
Журналіст Зьміцер Завадзкі нарадзіўся 28 жніўня 1972 г.
7 ліпеня 2000 г. быў выкрадзены, а затым забіты.
Вучыўся ў Інстытуце культуры. З 1989 г. працаваў на беларускім тэлебачаньні. Са студзеня 1997 г. — апэратар на ОРТ (Грамадзкая расейская тэлевізія) у Беларусі. З кастрычніка 1999 г. па травень 2000 г. разам з Паўлам Шараметам здымаў у Чачэніі для ОРТ фільм «Чачэнскі дзёньнік».
Храналёгія перасьледу
26 ліпеня 1997 г. Зьміцер Завадзкі быў арыштаваны разам з журналістам ОРТ Паўлам Шараметам за рэпартаж аб беларуска-літоўскай мяжы. Некалькі месяцаў правёў у зьняволеньні ў Гарадзенскай турме. Асуджаны ўмоўна да паўтара году пазбаўленьня волі за незаконны пераход мяжы. Выйшаў на свабоду 5 верасьня 1997 г.
7 ліпеня 2000 г. Зьміцер Завадзкі зьнік пры нявысьветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Менск-2». Судом ён прызнаны памерлым, аднак цела Завадзкага сьледзтвам ня знойдзенае. За выкраданьне Зьмітра Завадзкага ў 2002 г. былі асуджаныя да вялікіх тэрмінаў зьняволеньня былыя афіцэры спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Валеры Ігнатовіч і Максім Малік, былы курсант Акадэміі
міліцыі Аляксей Гуз і Сяргей Савушкін.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Зьмітра Завадзкага вязьнем сумленьня.
ОНТ і Беларуская асацыяцыя журналістаў заснавалі з ініцыятывы Паўла Шарамета прэмію імя Зьмітра Завадзкага і штогод ганаруюць ёй журналістаў незалежных сродкаў масавай інфармацыі.