Павал Мурашка

Храналёгія перасьледу

28 лютага 1998 г. Павал Мурашка разам са сваімі сябрамі — Андрэем Гілевічам і Алесем Мухіным — на шляху з канцэрту беларускага рок-гурту “NRМ“ напісалі на сьценах дамоў і на агароджах пратэстныя лёзунгі кшталту: “Жыве Беларусь” і “Луку на муку”. Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу.

Усе трое на той час былі студэнтамі менскіх ВНУ. Былі затрыманыя міліцэйскім патрулём. Допыты ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Менску доўжыліся да раніцы. Паўлу Мурашку тады яшчэ не было 18 гадоў.

Была ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 201 ч. 2 Крымінальнага кодэксу РБ (злоснае хуліганства), арт. 96 (пашкоджаньне маёмасьці).

18 траўня 1998 г. суд Цэнтральнага раёну г. Менску прызнаў усіх трох студэнтаў, у тым ліку Паўла Мурашку, вінаватымі. Прысуд — пазбаўленьне волі на год умоўна з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на год.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні