Вячаслаў Гоч

Грамадзянін Украіны, фігурант “справы УНА-УНСО” 1996 году.

Храналёгія перасьледу

Арыштаваны падчас разгону акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка 1996 г. у Менску. Утрымліваўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага.

Асуджаны ў канцы жніўня 1996 г. Менскім гарадзкім судом на 1 год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

У часе судовага працэсу некаторыя сьведкі зь ліку супрацоўнікаў МУС называлі падсудных “асобы ўкраінскай нацыянальнасьці”. Прысуд вынес судзьдзя Рыгор Казарыцкі, пракурор — Сяргей Целяжэвіч.

Пераводу ў калёнію для Вячаслава Гоча і яшчэ чатырох украінскіх палітвязьняў так і не адбылося — напярэдадні каталіцкіх Калядаў у сьнежні 1996 г. яны былі вызваленыя паводле амністыі. У іх ліку апынуўся і Слава Гоч. Вызваленых суайчыньнікаў забраў на Радзіму дэпутат Вярхоўнай Рады. За кратамі засталіся (да ліпеня 1997 г.) толькі двое ўкраінскіх асуджаных: Андрэй Шапціцкі і Сяргей Патапаў.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Корсак
  • Эдуард Пальчыс
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Уладзімер Някляеў
  • Арцём Грыбкоў