Сьпіс палітычных вязьняў за 2020 год

1. Rabkova Rabkova Marfa

Marfa (Maria)  Rabkova – coordinator of the Viasna volunteer service, human rights activist. Martha was detained along with her husband Vadim Zharomsky on the evening of September 17, 2020 and taken to the GUBOPIK (Main Directorate for Combating Organized Crime and Corruption). Their apartment was searched, equipment, personal money and belongings were confiscated, reports spring96.org. […]

2. Rabkowa Rabkowa Marfa

Marfa (Maria)  Rabkowa – koordynatorka wolontariatu Wiasna, działaczka na rzecz praw człowieka. Marfa została zatrzymana wraz z mężem Vadimem Żaromskim wieczorem 17 września 2020 r. i przewieziona do GUBOPIKU (Główny Zarząd Zwalczania Przestępczości Zorganizowanej i Korupcji). Przeszukano ich mieszkanie, skonfiskowano sprzęt, pieniądze i rzeczy osobiste, donosi spring96.org. Vadim Zharomsky został zwolniony tego samego dnia. Marfa […]

3. Рабкова Рабкова Марфа

Марфа (Мария) Александровна Рабкова  – координатор волонтерской службы «Весна», правозащитница. Марфу задержали вместе с мужем Вадимом Жаромским вечером 17 сентября 2020 года и доставили в ГУБОПИК (Главное Управление Борьбы с Организованной Преступностью И Коррупцией). В их квартире был произведен обыск, конфисковано оборудование, личные деньги и вещи, сообщает spring96.org.  Вадима Жаромского освободили в тот же день. […]

4. Babaryka Eduard

Eduard Babaryka is the head of the initiative group for collecting signatures for the nomination of Viktar Babaryka as a presidential candidate, in addition, the son of Viktar Babaryka. Businessman. Founder of the “Uley” crowdfunding platform and co-founder of the MolaMola platform. “Beehive” – ​​funds are transferred only if the author managed to interest people […]

5. Babaryka Eduard

Eduard Babaryka jest szefem grupy inicjatywnej dla zbierania podpisów pod nominacją Wiktora Babaryki na kandydata na prezydenta, a ponadto jest synem Wiktora Babaryki. Biznesmen. Założyciel platformy crowdfundingowej “Uley” i współzałożyciel platformy MolaMola. „Ulej” – środki są przekazywane tylko wtedy, gdy autorowi uda się zainteresować ludzi na tyle, że zapłacili 100% kosztów jego projektu. MolaMola to […]

6. Kalesnikava Maria

Maria Kolesnikova was born on April 24, 1982 in Minsk. She graduated from the Belarusian State Music Academy with a degree in flutist and conductor, from the age of 17 she taught flute at the gymnasium in Minsk. She played the flute at the Opera House, the National Academic Concert Orchestra of the Republic of […]

7. Альшэўскі Сяргей

Сяргей Альшэўскі нарадзіўся 15 мая 1984 году. Фінансавы дырэктар Прэс-клуба. Быў затрыманы 22 снежня ў офісе Прэс-клуб. У яго загарадным доме прайшоў ператрус (у той момант там знаходзілася яго жонка), пасля якога з хаты забралі ўсе ноўтбукі, макбук жонкі Сяргея і ўсе яе банкаўскія карты. Пасля затрымання Сяргея даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў, […]

8. Андрушойць Іван

Іван Андрушойць па спецыяльнасці – электрык. Быў затрыманы 5 лістапада, дома ў яго правялі вобшук, вынялі тэхніку і дакументы. Яму прад’яўлена абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове). Другі артыкул нібыта за ўзлом кампутарнай […]

9. (Бахвалава) (Бахвалава) Кацярына

Кацярыне Андрэева – журналістка тэлеканала “Белсат”. Ёй 27 гадоў. Дзяцінства дзяўчынкі прайшло ў мінскім раёне паблізу Залатой Горкі, Казлова і Берасцянскай. Бацькі ў Кацярыны філолагі, паведамляе nn.by. Вучылася спачатку ў школе №19, а потым перайшла ў беларускамоўную гімназію №23 на праспекце Незалежнасці. Яшчэ ў школе ў Кацярыны выявіліся схільнасці да вывучэння замежных моў. Яна займалася […]

10. Антонаў Марк

Марк Антонаў нарадзіўся 9 лютага 1995 году. Быў затрыманы 27 лістапада ў Брэсце па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня. Узяты пад варту, яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках), паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасць Марк Антонаў прызнаны палітвязнем.  

