Зьміцер Даронін

Жыхар Менску. Нарадзіўся 19 красавіка 1982 г. Скончыў ПТВ, захапляўся кампутарамі. Да арышту працаваў сьлесарам на МАЗе. Гадаваўся ў шматдзетнай сям’і, у якой васьмёра дзяцей, палова зь якіх у 2010-2011 гг. былі малалетнімі. Паколькі бацька зьяўляецца інвалідам першай групы, Зьміцер быў адным з асноўных кармільцаў у сям’і і дапамагаў маці гадаваць малодшых дзяцей. Палітыкай ён зусім не займаўся — на яе нават не было часу.

Храналёгія перасьледу

Зьміцер Даронін быў затрыманы 14 сакавіка 2011 г. проста на працы і зьмешчаны пад варту ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў завулку Акрэсьціна ў Менску. 22 сакавіка 2011 г. яму прад’яўленае абвінавачаньне па арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Тады ж малады чалавек быў пераведзены ў менскі СІЗА, вядомы як “Валадарка”.

12 траўня 2011 г. у судзе Маскоўскага раёну Менску Зьміцер быў асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў тэрмін у папраўчай установе “Віцьба-3” каля Віцебску. Пасьля ўступленьня прысуду ў законную сілу быў звольнены з заводу, на якім працаваў.

1 верасьня 2011 г. памілаваны дзеючым кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам і вызвалены.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Абозаў
  • Сяргей Казакоў
  • Cяргей Антончык
  • Сяргей Скрабец
  • Ігар Корсак