Сьпіс палітычных вязьняў за 2007 год

1. Азарка Настасься

Беларуская паэтка і грамадзкая актывістка. Адна з асуджаных па “справе Маладога Фронту” у 2007 г. Насту Азарку судзілі асобна ад іншых маладафронтаўцаў — у родным горадзе Нясьвіжы. Нарадзілася 4 сьнежня 1981 г. у вёсцы Квачы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці, у 1999 г. скончыла сярэднюю школу №4 г. Нясьвіжа. У 1999–2000 гг. навучалася ў ПТВ г. Ганцавічы […]

2. Гарэцкі Барыс

Беларускі незалежны журналіст і грамадзкі актывіст. Нарадзіўся 13 верасьня 1987 г. у Менску. Скончыў сярэднюю школу № 121. Навучаўся ў Дзяржаўным палітэхнічным каледжы на факультэце мікраэлектронікі. Адлічаны напярэдадні выбараў 2006 г. за ўдзел у акцыі пратэсту. Навучаўся ў Беластоцкім ўнівэрсытэце на факультэце інфарматыкі (2006 г.), у Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце (з 2007 г.). Ад восені 2000 […]

3. Грышчэня Яраслаў

Яраслаў Грышчэня — моладзевы актывіст з гораду Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. За ўдзел у акцыях апазыцыі затрымліваўся і асуджаўся па адміністратыўных справах. Удзельнік “Плошчы Каліноўскага пасьля выбараў прэзыдэнта 2006 году. Храналёгія перасьледу Абвінавачваўся ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзейнасьці аб’яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у […]

4. Гумінскі Сяргей

Сяргей Гумінскі — актывіст “Маладога Фронту” з г. Ворша (Віцебская вобласьць). Храналёгія перасьледу 22 студзеня 2007 г. моладзеваму актывісту Сяргею Гумінскаму сьледчыя Аршанскага ГАУС уручылі пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па факце нанясеньня графіці палітычнага зьместу па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці). Некалькі разоў да гэтага Сяргей […]

5. Дашкевіч Зьміцер

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. ў вёсцы Кушнэры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе ў пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці, потым сям’я перабралася ў Беларусь, у райцэнтар Старыя Дарогі Менскай вобласьці. Скончыў старадарожскую школу № 2, пасьля паступіў у Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 2001 годзе далучыўся да моладзевага нацыянальнага руху […]

6. Дашкевіч Наста

Намесьніца старшыні “Маладога Фронту”, харызматычны лідэр нацыянальна арыентаванай дэмакратычнай моладзі. Наста Дашкевіч (у дзявоцтве — Палажанка) нарадзілася 2 жніўня 1990 году ў Менску. З 1997 па 2008 гг. вучылася ў 73-й менскай школе (з паглыбленым вывучэньнем нямецкай мовы) і ў 37-й школе (з эстэтычным ухілам). З 2008 г. – студэнтка факультэта філязофіі і палітычных навук […]

7. Клімаў Андрэй

Андрэй Клімаў — вядомы бізнэсовец, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, сябра адмысловай парлямэнцкай “Камісыі па прававой ацэнцы парушэньняў Прэзыдэнтам РБ А. Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў РБ”. Адзін з ініцыятараў імпічмэнту прэзыдэнту Лукашэнку ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП. Па палітычных матывах Андрэй Клімаў быў зьняволены тройчы. Нарадзіўся 17 верасьня 1965 году ў Менску. […]

8. Лукашоў Кастусь

Брат вядомага палітыка Вячаслава Сіўчыка. Нарадзіўся 15 лістапада 1970 года ў Менску. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Працаваў у Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Храналёгія перасьледу Крымінальная справа ў адносінах да Канстанціна Лукашова была ўзбуджаная па арт. 364 Крымінальнага кодэксу — “гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі”. Ён абвінавачваўся ў наезьдзе на аўтамабілі на […]

9. Фінькевіч Артур

Артур Фінькевіч нарадзіўся ў Менску 8 лютага 1985 г. Скончыў менскую ПТВ № 38, вучыўся ў Міжнародным Гуманітарна-Эканамічным Інстытуце, але праз два гады быў выключаны. Зараз студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледваньні”. Выпускнік “Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледваньняў”. З 2001 па 2008 гг. быў сябрам “Маладога фронту”, а таксама намесьнікам старшыні. У 2003-2005 […]

10. Хведарук Зьміцер

Зьміцер Хведарук быў адным з абвінавачаных па крымінальнай справе cупраць некалькіх актывістаў “Маладога Фронту” — разам зь ім судзілі Насту Палажанку, Аляксея Янушэўскага, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага. Нарадзіўся 5 сакавіка 1988 г. Скончыў гімназію № 11 г. Менску. Прафэсійна займаўся футболам. Граў за дублюючы склад футбольнага клюбу “Дарыда”, а таксама “Трактар” (сёньняшні “МТЗ-РІПА”). Цікавіцца беларускай […]

11. Шчукін Валеры

Валеры Аляксеевіч Шчукін – дэпутат Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня, праваабаронца, журналіст (шмат гадоў быў карэспандэнтам незалежнай газэты “Народная Воля”). “Тройчы палітвязень” — супраць яго былі заведзеныя тры палітычныя крымінальныя справы. Валеры Шчукін нарадзіўся 22 сакавіка 1942 г. ва Ўладзівастоку. Скончыў школу ў Менску, служыў у войску, пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Менск. Скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую […]

12. Шыдлоўскі Аляксей

Моладзевы дэмакратычны актывіст. Нарадзіўся 27 сьнежня 1978 году ў г. Стоўбцы Менскай вобласьці. Быў сябрам “Маладога Фронту”, адным са стваральнікаў моладзевага руху “Зубр”. Пасьля школы паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі, аднак скончыць яго не ўдалося з-за арышту. Храналёгія перасьледу Затрыманьне Аляксея адбылося 25 жніўня 1997 г. ў Стоўбцах. 24 лютага 1998 года 19-гадовы Аляксей […]

13. Шыла Іван

Моладзевы актывіст Іван Шыла нарадзіўся ў г. Салігорску Менскай вобласьці 25 лістапада 1990 году. Яшчэ падчас навучаньня ў сярэдняй школе ўступіў у “Малады Фронт”. Быў (разам з бацькам Уладзімерам і братам Ільлём) удзельнікам намётавага мястэчка на Плошчы Каліноўскага ў Менску ў 2006 г.  — за гэта ўсе трое патрапілі ў Жодзінскі СІЗА і былі асуджаныя […]

14. Янушэўскі Аляксей

Фігурант “справы Маладога Фронту” 2007 году. Нарадзіўся 29 траўня 1987 г. Скончыў сярэднюю школу № 200 г. Менску. Паступіў у Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт беларускай філялёгіі і культуры. Выключаны з ВНУ за актыўны ўдзел у дзейнасьці “Маладога Фронту”, акцыях і мерапрыемствах беларускай апазыцыі. Храналёгія перасьледу Актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў апазыцыі. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі […]