Сяргей Патапаў

Грамадзянін Украіны, які разам з некалькімі суайчыньнікамі наведаў Беларусь для ўдзелу ў акцыі апазыцыі “Чарнобыльскі Шлях” з матываў салідарнасьці. Жыве ў г. Харкаве.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы міліцыяй падчас разгону шматтысячнай акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка 1996 г. у Менску. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА па вул. Валадарскага, абвінавачаны па артыкуле “Арганізацыя і ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак”.

У жніўні 1996 г. у Менскім гарадзкім судзе распачаўся судовы працэс, падчас якога Сяргей Патапаў не хаваў, што ён, расеец паводле свайго паходжаньня, зьяўляецца ўкраінскім нацыяналістам і прыхільнікам УНА-УНСО. Ён наўпрост абвясьціў падчас суду, што прыехаў у Менск, каб узяць удзел у “Чарнобыльскім Шляху” дзеля падтрымкі барацьбы беларускай апазыцыі за дэмакратыю ў краіне. Іншыя падсудныя казалі, што пабачылі на шэсьці ўкраінскія сьцягі і проста падышлі да прысутных там украінцаў. Аднак на пытаньне, ці ён сябра УНСО, Патапаў адказаў паўжартам: “Апошняя партыя, у якую я ўваходзіў, была КПСС”.

Напрыканцы жніўня 1996 году Сяргей Патапаў быў асуджаны Менскім гарадзкім судом на 2 гады і 3 месяцы калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў адной з калёніяў г. Магілёву. Вызвалены ўмоўна-датэрмінова ўвосень 1997 г.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні