Сьпіс палітычных вязьняў за 1996 год

1. Адамовіч Славамір

Славамір Адамовіч — легендарны беларускі паэт і грамадзскі дзяяч, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. У сярэдзіне 1990-х — лідэр арганізацыі “Правы рэванш”, якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва. Рэальнай палітычнай сілай арганізацыя ня стала і пазьней самаліквідавалася. Нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай […]

2. Бурлака Андрэй

Грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага Шляху” 1996 году. Фігурант “справы УНА-УНСО”. Нарадзіўся ў 1985 годзе. На Радзіме спрабаваў паступаць у духоўную сэмінарыю, бо марыў стаць сьвятаром. На час арышту зьяўляўся студэнтам 4-га курсу Ўкраінскага дзяржаўнага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. Акрамя ўкраінскай і расейскай моваў, на момант суду валодаў польскай і вывучаў турэцкую. Храналёгія перасьледу Затрыманы супрацоўнікамі […]

3. Вечар Алесь

Алесь Вечар — беларускі навуковец, вырас у Менску ў сям’і патомных навукоўцаў-біёлягаў у некалькіх пакаленьнях. Сябра дзяцінства сыноў прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра, за што фактычна і пацярпеў. Храналёгія перасьледу Патрапіў у турму ў 1996 г. па сфабрыкаванай справе аб крадзяжы аўтамабільных запчастак. Фактычна сьледчыя перавялі Алеся ў абвінавачаныя са сьведкаў пасьля таго, як ён нават […]

4. Вячорка Вінцук

Вядомы беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, выкладчык, навуковец-філолаг. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ) у 1988 годзе, з 1999 па 2007 гг. – ягоны кіраўнік. Нарадзіўся 7 ліпеня 1961 г. у Берасьці. У 1983 скончыў філалагічны факультэт БДУ, у 1986 — асьпірантуру пры інстытуце мовазнаўства Акадэміі Навук. З 1990 выкладаў у Менскім дзяржаўным […]

5. Дрыгайла Андрэй

Грамадзянін Украіны. Вучыўся ў гандлёвым тэхнікуме. 26 красавіка 1996 году браў удзел у масавым шматтысячным “Чарнобыльскім Шляху” ў Менску разам з іншымі ўкраінцамі. Фігурант “справы УНСО”. Храналёгія перасьледу Андрэй Дрыгайла быў арыштаваны падчас разгону “Чарнобыльскага Шляху-96” беларускімі ўладамі. Акцыя праходзіла са шматлікімі сутычкамі ўдзельнікаў з супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Да суду утрымліваўся ў менскім СІЗА (на вул. […]

6. Міранюк Андрэй

Грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага шляху” 1996 году. Нарадзіўся ў 1975 годзе. Родам з гораду Тамань. Храналёгія перасьледу Затрыманы 26 красавіка 1996 г. у Менску падчас разгону акцыі, утрымліваўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага. Асуджаны ў канцы жніўня 1996 г. Менскім гарадзкім судом на 1 год зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Судзьдзя — Рыгор Казырыцкі, пракурор […]

7. Патапаў Сяргей

Грамадзянін Украіны, які разам з некалькімі суайчыньнікамі наведаў Беларусь для ўдзелу ў акцыі апазыцыі “Чарнобыльскі Шлях” з матываў салідарнасьці. Жыве ў г. Харкаве. Храналёгія перасьледу Затрыманы міліцыяй падчас разгону шматтысячнай акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка 1996 г. у Менску. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА па вул. Валадарскага, абвінавачаны па артыкуле “Арганізацыя і ўдзел у дзеяньнях, што […]

8. Рамашэўскі Андрэй

Андрэй Рамашэўскі нарадзіўся ў Менску 18 ліпеня 1970 г. Пасьля школы вучыўся ў РТІ, потым на хімічным факультэце БДУ. У 1993 г. стварыў “Партыю аматараў піва” — аб’яднаньне аднадумцаў, у асноўным зь менскага творчага асяродку, у якое ўваходзілі сярод іншых і некалькі вядомых музыкаў і паэтаў (існавала да 1997 г., калі было зачыненае ўладамі). У […]

9. Салавей Уладзімер

Уладзімер Георгіевіч Салавей — грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага Шляху-96”. Нарадзіўся ў 1943 годзе ў мястэчку пад Саратавам у Расіі. Прафэсійны вайсковец, удзельнік вайны ў Аўганістане і Грузіі, ліквідатар катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Лічыў сябе ўкраінскім нацыяналістам, спачуваў беларусам. З 1991 г. быў адным з кіраўнікоў кіеўскай арганізацыі УНА-УНСО, ўзнагароджаны ордэнам гэтай арганізацыі “Пустэльны хрэст” за […]

10. Сіўчык Вячаслаў

Вячаслаў Сіўчык, разам з Юрыем Хадыкам, зьяўляецца першым беларускім палітвязьнем постсавецкага пэрыяду. Нарадзіўся ў Менску 18 сьнежня 1962 году ў сям’і навукоўцаў. У дзяцінстве каля дзесяці гадоў пражыў з бацькамі ў Абхазіі, потым сям’я вярнулася ў Беларусь. Вячаслаў фармаваўся ў асяродзьдзі, дзе немагчыма было не адчуваць сваёй нацыянальнай прыналежнасьці. У 1984 г. скончыў геаграфічны факультэт […]

11. Хадыка Юрый

Юрый Хадыка — вядомы палітык і навуковец, адзін зь першых палітвязьняў незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 23 чэрвеня 1938 года ў Менску. Скончыў з залатым мэдалём менскую школу № 60. У 1960 г.  скончыў фізычны факультэт БДУ і стаў працаваць у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук Беларусі, займаўся пытаньнямі разьлікаў траекторыі ракетаў ва Ўсесаюзнай каапэрацыі па стварэньні касьмічнай […]

12. Шапціцкі Андрэй

Удзельнік “Чарнобыльскага Шляху” 1996 г. Нашчадак знакамітага ўкраінска-польскага графскага роду Шапціцкіх, далёкі сваяк і поўны цёзка знакамітага ўкраінскага ўніяцкага мітрапаліта. (Цікава, што з-за гэтага ў турме не толькі зьняволеныя, але і адміністрацыя называлі яго “Графам”). Нарадзіўся 8 жніўня 1967 году ў горадзе Падвалачыску (Цярнопальская вобласьць Украіны). Скончыў пасьля школы вайсковую вучэльню. Служыў у розных месцах […]