Справа аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года. Фігуранты:

1. Алег Гнедчык

Нарадзіўся 22 лістапада 1986 году. Быў актывістам “Маладога Фронту”. У 2003-2005 гг. за сваю палітычную актыўнасьць як сябра “Маладога Фронту” затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Някляева. Храналёгія перасьледу У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым хлапчуком Алег быў затрыманы за распаўсюд […]

2. Алег Корбан

Нарадзіўся 4 лютага 1985 году. Сябра Нацыянальнага камітэту АГП. Намесьнік старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП. Займаў пасаду старшыні менскага гарадзкога аддзяленьня арганізацыі “Маладыя дэмакраты” — моладзевага крыла АГП. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. быў кіраўніком штабу Яраслава Раманчука па г. Менску. Храналёгія перасьледу У 2007 годзе, будучы сябрам “Маладога Фронту”, праходзіў па крымінальнай справе па […]

3. Алег Федаркевіч

Нарадзіўся ў 1961 годзе. Жыхар Менску. Мае сярэднюю адукацыю, па прафэсіі будаўнік. Працаваў на адным з будаўнічых прадпрыемстваў роднага гораду. У 1990-я гады некаторы час быў сябрам БНФ. Храналёгія перасьледу Браў удзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 г. Быў затрыманы падчас жорсткага разгону мірнай акцыі і зьмешчаны пад варту ў сьледчы ізялатар […]

4. Алесь Кіркевіч

Намесьнік старшыні “Маладога Фронту”, кіраўнік яго Гарадзенскай філіі. Нарадзіўся ў 1989 г. ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандар быў вядомым у Гародні краязнаўцам. Пасьля школы паступіў на гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту на спэцыяльнасьць “архэалёгія”. Самастойна вырашыў адкласьці вучобу, бо лічыў больш важнай палітычную дзейнасьць. Храналёгія перасьледу Удзельнік акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г. […]

5. Алесь Міхалевіч

Нарадзіўся 15 траўня 1975 г. у Менску ў сям’і навукоўцаў. Вучыўся ў школе № 19 г. Менску (з матэматычным ухілам), Беларускім гуманітарным ліцэі. У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці “палітоляг-юрыст”, падчас вучобы ўзначальваў “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў” — грамадзкую арганізацыю, якая абараняе правы студэнтаў беларускіх ВНУ. Праходзіў стажыроўкі ў Варшаўскім і Оксфардскім ўнівэрсытэтах. […]

6. Аляксандар Арастовіч

Нарадзіўся  9 сьнежня 1952 году ў Слуцку. У 1975 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ). Вучыўся ў асьпірантуры ў Чэхаславаччыне, абараніў дысэртацыю і стаў дацэнтам. На працягу 27 гадоў выкладаў у роднай ВНУ на катэдры будаўнічай мэханікі. Быў вымушаны сысьці адтуль з-за праблем са здароўем. Адзін час працаваў майстрам у будаўнічым трэсьце. Зараз працуе […]

7. Аляксандар Атрошчанкаў

Нарадзіўся 22 сакавіка 1981 г. у Менску. Вучыўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, адкуль быў выключаны за палітычную дзейнасьць. Вучыўся ў ЭГУ (Вільня) па спэцыяльнасьці “міжнароднае права”. У 2001-2006 гг. быў сябрам арганізацыі “Зубр”, браў удзел у акцыях, затрымліваўся за сваю палітычную дзейнасьць міліцыяй, а таксама невядомымі ў цывільным. Так, у 2000 годзе падчас сьвяткаваньня […]

8. Аляксандар Квяткевіч

Нарадзіўся 4 лютага 1987 году ў працоўнай сям’і. З дзяцінства дапамагаў маці па працы і гаспадарцы. Скончыў базавую 168-ю менскую школу, потым прафэсійна-тэхнічную вучэльню па спэцыяльнасьці “сталяр-станочнік”. Працаваў на вытворчасьці — вырабляў кампрэсары для машын. Цікавіцца тэхнікай, любіць футбол, якім раней займаўся. Храналёгія перасьледу На Плошчу ў Менску 19 сьнежня 2010 г.  прыйшоў выпадкова, пажадаўшы […]

