Вадзім Кабанчук

Нарадзіўся ў г. Бабруйску. У 90-я гады — актывіст “Маладога Фронту”. Скончыў Беларускую політэхнічную акадэмію. 27 сакавіка 1998 г. асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы ў кастрычніку 1997 г. і зьмешчаны ў менскі СІЗА па вул. Валадарскага, дзе правёў да суду амаль 6 месяцаў. Яго спрабавалі схіліць да супрацоўніцтва з КДБ катаваньнямі.

За ўдзел у акцыях апазыцыі 10 і 23 сакавіка 1997 г. Вадзіму прад’явілі абвінавачваньні па двух крымінальных артыкулах: арт. 186.3 — “арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”, і арт. 187 ч. 2 — “супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананьні ім службовых абавязкаў, зьвязаны з гвалтам альбо пагрозай прымяненьня гвалту”.

Вадзім Кабанчук быў вызвалены з-пад варты ў зале суду 27 сакавіка 1998 г.

Пасьля свайго вызваленьня працягваў займацца палітычнай дзейнасьцю, браў удзел у акцыях апазыцыі. Караўся адміністратыўнымі арыштамі.

У 2001 годзе Вадзім Кабанчук зьехаў у Бэльгію, празь некалькі гадоў вярнуўся. Падчас выбараў 2006 году падтрымліваў Мілінкевіча.

У часе выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Удзельнік Плошчы-2010, праз 2 месяцы пасьля якой быў затрыманы і асуджаны. Вадзім Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы ўвечары 13 лютага за тое, што вёз з сабой газэты аб падзеях у краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Яго павінны былі вызваліць яшчэ 23 лютага. Але суткі, якія Вадзіма трымалі ў Ашмянскім РАУС, спрабуючы абвінаваціць у супраціве супрацоўнікам мытні, падчас арышту яму не залічыліся. Пазьней яго перавезьлі ў Менск у ізалятар на Акрэсьціна. Маскоўскі суд Менску асудзіў Вадзіма на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 сьнежня ў Менску. Падчас арышту яго некалькі разоў вазілі на допыты ў КДБ па справе аб “масавых беспарадках”, узяўшы падпіску аб неразгалошваньні.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Арастовіч
  • Андрэй Кім
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Уладзімер Сяргееў