Арцём Брэўс

Грамадзянін Расеі. Нарадзіўся 5 жніўня 1983 году ў Менску. Дзяцінства правёў у Эстоніі, дзе скончыў гімназію ў Таліне і Талінскі эўрапейскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “дызайнэр”. Да свайго арышту жыў і працаваў у Менску – на радзіме свайго бацькі, вядомага тэлевізійнага рэжысэра. Палітыкай не займаўся.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы падчас акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня 2010 г. Быў арыштаваны на 15 сутак і вызвалены 29 сьнежня разам зь іншымі расейцамі. Аднак у той самы дзень быў затрыманы зноў — ужо ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. 5 студзеня 2011 г. Арцёму было прад’яўленае абвінавачаньне. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

10 сакавіка 2011 г. разам зь іншым грамадзянінам Расеі Іванам Гапонавым судом Маскоўскага раёну Менску быў пакараны штрафам у 300 базавых велічынь (10,5 мільёна беларускіх рублёў).

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Круткін
  • Аляксандар Францкевіч
  • Уладзімер Плешчанка
  • Анатоль Букас