9. Аляксандар Класкоўскі

Нарадзіўся 26 верасьня 1978 году. Скончыў Менскую сярэднюю школу № 55, паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, потым атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. У 1999 г. пасьля войска ажаніўся з Натальляй — дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся дзякуючы паездкам у Бялынічы да сваёй бабулі. Зараз у іх сям’і гадуецца трое дзяцей. У1999 годзе паступіў на службу ў ДАІ Ленінскага […]

10. Аляксандар Малчанаў

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 году ў Барысаве. Вучыўся ў Барысаўскай школе № 22. У першай палове 2000-х гадоў быў актывістам моладзевага руху “Зубр”. Менавіта ў той час палітычная актыўнасьць хлопца стала прычынай пастаяннай увагі да яго з боку міліцыі. Акрамя таго, пацярпелі блізкія людзі: з-за сына ягонай маці Галіне Андрэеўне не працягнулі кантракт на працы. […]

11. Аляксандар Фядута

Нарадзіўся 3 лістапада 1964 г. у Гародні.  Беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнаўца. Скончыў расейскае аддзяленьне філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1986 г.). У 1986–1991 гг. працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў гарадзенскай школе № 20. У 1991 перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаньнях студэнцкай моладзі, першым […]

12. Анатоль Лябедзька

Лідэр АГП. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў там школу, тры гады працаваў мэханізатарам у калгасе імя Суворава ў сваім раёне. Пасьля паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут на факультэт гісторыі і францускай мовы, які пасьпяхова скончыў у 1985 г. З 1985 па 1987 гг. служыў у Савецкай Арміі. […]

13. Анатоль Паўлаў

 Анатоль Паўлаў Старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі АГП, сябра Палітсавету і Нацыянальнага камітэту АГП. Нарадзіўся 18 чэрвеня 1949 году ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Частка дзяцінства прайшла на архіпелагу Новая Зямля. Ад 1965 г., калі бацька дэмабілізаваўся па стане здароўя, жыве ў Менску. Скончыў менскую СШ № 4 (1966 г.), хімічны факультэт БДУ (1971 […]

14. Андрэй Дзьмітрыеў

Нарадзіўся 12 траўня 1981 году ў Менску. Вучыўся ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце на факультэце філязофіі. У 2000-2001 гг. служыў у войску. З 2001 г. — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Пачынаючы з 1999 году, браў удзел ва ўсіх выбарчых кампаніях на розных узроўнях, ад валянтэра да кіраўніка выбарчага штабу. У 2005-2009 гг. меў свой уласны […]

15. Андрэй Пазьняк

Нарадзіўся 20 траўня 1977 году ў г. Жодзіна Менскай вобласьці. Скончыў Жодзінскі прафэсійны ліцэй, на працягу 14 гадоў працаваў у родным горадзе электрамантэрам на БелАЗе. Палітыкай не займаўся. Ня быў сябрам ніякіх партый і арганізацый. Вырас у спартовай сям’і, заўсёды захапляўся футболам, займаўся ім, быў заўзятарам футбольнага клубу БАТЭ. Ягоны бацька — вядомы ў краіне […]

16. Андрэй Пратасеня

Нарадзіўся 12 сьнежня 1981 году. Пасьля школы скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржунівэрсытэту. Працаваў праграмістам. Займаўся дабрачыннасьцю — дапамагаў хворым людзям зьбіраць сродкі на апэрацыі. У палітычных партыях і рухах ня быў да лістападу 2010 г., але за месяц да падзей на Плошчы Незалежнасьці напісаў заяву на ўступленьне ў АГП (праўда, пазьней зразумеў, што палітыка — […]

17. Андрэй Саньнікаў

Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі на выбарах 2010 году, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.  Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 году. Унук Канстанціна Саньнікава — беларускага рэжысэра, народнага артыста БССР, аднаго з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатра.  У 1971 годзе Андрэй Саньнікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 — перакладчыцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытуту замежных моваў. […]

18. Арцём Брэўс

Грамадзянін Расеі. Нарадзіўся 5 жніўня 1983 году ў Менску. Дзяцінства правёў у Эстоніі, дзе скончыў гімназію ў Таліне і Талінскі эўрапейскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “дызайнэр”. Да свайго арышту жыў і працаваў у Менску – на радзіме свайго бацькі, вядомага тэлевізійнага рэжысэра. Палітыкай не займаўся. Храналёгія перасьледу Затрыманы падчас акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасьці ў Менску […]

19. Арцём Грыбкоў

Нарадзіўся 6 студзеня 1989 году ў вёсцы Савашы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Скончыў базавую Палужскую школу, добра вучыўся, пісаў гумарыстычныя вершы і сцэнары для школьных сьвятаў (цікавіўся іх правядзеньнем, нават калі ўжо скончыў навучаньне). Вучыўся таксама ў менскім каледжы лёгкай прамысловасьці, але заўсёды яго цягнула да тэатральных пастановак, літаратуры і мастацтва. Вярнуўся дахаты і скончыў […]

20. Васіль Парфянкоў

Нарадзіўся 30 жніўня 1983 году ў Менску, скончыў 9 клясаў менскай школы № 163, працаваў аўтасьлесарам ў менскім аўтапарку № 7. Быў актывістам незарэгістраванай Партыі Свабоды. Актыўна ўдзельнічаў у абароне Курапатаў у 2002 годзе, калі менскія ўлады мелі планы зруйнаваць крыжы-помнікі ахвярам сталінізму дзеля пашырэньня МКАД. Падчас абароны Курапатаў невядомыя падпалілі намёт абаронцаў, Васіль змог […]

21. Віталь Мацукевіч

Нарадзіўся 2 траўня 1987 году ў сям’і штурмана дальняга плаваньня і інжынэра. Скончыў менскую школу № 138. Вучыўся ў Менскім інстытуце кіраваньня, вывучаў эканоміку і права ў Беларускім інстытуце правазнаўства, які ў 2010 годзе павінен быў скончыць. Выключаны ня быў, аднак абараніць дыплём не пасьпеў. Кіраўніцтва інстытуту дазволіла Віталю зрабіць гэта пазьней. У палітычных рухах […]

22. Віталь Рымашэўскі

Сустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”. Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 году ў Менску. Адукацыя вышэйшая, інжынэр-будаўнік. Працаваў па спэцыяльнасьці, пачынаючы ад шараговага супрацоўніка і сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзелу. Затым пачаў займацца прыватным бізнэсам. Прафэсійна займаецца палітыкай з 1996 году. З 1996 году — сябра Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах — сябра Прэзыдыюму Беларускай […]

23. Зьміцер Бандарэнка

Грамадзкі актывіст, сябра ГА “БАЖ”. Нарадзіўся 28 верасьня 1963 году ў Менску. У 1984 г. скончыў Інстытут фізычнай культуры. У 1995-1996 гг. працаваў на незалежным Радыё 101,2 FM, пазьней зачыненым уладамі. Адзін з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97”, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.  Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Храналёгія […]

24. Зьміцер Буланаў

Нарадзіўся ў Менску 25 жніўня 1984 году. Скончыў менскі мэдычны каледж № 2, два гады працаваў у інфэкцыйнай лякарні, лякуючы цяжка хворых, у тым ліку і на СНІД. Сур’ёзна захапляецца музыкай, незадоўга да арышту сабраў музыкаў для стварэньня гурту. Вучыўся ў Інстытуце сучасных ведаў на факультэце мастацтваў, вывучаў выканаўчае майстэрства. Палітыкай не займаўся, ніколі не […]

25. Зьміцер Даронін

Жыхар Менску. Нарадзіўся 19 красавіка 1982 г. Скончыў ПТВ, захапляўся кампутарамі. Да арышту працаваў сьлесарам на МАЗе. Гадаваўся ў шматдзетнай сям’і, у якой васьмёра дзяцей, палова зь якіх у 2010-2011 гг. былі малалетнімі. Паколькі бацька зьяўляецца інвалідам першай групы, Зьміцер быў адным з асноўных кармільцаў у сям’і і дапамагаў маці гадаваць малодшых дзяцей. Палітыкай ён […]

26. Зьміцер Дрозд

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 году ў вёсцы Дразды (у 1976 г. увайшла ў склад гораду Менску), дзе на працягу стагодзьдзя жылі яго продкі. У 1992 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спэцыяльнасьці “Фотатэхніка”, у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ (спэцыяльнасць –  “Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”). Працаваў фатографам, захапляўся навукай, дасьледаваў архівы. У 2010 […]

27. Зьміцер Мядзьведзь

Нарадзіўся 16 студзеня 1960 году ў Менску. Скончыў БНТУ (у той час — Менскі політэхнічны інстытут). Па спэцыяльнасьці інжынэр-энэргетык. Некаторы час працаваў на адной з катэдраў роднага інстытуту, потым – у сфэры будаўніцтва. Многія вядомыя аб’екты беларускай сталіцы пабудаваныя з ягоным удзелам — напрыклад, Зьміцер Мядзьведзь быў намесьнікам дырэктара генпадраднай арганізацыі пры будаўніцтве парку адпачынку […]

28. Зьміцер Новік

Нарадзіўся 16 верасьня 1981 году ў горадзе Баранавічы. Скончыў школу № 13, потым вучыўся ў Менску ў Акадэміі фізычнай культуры, служыў у войску. На момант арышту зь сям’і ў яго былі толькі хворыя маці і бабуля, для якіх ён быў адзінай апорай, ды малодшы брат. Працаваў у ахове: спачатку ахоўнікам у рэстарацыі, затым — у […]

29. Зьміцер Ус

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Менску. Скончыў юрыдычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае сына. Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Менску, пазьней — у сфэры будаўніцтва. З 1992 г. — дырэктар выдавецтва «Трывіюм». У 1999-2003 гг. зьяўляўся дэпутатам Менскага гарадскога савету, зьбіраўся балатавацца туды таксама на выбарах у 2003 і 2007 гг., але яго […]

30. Іван Гапонаў

Нарадзіўся 27 красавіка 1988 году ў Сочы. Грамадзянін Расеі, мае від на жыхарства ў Беларусі і жыве тут з 1995 году (на момант падзеяў — у пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці). Скончыў школу ў Беларусі,  добра валодае беларускай мовай. Маці Сабіра Атакішыева родам з Кіргізіі, а бацька — з Расеі. Вучыўся ў Адэскім унівэрсытэце. […]

31. Ільля Васілевіч

Нарадзіўся 6 жніўня 1991 году ў горадзе Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Атрымаў базавую адукацыю ў гімназіі № 4 г. Баранавічы. Паступіў у Менскі політэхнічны каледж. Выдатна вучыўся ў каледжы, быў старастам групы. Храналёгія перасьледу У 1.15  ночы зь 19 на 20 сьнежня 2010 г. з хлопцам пасьпела пагаварыць яго сястра перад незаконным 10-сутачным арыштам. Праз двое […]

32. Ірына Халіп

Вядомая беларуская журналістка. Нарадзілася 12 лістапада 1967 г. у Менску. Уласны карэспандэнт расейскай “Новой газеты” па Беларусі. Працавала намесьніцай галоўнага рэдактара “Белорусской деловой газеты” і галоўным рэдактарам штотыднёвіка “Имя”, якія спынілі выхад. Неаднаразова падвяргалася крымінальнаму перасьледу за сваю прафэсійную дзейнасьць, атрымлівала папярэджаньні ад пракуратуры. У красавіку 1997 году разам з бацькам, драматургам і кінадакумэнталістам Уладзімерам […]

33. Мікіта Ліхавід

Актывіст Руху “За свабоду”. Пасьля вызваленьня пачаў займацца дапамогай іншым палітвязьням. Нарадзіўся 27 траўня 1990 году ў Менску. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы № 177 паступіў на юрыдычны факультэт недзяржаўнага Менскага інстытуту кіраваньня. Навучаўся завочна. Пасьля падзей 19 сьнежня, па словах кіраўніцтва факультэта, выключаны не быў, але аўтаматычна патрапіў у акадэмічны адпачынак (не пасьпеў здаць адзін […]

