У снежні 2018 году Ніжагародскі абласны суд у Расіі асудзіў украінца Ігара Кіяшку да 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі строгага рэжыму.
Украінскі юрыст быў прызнаны вінаватым быццам бы ў падрыхтоўцы кантрабанды ваеннага абсталявання і ў шпіянажы.
Па версіі абвінавачвання, жыхар Лубноў Палтаўскай вобласці Ігар Кіяшка шукаў дэталі рухавікоў ваенных самалётаў і збіраў дакументы па ўстаноўцы зенітна-ракетных комплексаў, якія выпускае Ніжагародскі машынабудаўнічы завод канцэрна “Алмаз-Антэй”.
Кіяшка затрымалі, калі ён адправіўся ў Ніжні Ноўгарад за лекамі для трохгадовага сына – у таго хвароба, якая выклікана залацістым стафілакокам. Бактырыёфагі для барацьбы з гэтай інфекцыяй ва Украіне не робяць.
“Левы” тавары завозяць і да нас, але бактэрыі ўжо не настолькі жывыя і не дапамагаюць, – распавяла жонка палітвязня Марына Кіяшка. – Між тым, у Ніжнім Ноўгарадзе ёсць буйны завод па вытворчасці бактэрыйных прэпаратаў. Муж некалькі разоў ездзіў туды, каб купіць лекі для сына”.
Тым часам, па версіі расійскіх сілавікоў, украінец, маўляў, меў намер кантрабандай вывезці з Расіі дэталі да рухавікоў знішчальнікаў МіГ, а таксама купіць па заданні СБУ дакументацыю на радыёлакацыйную апаратуру, якая выкарыстоўваецца ў зенітна-ракетных комплексах С-400.
У СБУ гэтыя абвінавачванні ў адрас Ігар Кіяшкі назвалі безпадстаўнымі.
Сам Ігар абвінавачванне ў кантрабандзе прызнаў, але жонка палітвязня распавяла затым, што зрабіў ён гэта пасля катаванняў расійскімі сілавікамі. Па яе словах, у мужа гіпертанія, таму ён хваляваўся за сваё здароўе і падпісаў неабходныя паперы.
Не выключана, што ў межах другога этапа абмена вязнямі паміж украінскім і расійскімі бакамі Ігар Кіяшка выйдзе на волю.
palitviazni.info