Андрэй Жукавец

Андрэй Жукавец — беларускі бізнэсовец, апазыцыйны актывіст і палітычны эмігрант. Нарадзіўся 12 верасьня 1970 году. У 1993 г. стварыў ТАА “Трайс”. Быў сябрам “Маладога Фронту”.

Ад 1994 году выступаў фундатарам, фінансаваў будаўніцтва праваслаўнага храму ў гонар Іконы Божай Маці Менскай (прыход вялікамучаніка Георгія Пераможцы, г. Менск), фінансаваў аздараўленьне дзяцей-інвалідаў. Падтрымліваў матэрыяльна і тэхнічна ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”, моладзевую камісію БНФ, “Малады Фронт”. На друкарскіх плошчах ТАА “Трэйс” выдавалася агітацыйная прадукцыя беларускіх партыяў і недзяржаўных арганізацыяў.

Храналёгія перасьледу

Быў затрыманы ў часе “Чарнобыльскага шляху-96” і асуджаны на 10 сутак арышту. Пасьля затрыманьня на фірму “Трэйс” былі накіраваныя праверкі УБЭЗ ГУУС Менгарвыканкаму і КДБ. На падставе сфабрыкаваных фактаў была ўзбуджаная крымінальная справа.

У сакавіку 1999 году быў вымушаны выехаць у Польшчу і папрасіць палітычны прытулак. Пасяліўся ў Беластоку, каб быць бліжэй да Беларусі. У 2001 быў адным з заснавальнікаў “Зьвязу беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы”. У 2002 годзе заснаваў інфармацыйна-аналітычны цэнтар “Беларусь-NATO”. Арганізатар сустрэч беларускіх палітыкаў на працягу 2003-2005 гадоў з дэпутатамі Сэйму Польшчы і прэзыдэнтам Варшавы Лехам Качыньскім. З моманту прыезду ў Польшчу займаўся праваабарончай дзейнасьцю: абаронай правоў чалавека ў Беларусі і дапамогай беларускім уцекачам у Польшчы.

Беларускія праваахоўныя органы некалькі гадоў дамагаюцца выдачы Андрэя, з гэтай мэтай нават былі сфабрыкаваныя некалькі дакумантаў, а таксама іх пераклады. У падтрымку Андрэя Жукаўца і супраць яго выдачы беларускім спэцслужбам выказаліся такія аўтарытэтныя асобы, як Зянон Пазьняк, Алесь Бяляцкі і шэраг іншых.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Садоўская
  • Аляксандар Квяткевіч
  • Аляксандар Атрошчанкаў