Эніра Браніцкая

Эніра Браніцкая нарадзілася 31 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт БДУ, паступіла ў асьпірантуру. Падчас навучаньня ў БДУ была чэмпіёнкай унівэрсытэту па дзюдо ў сваёй вагавай катэгорыі. У 2004–2005 гг. чытала ў БДУ курс “Ідэалёгія беларускай дзяржавы”.

Брала ўдзел у працы гуманітарных грамадзкіх арганізацыяў: працавала валантэркай у дзіцячым лягеры ў Ірляндыі (2002), у доме інвалідаў у Францыі (2003), была арганізатаркай праэкту аказаньня дапамогі недзяржаўнай дабрачыннай арганізацыі “Беларускі дзіцячы хосьпіс” у Менску (2004).

Храналёгія перасьледу

21 лютага 2006 г. амаль за месяц да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, Эніра Браніцкая была арыштаваная і разам з Міколам Астрэйкам, Цімафеем Дранчуком і Аляксандрам Шалайкам абвінавачана ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Мелася на ўвазе грамадзкае аб’яднаньне назіральнікаў за выбарамі “Партнэрства”. Эніра знаходзілася пад вартай спачатку ў сьледчым ізалятары КДБ, потым — у СІЗА на вуліцы Валадарскага.

4 жніўня 2006 г. суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Эніру Браніцкую вінаватай у парушэньні крымінальнага арт. 193.1 і асудзіў яе да шасьці месяцаў зьняволеньня.

21 жніўня 2006 г. Эніра была вызвалена.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Пальчыс
  • Аляксей Янушэўскі
  • Антон Сурапін
  • Андрэй Пратасеня