Фёдар Мірзаянаў

Нарадзіўся 9 сьнежня 1990 году ў г. Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Скончыў гімназію, у часе вучобы быў актыўным удзельнікам алімпіяднага руху ў горадзе, вобласьці і рэспубліцы: браў удзел у алімпіядах па гісторыі, інфарматыцы і геаграфіі. У 2008 г. паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “эканамічная кібэрнэтыка”. Студэнтам захапіўся мадэлямі эканамічнага развіцьця краіны, паспрабаваў сілы ў навуцы, стаўшы ўдзельнікам міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канфэрэнцыі. Захапляецца турызмам, веласпортам, літаратурай.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы 19 сьнежня 2010 г., быў асуджаны, адбыў адміністратыўны арышт тэрмінам 15 сутак у сьледчым ізалятары г. Жодзіна. Аднак ізноў быў арыштаваны 25 студзеня 2011 г., і пасьля трох сутак у ізалятары на Акрэсьціна 1 лютага яму было прад’яўленае абвінавачваньне па арт. 293, ч. 1 і 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (“масавыя беспарадкі”). Быў пад вартай у СІЗА па вул. Валадарскага ў Менску.

14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёну Менску быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 28 ліпеня этапаваны з “Валадаркі” ў Івацэвіцкую папраўчую калёнію “Ваўчыныя норы”.

Памілаваны дзеючым кіраўніком дзяржавы пад ціскам міжнароднай супольнасьці.  Вызвалены 14 верасьня 2011 г.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Грыбкоў
  • Анатоль Лябедзька
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Аляксандар Баразенка
  • Аляксандар Шалайка