Ільля Васілевіч

Нарадзіўся 6 жніўня 1991 году ў горадзе Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Атрымаў базавую адукацыю ў гімназіі № 4 г. Баранавічы. Паступіў у Менскі політэхнічны каледж. Выдатна вучыўся ў каледжы, быў старастам групы.

Храналёгія перасьледу

У 1.15  ночы зь 19 на 20 сьнежня 2010 г. з хлопцам пасьпела пагаварыць яго сястра перад незаконным 10-сутачным арыштам. Праз двое сутак сям’я знайшла Ільлю ў Жодзінскім СІЗА.

Ільля адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Менскага політэхнічнага каледжа выключае яго з навучальнай установы.

5 студзеня 2011 г. малады чалавек быў запрошаны ў адміністрацыю каледжа для падпісаньня папераў пра выключэньне з вучобы, але ў навучальнай установе Ільлю чакалі супрацоўнікі КДБ. Яны затрымалі маладога чалавека для правядзеньня сьледчых дзеяньняў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Ільлю Васілевічу паведамілі, што ён зьяўляецца падазраваным па дадзенай крымінальнай справе, і зьмясьцілі спачатку ў ІЧУ на Акрэсьціна, а потым — у СІЗА на вул. Валадарскага.

14 траўня 2011 г. ён быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня. 14 верасьня 2011 г. — выйшаў на волю. Памілаваны Лукашэнкам. Адбываў пакараньне ў калёніі №19 г. Магілёву.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні