Яўген Скочка

Яўген Скочка нарадзіўся 7 кастрычніка 1976 году ў Гомелі. Пасьля школы вучыўся на рэжысэрскім аддзяленьні тэатральна-мастацкага інстытуту ў Менску (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У студэнцкія гады далучыўся да моладзевага крыла БНФ, якое ў верасьні 1997 г. ператварылася ў “Малады Фронт”.

Храналёгія перасьледу

25 лютага 1999 г. супраць намесьніка старшыні “Маладога Фронту» Яўгена Скочкi была ўзбуджаная крымiнальная справа. У гэты дзень Яўген быў вызвалены са спэцпрыёмнiку, дзе адбываў адмiнiстратыўны арышт (10 сутак) за ўдзел у моладзевай акцыi “Беларусь у Эўропу”, што адбылася 14 лютага.

Падчас знаходжаньня ў спэцразьмеркавальнiку Яўген Скочка 5 дзён трымаў сухую галадоўку, нягледзячы на тое што незадоўга да арышту ляжаў у шпiталi — у яго язва страўнiка. Яўген Скочка сказаў, што 23 лютага супрацоўнiкi спэцразьмеркавальнiку зьмясьцiлi яго ў так званы “трамвай” — штрафны iзалятар, якi ўяўляе сабой доўгi цёмны пакой з бэтоннымi сьценамi i падлогай. У гэтым пакоi выбiтае вакно, а падлога залiтая вадой. Па словах Скочкi, гэтае пакараньне было зьвязанае з тым, што супрацоўнiкi спэцразьмеркавальнiку сьвяткавалi 23 лютага — Дзень Савецкай Армii i былi п’яныя. 25 лютага, адразу пасьля вызваленьня, Яўгена Скочку адвезьлi ў Менскую гарадзкую пракуратуру i правялi допыт. Яго абвiнавачвалі у парушэньнi арт. 186.3 Крымiнальнага кодэксу РБ — “арганiзацыя i ўдзел у групавых дзеяньнях, якiя пацягнулi за сабой перашкоду працы траспарту i іншыя нязручнасьці”.

20 траўня 1999 г. у Менскім гарадзскім судзе пачаўся разгляд справы Яўгена Скочкі.

14 чэрвеня 1999 г. Яўген Скочка быў асуджаны на адзін год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай прысуду на адзін год.

У 2000-я гады вярнуўся ў родны Гомель. Зараз мае сям’ю, зьяўляецца шматдзетным бацькам, працуе і палітыкай не займаецца.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Арцём Грыбкоў
  • Юрый Лявонаў
  • Андрэй Дзьмітрыеў