Павал Сырамолатаў

Нарадзіўся ў красавіку 1991 году ў Бабруйску Магілёўскай вобласьці. Пасьля школы скончыў прафэсыйна-тэхнічную вучэльню. Не адносіў сябе ні да якіх палітычных партыяў. Працаваў на мэталюргічным заводзе токарам-станочнікам, адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленьні хіміка-тэхналягічнага тэхнікуму. Захапляўся кампутарам і музыкай, якую спрабаваў пісаць сам, пэўны час разам зь сябрамі граў у рок-гурце.

Храналёгія перасьледу

17 студзеня 2011 году арыштаваны па падазрэньні ў спробе падпалу будынку КДБ у г. Бабруйску (16 кастрычніка 2010 г. дзьве бутэлькі запальнай сумесі “кактэйль Молатава” былі кінутыя невядомымі  ў будынак КДБ на знак пратэсту супраць затрыманьня анархістаў, абвінавачаных у падпалах у Менску). Утрымліваўся пад вартай у бабруйскім СІЗА.

18 траўня 2011 г. Павал Сырамолатаў быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі за падпал будынку Бабруйскага КДБ (разам ў Арцёмам Пракапенкам і Яўгенам Васьковічам). Суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і пашкоджаньні маёмасьці ў асабліва буйным памеры.

Адбываў пакараньне ў калёніі № 19 у г. Магілёве.

27 верасьня 2012 г. вызвалены — быў памілаваны дзеючым кіраўніком дзяржавы.