Юрый Лявонаў

Юрый Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю транспартную фірму “Ніка-Транс”.

Храналёгія перасьледу

Актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасьцю. Старшыня аргкамітэту руху “За новую Беларусь” (з 2001 г.).

7 ліпеня 2006 г. Юрый Лявонаў быў асуджаны да пазбаўленьня волі на 3 гады і 5 месяцаў. Суд прызнаў яго вінаватым у тым, што, выкарыстоўваючы сваё службовае становічша, дапамог калегу-прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу схаваць ад дзяржавы падаткі.

Адбываў пакараньне ў Бабруйску ў папраўчай калёніі № 2 строгага рэжыму. Прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суду задаволіў пратэст старшыні гэтага суду, які прасіў зьменшыць тэрмін пакараньня Юрыя Лявонава да паўтара года.

Выйшаў на свабоду 25 студзеня 2008 г.

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Юрыя Лявонава вязьнем сумленьня. 8 лютага 2009 г. Юрый Лявонаў зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам

Асіпенкам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў. Прадпрымальнік з Ваўкавыску Юрый Лявонаў атрымаў пастанову аб спыненьні супраць яго крымінальнай справы, з-за якой ён адбыў амаль паўгода за кратамі ў Менскім сьледчым ізалятары. Яго абвінавачвалі ў падпале дому міліцыянта разам зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам, якіх пазьней асудзілі.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Парсюкевіч
  • Анатоль Паўлаў
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Зьміцер Даронін