Сьпіс палітычных вязьняў за 2015 год

1. Рубцоў Юрый

Нарадзіўся 29 ліпеня 1961 года ў горадзе Гомеле. Жанаты. Падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях -2014” у Менску 26 красавіка зьвярнуў на сябе ўвагу яскравай майкай з надпісам “Лукашенко, уходи!” . Пасьля акцыі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. 28 красавіка 2014 года яго прывезьлі ў суд Савецкага раёну г.Менску для разгляду адміністратыўных пратаколаў па артыкулах 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”) […]