
Аляксандар Шалайка нарадзіўся 17 студзеня 1977 г. у Менску. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу, затым — з адзнакай факультэт міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2001 г. таксама скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў у Нацыянальнай Акадэміі навук спэцыялістам Каардынацыйнага цэнтру па супрацоўніцтве з ЮНЭСКА.
Храналёгія перасьледу
21 лютага 2006 г., амаль за месяц да прэзыдэнцкіх выбараў, быў арыштаваны, а пасьля разам з Міколам Астрэйкам, Энірай Браніцкай і Цімафеем Дранчуком абвінавачаны ў дзейнасьці ад імя незаконнай арганізацыі — незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня па назіраньні за выбарамі “Партнэрства”.
4 жніўня 2006 г. суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў Аляксандра Шалайку пазбаўленьнем волі на шэсьць месяцаў. Выйшаў на свабоду 21 жніўня 2006 г., адбыўшы ўвесь тэрмін пакараньня, вызначаны судом.