11. Арабейка Яна

Яна Арабейка – актывістка, прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Яна была затрымана наўпрост у інтэрнаце 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе sping96.org. Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА […]

12. Арановіч Аляксандр

Член каманды YouTube-канала “Краіна для жыцця”, кіроўца аўтадома. Аляксандру Арановічу 37 гадоў, нарадзіўся ў горадзе Старыя Дарогі. Індывідуальны прадпрымальнік, займаўся перавозкамі. У сюжэце «Беларусь 1» ад 31 траўня сцвярджалася, што Арановіч быў раней асуджаны і адбываў пакаранне ў жодзінскай калоніі. Артыкул, па якім судзілі Арановіча, не паведамляўся. Інфармацыю пра судзімасць Арановіча пацвердзілі ягоныя знаёмыя, але […]

13. Афнагель Яўген

Яўген Афнагель – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы 25 верасня  ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў. 1 кастрычніка Яўгену Афнагелю было прад’яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска. Яўген Афнагель, Павел Юхневіч і Андрэй Войніч былі аднымі са стваральнікаў […]

14. Бабарыка Віктар

Нарадзіўся 9 лістапада 1963 году ў Мінску. Беларускі банкір, філантроп, калекцыянер, культурны і грамадскі дзеяч, палітык. У 2000—2020 гадах старшыня Праўлення ААТ”Белгазпрамбанк”. У 1981 годзе закончыў школу № 92 горада Мінска. У 1988 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Тэарэтычная механіка”. Працоўную дзейнасць пачынаў у НВА парашковай металургіі, дзе працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных […]

15. Бабарыка Эдуард

Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі – бізнесмен. Заснавальнік краудфандынгавай пляцоўкі «Улей» і сузаснавальнік пляцоўкі «MolaMola». «Улей» – краўдфандынгавая платформа, якая працуе па такім прынцыпе: людзі падтрымліваюць грашыма нейкую ідэю, скідаюцца на яе рэалізацыю, а аўтар гэтай ідэі пасля дзеліцца вынікам; сродкі […]

16. Бабіч Аляксандр

Аляксандр Бабіч нарадзіўся 25 лістапада 1988 году. Жыхар Брэста. Пасля школы вывучыўся на краўца верхняга адзення. Пайшоў збой у швейнай вытворчасці, не стала пастаянных заробкаў – і ён перавучыўся на слесара газавага абсталявання, дзепрапрацаваў пяць гадоў. За два месяцы да арышту Аляксандр адкрыў краму, якая займаецца ўпакоўкаю. Зараз там працуе яго маці. Аляксандр асуджаны на […]

17. Бабіч Максім

Максім Бабіч – непаўнагадовы хлопец. Студэнт другога курсу Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа. Абвінавачваўся па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі 13 кастрычніка ў Мінску, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Максім Бабіч прызнаны палітвязнем. 22 снежня Максіму Бабічу агучылі прысуд: тры гады абмежавання […]

18. Бабовіч Марыя

Марыя Бабовіч нарадзілася 26 мая 1995 году. Была затрыманая 9 верасня каля ст. м. “Пушкінская” ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары. У дачыненні да Марыі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Праз некалькі дзён яе выпусцілі, аднак пазней зноў выклікалі ў міліцыю, дзе […]

19. Баброўскі Васіль

Васіль Баброўскі — гродзенец, затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Хроніка пераследу Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Праваабарончай супольнасцю Васіль Баброўскі быў прызнаны палітвязнем. 9 ліпеня Васіля Баброўскага выпусцілі з СІЗА-1. Мера стрымання ў дачыненні да яго была змененая […]

20. Багдзевіч Іван

Іван Багдзевіч. Нарадзіўся 12 траўня 1994 года. Затрыманы 19 кастрычніка ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна, паведамляе spring96.org. Затрымліваць Івана прыехаў бус узброеных АМАПаўцаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску). Прваабарончай супольнасцю Іван Багдзевіч прызнаны палітвязнем.  

21. Багнавец Раман

Раман Багнавец нарадзіўся 1 жніўня 1984 году. Быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Раман Багнавец прызнаны палітвязнем.

22. Барысевіч Кацярына

Кацярына Барысевіч нарадзілася 2 красавіка 1984 году. Кацярына Барысевіч – журналістка партала TUT.BY. Была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК ). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасці ў крыві рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў, паведамляе spring96.org. […]

23. Богнат Данііл

Данііл Богнат нарадзіўся 21 верасня 2001 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Данііл Богнат прызнаны палітвязнем.

