Яўген Сакрэт

Нарадзіўся ў Менску 3 кастрычніка 1966 году. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы № 110 служыў у войску. Выпускнік лесагаспадарчага факультэту тэхналягічнага інстытуту імя Кірава ў Менску (зараз — Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт). Захапляецца ландшафтным дызайнам, якім стаў займацца прафэсійна, скончыўшы адпаведныя курсы. Яшчэ адно яго захапленьне – літаратура. Яўген сам зьяўляецца аўтарам вершаў і прозы, яго творы друкаваліся ў пэрыядычных выданьнях. Зьвестак пра яго сяброўства ў партыях ці рухах няма, але гэта чалавек, які ніколі не хаваў сваіх дэмакратычных поглядаў. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэту ў Менску, за ўдзел у якой адбыў 10-суткавы арышт. Паўторнае затрыманьне адбылося, калі ён выйшаў на волю, 17 студзеня 2011 г. Родныя пачалі шукаць Яўгена, калі ён без папярэджаньня не прыйшоў начаваць. Праз тры дні ў іх дом прыйшлі сілавікі з ператрусам. Яўгену прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках па арт. 293 КК РБ.

Утрымліваўся пад вартай у менскім СІЗА па вул. Валадарскага.

12 траўня 2011 г. у судзе Маскоўскага раёну Менску асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Тэрмін пакараньня адбываў у калёніі № 15 побач з Магілёвам.

Памілаваны Лукашэнкам і вызвалены 11 жніўня 2011 г.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Скочка
  • Уладзімер Падгол
  • Андрэй Жукавец
  • Алесь Стральцоў
  • Зьміцер Даронін