Сьпіс палітычных вязьняў за 1998 год

1. Гілевіч Андрэй

Андрэй Гілевіч нарадзіўся ў 1980 годзе.  Пасьля школы паступіў у БДУІР. 28 лютага 1998 г. Андрэй разам са сваімі сябрамі, Алесем Мухіным і Паўлам Мурашкам, вяртаючыся з канцэрту беларускага рок-гурта “NRМ”, напісалі ў Менску па вуліцы Арлоўскай на сьценах дамоў і на агароджах лёзунгі “Жыве Беларусь”, “Луку на муку”, “Свабоду палітвязьням!”.  Побач з надпісамі намалявалі […]

2. Клімаў Андрэй

Андрэй Клімаў — вядомы бізнэсовец, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, сябра адмысловай парлямэнцкай “Камісыі па прававой ацэнцы парушэньняў Прэзыдэнтам РБ А. Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў РБ”. Адзін з ініцыятараў імпічмэнту прэзыдэнту Лукашэнку ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП. Па палітычных матывах Андрэй Клімаў быў зьняволены тройчы. Нарадзіўся 17 верасьня 1965 году ў Менску. […]

3. Корсак Ігар

Ігар Корсак нарадзіўся у 1974 годзе. Вучыўся ў мастацкай вучэльні. У 90-я гады быў адным з актывістаў “Белага легіёну” — патрыятычнай арганізацыі беларускіх вайскоўцаў, якая пазьней фактычна самараспусьцілася. Храналёгія перасьледу 31 жніўня 1998 г. суд Ленінскага раёну г. Менску вынес прысуд па справе Ігара Корсака і Паўла Сілівончыка. Навучэнцы Ігар Корсак (23 гады) і Павал Сілівончык […]

4. Лявонаў Васіль

Васіль Лявонаў – былы міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Перад тым, як заняць пост міністра, ён зьяўляўся гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Нямеччыне, узначальваў Магілёўскі абкам партыі. З таго часу Васіль Лявонаў знаёмы з прэзыдэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам, які ў той час кіраваў  саўгасам “Гарадзец”. Падчас выбараў першага прэзыдэнта Беларусі Васіль Лявонаў адкрыта падтрымліваў В. Кебіча, […]

5. Мурашка Павал

Храналёгія перасьледу 28 лютага 1998 г. Павал Мурашка разам са сваімі сябрамі — Андрэем Гілевічам і Алесем Мухіным — на шляху з канцэрту беларускага рок-гурту “NRМ“ напісалі на сьценах дамоў і на агароджах пратэстныя лёзунгі кшталту: “Жыве Беларусь” і “Луку на муку”. Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Усе трое на той час былі […]

6. Мухін Алесь

Храналёгія перасьледу 28 лютага 1998 г. Алесь Мухін разам са сваімі сябрамі — Андрэем Гілевічам і Паўлам Мурашкам, — вяртаючыся з канцэрту беларускага рок-гурту “NRМ”, напісалі на сьценах дамоў і на агароджах лёзунгі кшталту: “Жыве Беларусь” і “Луку на муку”. Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Студэнты былі затрыманыя міліцэйскім патрулём. Допыты ў РАУС Цэнтральнага […]

7. Плешчанка Уладзімер

Уладзімер Плешчанка — старшыня Віцебскай рады БНФ “Выбар”, пасьля распаду партыі — сябра КХП-БНФ.  Нарадзіўся 26 ліпеня 1948 году ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Памёр там жа 20 траўня 2006 году ад сардэчнай хваробы. Храналёгія перасьледу Быў затрыманы 2 верасьня 1998 году па падазрэньні ў дэмантажы бюсту расейскага палкаводца А. Суворава ў Віцебску. Супраць яго […]

8. Сілівончык Павал

Павал Сілівончык — актывіст “Белага Легіёну”, які існаваў у 1990-я гады, арганізацыі маладых патрыётаў і вайскоўцаў. Нарадзіўся ў 1980 годзе. 31 жніўня 1998 г. асуджаны ў судзе Ленінскага раену г. Менску па крымінальнай справе разам з Ігарам Корсакам. Паўлу тады было 18 гадоў. Храналёгія перасьледу Абодва фігуранты справы былі затрыманыя міліцэйскім патрулём 2 чэрвеня 1998 […]