34. Мікола Статкевіч

Нарадзіўся 12 жніўня 1956 году ў вёсцы Лядна Слуцкага раёну ў сям’і настаўнікаў. Там скончыў сярэднюю школу, затым — Менскае вышэйшае інжынэрнае зенітна-ракетнае вучылішча па спэцыяльнасьці “вайсковы інжынэр па радыёэлектроніцы” (у 1978 г.). У 1978-1982 гг. служыў у Мурманскай вобласьці старэйшым інжынэрам аўтаматызаванага каманднага пункту зенітнай ракетнай брыгады часткі СПА. У 1986 г. абараніў кандыдацкую […]

35. Наста Дашкевіч

Намесьніца старшыні “Маладога Фронту”, харызматычны лідэр нацыянальна арыентаванай дэмакратычнай моладзі. Наста Дашкевіч (у дзявоцтве — Палажанка) нарадзілася 2 жніўня 1990 году ў Менску. З 1997 па 2008 гг. вучылася ў 73-й менскай школе (з паглыбленым вывучэньнем нямецкай мовы) і ў 37-й школе (з эстэтычным ухілам). З 2008 г. – студэнтка факультэта філязофіі і палітычных навук […]

36. Натальля Радзіна

Журналістка і рэдактарка апазыцыйнага сайту charter97.org. Нарадзілася 3 траўня 1979 году ў г. Кобрыне (Берасьцейская вобласьць) ў сям’і вайскоўца. У журналістыцы з 1997 году. Скончыла журфак БДУ паралельна з працай у незалежных СМІ. Працавала ў газэтах “Имя”, “Народная воля”, “Навіны”, “Наша Свабода”. Неаднаразова падвяргалася арыштам і зьбіцьцю ў часе асьвятленьня акцый апазыцыі. 16 сакавіка 2010 […]

37. Павал Вінаградаў

Нарадзіўся 24 красавіка 1988 году ў Менску. Выхоўваўся бабуляю. Скончыў прафэсыйна-тэхнічны ліцэй № 4 па спэцыяльнасьці “цырульнік”, а таксама музычную школу па клясе фартэп’яна. З 18 гадоў Павал жыве самастойна. Некаторы час ён вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Некалькі гадоў быў актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. У зьвязку з гэтым за сваю палітычную дзейнасьць […]

38. Павал Севярынец

Грамадзкі актывіст, сябра Рады ГА “БАЖ”. Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачаткам цікавасьці да палітыкі стала ягонае абраньне ў 10-й клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994–1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. […]

39. Сьвятаслаў Барановіч

Нарадзіўся 18 красавіка 1986 году ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці. Да свайго арышту жыў у Менску, працаваў будаўніком. Храналёгія перасьледу Удзельнік акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. у Менску. Затрыманы па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках”, аднак гэта здарылася ня ў першыя дні альбо тыдні, а ажно 15 чэрвеня 2011 г. […]

40. Сяргей Вазьняк

Журналіст, грамадзкі і палітычны дзеяч. Сябра праўленьня БАЖ. Сябра Бюро ЦК Беларускай партыі левых “Справядлівы Сьвет”. Нарадзіўся 14 красавіка 1962 году ў горадзе Карастышаў Жытомірскай вобласьці (Украіна). Пасьля школы скончыў Сьвярдлоўскую вышэйшую вайскова-палітычную танкава-артылерыйскую вучыльню імя Л. Брэжнева (у 1984 г.). Афіцэр-палітработнік танкавых войскаў, цывільная спэцыяльнасьць — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. У 1980-1991 гадах служыў […]

41. Сяргей Казакоў

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Нарадзіўся 12 лютага 1992 году ў г. Ленінагорску ў Расеі. З гадавалага ўзросту пасьля разводу бацькоў жыў у Менску, на радзіме маці. Скончыў менскую сярэднюю школу № 85. Яшчэ ў малодшых класах школы спрабаваў напісаць сваю кнігу. Захапіўся музыкай, быў удзельнікам КВЗ і музычных конкурсаў. Граць на гітары і бас-гітары […]

