Аляксей Янушэўскі

Фігурант “справы Маладога Фронту” 2007 году.

Нарадзіўся 29 траўня 1987 г. Скончыў сярэднюю школу № 200 г. Менску. Паступіў у Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт беларускай філялёгіі і культуры. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці “Маладога Фронту”, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі.

Храналёгія перасьледу

Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ, міліцыі і байцамі спэцназу.

Далучыўся да “Маладога Фронту” ў 2004 г. У пачатку 2006 году праходзіў як падазраваны па крымінальнай справе ў дачыненьні да сябра “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча. Правёў некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднак тады справа супраць Янушэўскага была спыненая.

Улетку 2006 г. браў удзел у моладзевай галадоўцы пратэсту.

4 лютага 2007 году разам з іншымі маладымі людзьмі быў затрыманы падчас разгону сходу незарэгістраванага “Маладога фронту” на прыватнай кватэры ў Менску. Абвінавачаны празь месяц пасьля тых падзеяў па крымінальным артыкуле 193.1 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Па ўсёй Беларусі адбываліся ператрусы і затрыманьні маладафронтаўцаў. Янушэўскага вінавацілі ў кіраваньні Радай МФ Заводзкага раёну Менску.

29 траўня 2007 г. асуджаны ў Савецкім судзе Менску. Пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (930 тысяч рублёў). Прысуд вынес судзьдзя Руслан Аніскевіч.

У верасьні 2007 г. разам з мастаком Алесем Пушкіным быў пакараны адміністрацыйным арыштам па абвінавачваньні ў крадзяжы дзяржаўнага сьцягу з будынку Аршанскага райаддзелу міліцыі. Атрымаў 7 сутак арышту.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Гумінскі
  • Павал Красоўскі
  • Мікола Маркевіч
  • Арцём Дубскі
  • Зьміцер Буланаў