Андрэй Дзьмітрыеў

Нарадзіўся 12 траўня 1981 году ў Менску. Вучыўся ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце на факультэце філязофіі. У 2000-2001 гг. служыў у войску. З 2001 г. — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Пачынаючы з 1999 году, браў удзел ва ўсіх выбарчых кампаніях на розных узроўнях, ад валянтэра да кіраўніка выбарчага штабу.

У 2005-2009 гг. меў свой уласны бізнэс, з’яўляўся дырэктарам кансалтынгавай кампаніі, але сам вырашыў закрыць яе, каб ня мець лішніх непрыемнасьцяў з уладамі – на той момант Андрэй ужо зьбіраўся ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і працаваць у штабе Ўладзімера Някляева.

Храналёгія перасьледу

За палітычную дзейнасьць затрымліваўся міліцыяй, адбываў адміністратыўны арышт у 2007 г. Быў затрыманы сярод іншых актывістаў і 18 траўня 2010 г. калі ўлады спрабавалі разагнаць грамадзянскую кампанію “Гавары праўду!”, у якой Андрэй браў удзел.

Падчас выбараў 2010 г. кіраваў штабам кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Быў затрыманы ў ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 г. пасьля масавай акцыі пратэсту ў цэнтры Менску. Абвінавачаны па арт. 293 КК РБ – “масавыя беспарадкі”.

3 студзеня 2011 г. быў выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. 30 сакавіка 2011 г. ягонае абвінавачваньне было перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць гарамадзкі парадак, ці ўдзел у іх).

20 траўня 2011 г. судом Фрунзенскага раёну Менску асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні