
Мечыслаў Яськевіч — кіраўнік гарадзенскага Гарадзкога аддзяленьня “Саюзу палякаў на Беларусі”.
Храналёгія перасьледу
Мечыслаў Яськевіч быў затрыманы 5 лістапада 2006 году па абвінавачаньні нібыта ў разьвязваньні бойкі на тралейбусным прыпынку. Крымінальная справа была ўзбуджаная па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства).
Разгляд справы адбыўся 9 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. Мечыслаў Яськевіч сваю віну адмаўляў, аднак судзьдзя Жана Верхась прызнала яго вінаватым і асудзіла да штрафу ў памеры 40 базавых велічыняў (1 млн. 240 тыс. руб.), абавязаўшы аплаціць пацярпеламу 500 тыс. рублёў шкоды. “Саюз палякаў на Беларусі” заявіў аб правакацыі і палітычна матываваным перасьледзе сябра арганізацыі.
Мечыслаў Яськевіч затрымліваўся міліцыяй, якая абшуквала ягоны аўтамабіль у пошуках выданьняў незарэгістраванага ўладамі Саюзу палякаў, некалькі разоў быў асуджаны па адміністратыўных артыкулах на “суткі”.