Анатоль Сарокін

Анатоль Сарокін — адзін з асуджаных па справе Дня Волі ў Менску ў 1997 годзе. У той год сьвяткаваньне Дня Волі адбылося 23 сакавіка і вылілася ў жорсткае супрацьстаяньне міліцыі, спэцназу і ўдзельнікаў апазыцыйнай акцыі. Супрацоўнікі сілавых структураў некалькі разоў спынялі шэсьце, якое кіравалася да плошчы Якуба Коласа. Менскі геолаг Анатоль Сарокін быў сярод тых некалькіх чалавек, якія далі адпор міліцыі.

Храналёгія перасьледу

Прыкладна празь месяц пасьля акцыі Анатоль быў затрыманы. Усяго па дадзенай справе былі абвінавачаныя 5 чалавек.

Судовы працэс пачаўся 30 кастрычніка 1997 г. у Менскім гарадзкім судзе.

У сярэдзіне лістападу 1997 г. Анатоля Сарокіна, а таксама Алеся Бондарава і Алеся Коваля, што праходзілі па той жа самай справе, асудзілі да папраўчых работ па месцы працы з утрыманьнем 20 працэнтаў заробку на карысьць дзяржавы тэрмінам на 2 гады. Іншыя фігуранты справы, Рыгор Кійко і Уладзімер Лыско, атрымалі па 2 гады “хіміі” ў месцах зьняволеньня.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дрозд
  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Уладзімер Падгол
  • Алесь Кіркевіч
  • Уладзімір Кондрусь