Зьміцер Ус

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Менску. Скончыў юрыдычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае сына.

Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Менску, пазьней — у сфэры будаўніцтва. З 1992 г. — дырэктар выдавецтва «Трывіюм».

У 1999-2003 гг. зьяўляўся дэпутатам Менскага гарадскога савету, зьбіраўся балатавацца туды таксама на выбарах у 2003 і 2007 гг., але яго не зарэгістравалі.

У 2010 г. браў удзел ў выбарах у мяцовыя Саветы дэпутатаў, але прайграў, набраўшы 33 адсоткі галасоў выбаршчыкаў.

Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 г.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы ў Менску ў ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 г. пасьля масавай акцыі пратэсту. Першыя суткі ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, але ўдзень 20 сьнежня быў выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.

Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках, абвінавачаньне па арт. 293 КК РБ прад’яўленае толькі 18 сакавіка 2011 г. (яго вінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў). Зьміцер Ус заяўляў пра ціск на яго з боку органаў сьледства з мэтай атрыманьня абвінаваўчых паказаньняў на яго сябра Міколу Статкевіча. У выпадку адмовы даць гэткія паказаньні Усу пагражалі турэмным тэрмінам. Ён адмовіўся.

26 траўня 2011 г. у Ленінскім судзе Менску Зьміцер Ус быў асуджаны да 5,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў тэрмін у магілёўскай калёніі № 19. Вызвалены (на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы аб памілаваньні) 1 кастрычніка 2011 г.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні