Сяргей Марцалеў

Нарадзіўся 29 красавіка 1977 году ў Менску ў сям’і патомных навукоўцаў. Унук Станіслава Марцалева, кіраўніка Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук, і акадэміка-філёзафа Леаніда Яўменава.

Пасьля сканчэньня сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, але быў адлічаны за палітычную дзейнасьць калі рэктарам быў Казулін. Тым ня менш, пасьля пераходу Аляксандра Казуліна ў апазыцыю яны працавалі разам.

У сярэдзіне 1990-х Сяргей быў абраны старшынём “Маладой Грамады” (моладзевай арганізацыі пры БСДП Міколы Статкевіча). У гэты час дзеля палітычнай дзейнасьці ён адмовіўся ад вучобы ў Маскве. Пазьней зьехаў вучыцца ў Польшчу і скончыў Познаньскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “паліталёгія”.

Храналёгія перасьледу

Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году кіраваў перадвыбарчым штабам Міколы Статкевіча. 19 сьнежня 2010 г., калі ў Менску адбывалася акцыя пратэсту, на плошчы Незалежнасьці Сяргей амаль не прысутнічаў. Ён быў затрыманы праз тры дні: уначы на 23 сьнежня зьняты зь цягніка, на якім ехаў у Варшаву ўдзельнічаць у здымках перадачы тэлеканалу “Белсат”.

Утрымліваўся пад вартай ў СІЗА КДБ. Абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 4 красавіка 2011 г. гэта абвінавачваньне было зьмененае на арт. 342 КК (арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

16 траўня 2011 г. у судзе Заводзкага раёну Менску асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Міхалевіч
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Уладзімер Кудзінаў