Аляксей Бондар

Аляксей Бондар — адзін з асуджаных па “справе 14-ці” ў 2008 годзе. Нарадзіўся 14 траўня 1981 году ў сям’і вайскоўца ў горадзе Почапе Бранскай вобласьці Расеі, адкуль родам ягоная маці. Праз год сям’я пераехала ў Беларусь, на радзіму бацькі.

У 2003 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства, атрымаў дыплём юрыста са спэцыялізацыяй “Падатковае і банкаўскае права”. Працаваў у розных прыватных фірмах, быў юрыстам, камэрцыйным дырэктарам.

З 1996 году — актыўны ўдзельнік вулічных акцый апазыцыі, у 1999 г. быў сябрам Задзіночаньня беларускіх студэнтаў (ЗБС). З вясны 2006 г. — актывіст моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва”, якая ўзьнікла стыхійна на хвалі моладзевых акцыяў — флэш-мобаў пасьля пратэстаў на Плошчы Каліноўскага і масавых арыштаў.

Храналёгія перасьледу

У 2008 г. Аляксей быў арыштаваны на 5 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. Пасьля адбыцьця арышту Аляксею Бондару прад’яўлена абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 КК РБ — “арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

22 красавіка судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала Аляксея Бондара вінаватым ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 КК РБ і вынесла пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Парфянкоў
  • Леанід Сьвецік
  • Славамір Адамовіч
  • Алесь Пушкін