Максім Дашук

Максім Дашук — актывіст зь мястэчка Краснае.

Храналёгія перасьледу

Будучы яшчэ непаўнагадовым (16 гадоў), быў затрыманы 10 студзеня 2008 году ў Менску падчас акцыі пратэсту  прадпрымальнікаў. Ягоная справа была накіраваная ў адміністратыўную камісыю па справах непаўнагадовых. Пасьля гэтага Максіма абвінавацілі па крымінальным артыкуле — ч. 1 арт. 342 КК РБ (“арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”).

27 траўня 2008 г. судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Валеры Есьман прызнаў Максіма Дашука вінаватым і вынес пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на паўтары гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Пазьней супраць Максіма была ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа — па артыкуле 415 КК РБ (“ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі”). У дзень прад’яўленьня абвінавачваньня, 23 лютага 2009 г., Максім Дашук быў зьмешчаны ў менскае СІЗА, але на наступны дзень пракурор змяніў меру стрыманьня на падпіску аб нявыязьдзе.

15 чэрвеня 2009 г. судзьдзя Маскоўскага раёну Кузьняцова агучыла новы прысуд: адзін год і тры месяцы абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу.

У 2006 г., калі Максім яшчэ быў вучнем 8-й клясы адной з менскіх школ, яму прапанавалі забраць дакуманты са школы за бел-чырвона-белы сьцяг. Правучыўшыся тры месяцы ў Красным, у 9-ы клас ізноў пайшоў у Менску, толькі ў іншую школу. Пасьля школы працаваў майстрам па зборцы мэблі, асвоіў спэцыяльнасьць самастойна.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Лявонаў
  • Міхаіл Марыніч
  • Вадзім Лабковіч
  • Васіль Старавойтаў