Валеры Леванеўскі

Валеры Леванеўскі нарадзіўся ў Гародні 15 жніўня 1963 г. Скончыў гарадзенскую ПТВ-49 хімікаў, вучыўся ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Працаваў сьлесарам, рэгуліроўшчыкам радыёапаратуры, кіраваў Гарадзенскім абласным аб’яднаньнем у абарону правоў падаткаплатнікаў, Гарадзенскім гарадзкім цэнтрам абароны правоў спажыўцоў.

Храналёгія перасьледу

1 траўня 2004 г. Валеры Леванеўскі быў арыштаваны ў Гародні на мітынгу, удзельнікі якога патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

Асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня разам з Аляксандрам Васільевым, зь якім разам кіравалі незарэгістраваным агульнанацыянальным страйкамам прадпрымальнікаў краіны. Суд прызнаў іх вінаватымі ў нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку. Абвінавачаньне выкарыстала тэкст улёткі, якая заклікала гарадзенцаў прыйсьці на першатравеньскі мітынг, тамсама ж быў надрукаваны верш, у якім сьледзтва выявіла нібыта абразу прэзыдэнта.

Адбываў пакараньне ў розных турэмных установах: гарадзенскай турме, івацэвіцкай папраўчай калёніі, баранавіцкім сьледчым ізалятары, магілёўскай папраўчай калёніі, быў таксама і ў рэспубліканскім турэмным шпіталі.

Цалкам адбыў двухгадовы тэрмін зьняволеньня і вызваліўся 15 траўня 2006 году.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Даронін
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Валеры Леванеўскі
  • Валер Сядоў
  • Зьміцер Новік