42. Сяргей Марцалеў

Нарадзіўся 29 красавіка 1977 году ў Менску ў сям’і патомных навукоўцаў. Унук Станіслава Марцалева, кіраўніка Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук, і акадэміка-філёзафа Леаніда Яўменава. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, але быў адлічаны за палітычную дзейнасьць калі рэктарам быў Казулін. Тым ня менш, пасьля пераходу Аляксандра Казуліна ў апазыцыю […]

43. Уладзімер Кобец

Нарадзіўся 7 лістапада 1971 г. у Слоніме. Пасьля школы ў 1989 г. скончыў БДУ па спэцыяльнасьці “географ-эколяг”. Дзеючы сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. Мае два дыпломы дыстанцыйных курсаў швэдзкага ўнівэрсытэту Упсала – “Народанасельніцтва Балтыі” і “Навакольнае асяродзьдзе рэгіёну Балтыйскага мора”. Быў накіраваны на працу ў Менскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. У 1999 […]

44. Уладзімер Лобан

Нарадзіўся 16 студзеня 1978 году ў г. Хойнікі на Гомельшчыне. Пасьля Чарнобыльскай катастрофы сям’я пераехала ў Віцебскую вобласьць, горад Верхнядзьвінск, дзе ён скончыў сярэднюю школу і куды вярнуўся працаваць пасьля сканчэньня ў Менску Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. З красавіка 2010 г. жыў і працаваў у сталіцы. Палітыкай не займаўся, ні ў якія партыі і рухі […]

45. Уладзімер Някляеў

Паэт-песеньнік, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Менскім электратэхнікуме сувязі (1962-1966 гг.), на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту (1971, г. Масква), скончыў філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту […]

46. Уладзімер Хамічэнка

Нарадзіўся ў 1986 годзе. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Старых Дарогах і школе-інтэрнаце ў Рудзенску. Калі яму было 4 гады, бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. У 2004 г. скончыў сельскагаспадарчы ліцэй у Слуцку. Яго выхаваньнем і ўладкаваньнем побыту займаліся пэдагогі, якія вельмі шкадавалі хлопчыка. Вучоба яму давалася цяжка. Да палітыкі дачыненьня ня мае. Жыў у Менску […]

47. Уладзімер Яроменак

Нарадзіўся ў горадзе Мёры 4 верасьня 1990 г. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. На момант арышту быў студэнтам 2-га курсу. Сябра “Маладога Фронту” і аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” (БХД). Храналёгія перасьледу Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў на наступны дзень, 20 сьнежня 2010 г., пасьля пікету […]

48. Уладзімір Кондрусь

Жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь быў змешчаны пад варту ў СІЗА МУС № 1 14 чэрвеня 2016 г. Паводле пацверджанай Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь інфармацыі, ён абвінавачваецца па ч. 2  арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Масавыя беспарадкі”). Дадзеная крымінальная справа ўзбуджана ў межах справы па падзеях 19 снежня 2010 г. у Мінску, калі ў […]

49. Фёдар Мірзаянаў

Нарадзіўся 9 сьнежня 1990 году ў г. Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Скончыў гімназію, у часе вучобы быў актыўным удзельнікам алімпіяднага руху ў горадзе, вобласьці і рэспубліцы: браў удзел у алімпіядах па гісторыі, інфарматыцы і геаграфіі. У 2008 г. паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “эканамічная кібэрнэтыка”. Студэнтам захапіўся мадэлямі эканамічнага развіцьця краіны, […]

50. Яўген Сакрэт

Нарадзіўся ў Менску 3 кастрычніка 1966 году. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы № 110 служыў у войску. Выпускнік лесагаспадарчага факультэту тэхналягічнага інстытуту імя Кірава ў Менску (зараз — Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт). Захапляецца ландшафтным дызайнам, якім стаў займацца прафэсійна, скончыўшы адпаведныя курсы. Яшчэ адно яго захапленьне – літаратура. Яўген сам зьяўляецца аўтарам вершаў і прозы, яго […]