Украінскія палітвязні. Мікалай Карпюк: Я не буду сядзець 22 гады…

 26 мая 2016 года Вярхоўны суд Чачні прыгаварыў украінцаў Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха суадносна да 22 гадоў і 6 месяцаў і 20 гадоў калоніі строгага рэжыма.

Мікалай Карпюк на момант затрымання быў адным з кіраўніком забароненага ў Расіі “Правага сектара”.

Па версіі расійскага следства, Карпюк і Клых былі сябрамі арганізацыі УНА-УНСО і напрыканцы 1994-пачатку 1995 года ваявалі супраць расійскіх федэральных сілаў у складзе узброеных фарміраванняў самаабвешчанай рэспублікі Ічкерыя.

Абодва адмаўлялі ўсе абвінавачванні, Клых заявіў, што наогул ніколі не быў у Чачні.

Праваабарончы цэнтр “Мемарыял”, які прааналізаваў матэрыялы справы Станіслава Клыха і Мікалая Карпюка, прыйшоў да высновы, што абвінавачванні супраць іх былі сфальсіфікаваны і супярэчаць рэальнай карціне падзей часоў першай і другой чачэнскіх войнаў. “Мемарыял” прызнаў Клыха і Карпюка палітвязнямі.

Мікалай Карпюк знаходзіцца пад вартай з 21 сакавіка 2014 году, а фактычна пазбаўлены волі з 17 сакавіка 2014 году. Напрыканцы мінулага году стала вядома, што з Карпюка суд спагнаў мільён рублёў у якасці кампенсацыі “блізкім” салдатам, якія загінулі ў баі ў Грозным, дзе быццам бы ўдзельнічаў украінец.

Адметна, што расследванне справы было актывізавана ў сакавіку 2014 года, пасля пачатку крызіса ў Крыме. Усё больш падрабязныя паказанні стаў даваць Аляксандр Малафеееў, былы сябра УНА-УНСО, якія ўдзельнічаў у першай і другой чачэнскіх войнах на баку сепаратыстаў.

На той момант, калі Малафееў даваў паказанні, ён знаходзіўся ў месцах пазбаўлення волі ў Расіі, адбываючы пакаранне па прысуду Навасібірскага абласнога суда ад 17 снежня 2009 году. Малафееў быў асуджаны да 23 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў разбоі і забойстве двух чалавек. Важна адзначыць, што Малафееў на момант дачы паказанняў быў цяжка хворы: у яго была дыягныставана ВІЧ-інфекцыя (4 стадыя), гепатыт С і туберкулёз лёгкіх, што рабіла лёгкім атрыманне патрэбных паказанняў.

Паўтары гады (з сакавіка 2014 году па верасень 2015 года) Мікалай Карпюк знаходзіўся ў інфармацыйнай ізаляцыі, яму не дазвалялі скарыстацца паслугамі адваката па дамове, не дапускалі консула Украіны.

Сам Карпюк сцвярджае, што быў вымушаны адмовіцца ад адвакатаў, з якімі заключыла дамову яго жонка, пад ціскам следчых, якія пагражалі забойствам сына.

Не так даўно Мікалая Карпюка, які знаходзіцца ва Уладзімірскай калоніі” (Уладзімірскі цэнтрал), наведаў яго адвакат Аляксей Бараноўскі.

“У любым выпадку, я не буду сядзець 22 гады, мяне альбо вызваляць нейкім чынам, абменам ці яшчэ неяк, альбо мяне да сябе забярэ Бог”, – перадаў словы ўкраінца адвакат.

Па слоовах, Бараноўскага, Карпюк за кратамі цікавіцца украінскімі і расійскімі палітычнымі падзеямі, абмяркоўвае іх, а таксама атрымлівае лісты ў сваю падтрымку з 16 краін свету.

“Карпюк з аптымізмам глядзіць на тое, што адбываецца ва Украіне, – распавёў адвакат. – Ён кажа, што ва украінскай палітыцы адбываецца змена пакаленняў, змена палітычных элітаў і гэтае абнаўленне прадугледжвае магчымасці якасных зменаў ва ўкраінскім грамадстве і дзяржаве”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вінцук Вячорка
  • Cяргей Антончык
  • Вадзім Лабковіч
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў