Алесь Мухін

Храналёгія перасьледу

28 лютага 1998 г. Алесь Мухін разам са сваімі сябрамі — Андрэем Гілевічам і Паўлам Мурашкам, — вяртаючыся з канцэрту беларускага рок-гурту “NRМ”, напісалі на сьценах дамоў і на агароджах лёзунгі кшталту: “Жыве Беларусь” і “Луку на муку”. Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Студэнты былі затрыманыя міліцэйскім патрулём. Допыты ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Менска доўжыліся да раніцы. У адносінах да паўналетніх А. Мухіна і А. Гілевіча была ўзбуджаная крымінальная справа паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ — 201, ч. 2 “злоснае хуліганства”, 96 — “нанясеньне страты маёмасьці” і 205 — “прыцягненьне непаўналетніх да злачынных дзеяньняў”.

8 мая 1998 г. суд Цэнтральнага раёну г. Менску разгледзеў справу А. Мухіна, А. Гілевіча і непаўналетняга П. Мурашкі. Суд прызнаў усіх трох вінаватымі. Прысуд — пазбаўленьне волі на год умоўна з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на год. 2 верасьня 1998 г. былы студэнт менскага Дзяржаўнага ўнівэрсытэту радыёэлектронікі і інфарматыкі Алесь Мухін папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. 28 сакавіка 1998 г. Алесь Мухін быў выключаны з унівэрсытэту за свае палітычныя погляды.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Яўген Васьковіч
  • Славамір Адамовіч