Алег Корбан

Нарадзіўся 4 лютага 1985 году. Сябра Нацыянальнага камітэту АГП. Намесьнік старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП. Займаў пасаду старшыні менскага гарадзкога аддзяленьня арганізацыі “Маладыя дэмакраты” — моладзевага крыла АГП.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. быў кіраўніком штабу Яраслава Раманчука па г. Менску.

Храналёгія перасьледу

У 2007 годзе, будучы сябрам “Маладога Фронту”, праходзіў па крымінальнай справе па арт. 193-1 (удзел у незарэгістраванай арганізацыі), правёў трое сутак у турме КДБ, быў пакараны ў Савецкім судзе Менску штрафам.

Затрыманы ў ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту ў цэнтры Менску. Абвінавачаны па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх). Утрымліваўся ў сьледым ізалятары КДБ. 7 студзеня 2011 г. вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе.

31 студзеня 2011 г. на вуліцы ў Менску быў затрыманы паўторна, але адпушчаны празь 2 гадзіны пасьля допыту ў КДБ.

23 жніўня 2011 г. крымінальная справа супраць яго была закрытая “за адсутнасьцю складу злачынства”.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Бяляцкі
  • Славамір Адамовіч
  • Зьміцер Даронін
  • Сяргей Казакоў
  • Кастусь Лукашоў