвалены падчас вялікага абмена 7 верасня гэтага году. – У расійскіх турмах знаходзяцца крымскія татары, якіх залічылі ў “экстрэмісты”, журналісты, іншыя дзеячы, якія да ўзброенага канфлікту наогул не мелі ніякага дачынення.

Відавочна, што Масква зараз вядзе адкрыты гандаль украінцамі, якіх спецыяльна і адправілі за краты, каб затым скарыстоўваць у сваіх мэтах. І ў гэтай сітуацыі трэба дзейнічаць прынцыпова. Як ужо казаў, трэба дамагацца вызвалення абсалютна ўсіх вязняў”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Корсак
  • Зьміцер Даронін