Аляксандар Фядута

Нарадзіўся 3 лістапада 1964 г. у Гародні.  Беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнаўца.

Скончыў расейскае аддзяленьне філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1986 г.). У 1986–1991 гг. працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў гарадзенскай школе № 20. У 1991 перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаньнях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюзу моладзі Беларусі. Кандыдат філялягічных навук (1997 г.), тэма дысэртацыі: “Читатель в творческом сознании А.С. Пушкина”. Быў сябрам КПСС (1991 г.), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці (1993 г.). Сябра Беларускага аб’яднаньня “Яблоко” (з 1997 г.), сябра яго палітсавету (з 2000 г.). Захапляецца літаратурай, тэатрам, кіно, гульнёй ў нарды. Жанаты.

Быў актывістам прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі А.Р. Лукашэнкі (1994 г.). Пасьля перамогі А. Лукашэнкі на выбарах быў прызначаны (у ліпені 1994 г.) начальнікам упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта. У сьнежні 1994 г. узяў на сябе адказнасьць за зьяўленьне ў газэтах “белых плямаў”, якія сьведчылі пра ўвядзеньне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і сыйшоў у адстаўку.

Працаваў у асноўных апазыцыйных выданьнях: з сакавіка 1995 году — у “Белорусской деловой газете” і газэце “Имя”, з 2000 г. — у газэце “Народная воля”. З чэрвеня 1998 году — уласны карэспандэнт газэты “Московские новости” ў Беларусі. Адзін з вядомых беларускіх палітычных аглядальнікаў і аналітыкаў. Спэцыялізуецца ў жанры палітычнага партрэту. Шырокі рэзананс атрымалі яго цыклы “Личное дело” (газета “Имя”) і “Политбюро” (“Белорусская деловая газета”). Сустаршыня Грамадзкага навукова-аналітычнага Цэнтру “Беларуская пэрспэктыва” (1995–1998 гг.). З 1999 году — прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня “Сацыяльныя тэхналёгіі”.

Ляўрэат прэміі камсамолу Гарадзеншчыны за пэдагагічную дзейнасьць (1989 г.). Узнагароджаны “Знакам Гайдара” з фармулёўкай “за верность детям” (1991 г.).

Храналёгія перасьледу

У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Быў арыштаваны 20 сьнежня 2010 г. ва ўласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Пры канцы сьнежня яму прад’яўленае абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга рассьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).  30 сакавіка 2011 г. абвінавачваньне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць гарамадзкі парадак, ці ўдзел у іх). 8 красавіка 2011 г. адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.

20 траўня 2011 г. судом Фрунзенскага раёну Менску асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яна Палякова
  • Уладзімер Сяргееў
  • Юры Казак
  • Віктар Івашкевіч
  • Аляксей Бондар