Як расійскія спецслужбы зрабілі з украінскага пенсіянера “тэрарыста”

Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд 31 ліпеня прысудзіў 61-гадовага ўкраінца Аляксея Сізановіча да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 250 тысяч рублёў.

Паводле версіі абвінавачання, пенсіянер нібыта падрываў цягнікі на тэрыторыі самаабвешчанай «ЛНР».

Аляксей Сізановіч быў схоплены ў так званай ЛНР мясцовымі сілавікамі, але здолеў збегчы, скокнуўшы ў раку з моста. Але праз месяц яго злавілі расійскія памежнікі, калі ён быццам бы планаваў тэракты ў Растоўскай вобласці.

Сам Сізановіч на судзе заявіў, што плаваць ён ня ўмее, але віну ў выніку прызнаў.

Паводле яго словаў, ён нарадзіўся 23 сакавіка 1956 году ў Кіеўскай вобласці, а жыве ў Краснадоне Луганскай вобласці. Краснадон з 2014 году кантралююць сепаратысты «ЛНР», паведамляе svoboda.org.

Паводле вtрсіі следcтва, у красавіку 2014 года Сізановіч стварыў у Кіеве «злачынную групу для падрыхтоўкі тэрактаў» і вырабляў выбуховыя прылады. З іх дапамогай, у прыватнасці, былі падарваныя дзве цыстэрны ў раёне Краснадону.

У Расіі Сізановіч нібыта планаваў закласці адно выбуховае прыстасаванне ў сметніцу каля чыгуначнага вакзалу Каменск-Шахцінскі, іншае — у сметніцу на аўтобусным прыпынку, а міны раскласці на шляхах станцыі «Ліхая». Следчыя ФСБ настойваліь, што тэракт павінен быў адбыцца ў дні выбараў у Дзяржаўную думу — 17 або 18 верасня 2016 году, але не адбыўся «па незалежных ад Сізановіча абставінах».

«Медиазона» адзначала, што на судзе ў якасці сведкаў выступалі людзі, звязаныя з сілавымі структурамі самаабвешчанай «ЛНР». Пры гэтым усе 10 чалавек, паказанні якіх ёсць у справе, адмовіліся з’явіцца ў суд і даслалі тэлеграмы з просьбай правесці слуханні без іх.

Прадстаўнікі ўкраінскага консульства ў Растове-на-Доне спрабавалі трапіць да Сізановіча, пакуль ён утрымліваўся ў СІЗА ў Растове, але да абвешчання прысуду так і не змаглі гэтага зрабіць.

7 верасня Аляксей Сізановіч быў вызвалены у межах абмена палоннымі.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Андрэй Жукавец
  • Юрый Хадыка
  • Алег Корбан
  • Зьміцер Дрозд