24. Болтуць Дзяніс

Дзяніс Болтуць – быў затрыманы ў якасці падазраванага 25 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках. Пазней яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Болтуць прызнаны палітвязнем.

25. Брыль Сяргей

Сяргей Брыль – барысаўчанін, працуе слесарам на “Белпрамімпэкс”. Быў затрыманы 23 верасня на працы ў Мінску ў межах справы аб масавых беспарадках, а па месцы жыхарства быў праведзены вобшук і канфіскаваная ўся тэхніка, паведамляе spring96.org. 2 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, а тэрмін утрымання […]

26. Будзько Кася

Кася Будзько – прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Кася была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Кася Будзько прызнана палітвязнем.

27. Булыбенка Анастасія

Нарадзілася 23 верасня 2001 году. Анастасія Булыбенка –  былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дома ў яе правялі вобшук, пасля яго адвезлі на допыт […]

28. Бяленскі Антон

Антон Бяленскі — Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, прадпрымальнік. Скончыў Ліцэй БДУ.   Антон Бяленскі быў затрыманы 10 жніўня ў гасцініцы “Беларусь” на 17-м паверсе. Сілавікі ўварваліся ў нумар каля 19.00, калі той быў з дзяўчынай. Маладыя людзі знаходзіліся ў вокна, Антон гаварыў па тэлефоне з сябрам. Дзяўчына Антона Марыя распавяла tut.by, як адбывалася затрыманне:У нумар уварвалася […]

29. Бялько Юрый

Юрый Бялько – быў затрыманы па справе аб ўдзеле ў масавых беспарадках. Пасля яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Спачатку Юрыя Бялько змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА-1, а потым – у СІЗА г. Жодзіна. Праваабарончай супольнасцю Юрый Бялько прызнаны палітвязнем.

30. Васілевіч Аляксандр

Аляксандр Васілевіч — бізнэсмэн, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў. Быў затрыманы 28 жніўня прадстаўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. У ягонай кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, былі праведзеныя ператрусы, паведамляе spring.96.org.. 4 верасня А. Васілевічу было прад’яўлена абвінававанне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў […]

31. Васкрасенскі Юрый

Юрый Васкрасенскі — бізнэсовец і каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, быў затрыманы 12 жніўня. На наступны дзень у сюжэце “Беларусь 1” яго назвалі арганізатарам пратэстаў у сталічным мікрараёне Уручча. Падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 293 (Масавыя беспарадкі) і 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый) Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Быў вызвалены з-пад варты 11 […]

32. Вінакураў Арцём

Арцём Вінакураў – 21-гадовы студэнт трэцьяга курсу БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі “у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы”. […]

33. Войніч Андрэй

Андрэй Войніч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Паўлам Юхневічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты “Еўрапейскай Беларусі” сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. У затрыманых канфіскавалі ўсю тэхніку, сцягі, асабістыя […]

34. Ганчароў Мікіта

Мікіта Ганчароў – быў затрыманы на працоўным месцы ў Брэсце супрацоўнікамі АМАП 11 жніўня. Пасля чаго Мікіту даставілі ў гараж на тэрыторыі Ленінскага РАУС, дзе яго пачалі збіваць. 14 жніўня ён быў адпушчаны, але 22 жніўня Мікіту зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, паведамляе spring96.org. Мікіце Ганчарову прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 […]

35. Гардзевіч Сяргей

Сяргей Гардзіевіч – журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” з Драгічына. 22 снежня 2020 г. па дарозе з Драгічына ў Брэст ён быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП. Пазней у яго кватэры адбыўся ператрус, журналіста затрымалі на 72 гадзіны па ўзбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справе па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з […]

36. Гарох Уладзімір

Уладзімір Гарох – быў затрыманы па так званай “Карэліцкай справе”. Уладзіміру Гароху было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Утрымліваецца ў турме г. Гродна. Праваабарончай супольнасцю Уладзімір Гарох прызнаны палітвязнем.

37. Гваздзёлка Раман

Раман Гваздзёлка быў затрыманы 20 кастрычніка па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня ў Брэсце. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 25-гадовага жыхара Брэста забралі ў 7 раніцы прама з хаты, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў СІЗА-7 г. Брэста. Праваабарончай супольнасцю Раман Гваздзёлка прызнаны палітвязнем.

38. Гебрэмарыям Алана

Алана Гебрэмарыям – сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета, “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў”, актывістка “Моладзевага блёку”. Алана таксама з’яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. Увосень 2019 года на парламенцкіх выбарах была кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Грушаўскай выбарчай акрузе №98. Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 […]

39. Геджадзэ  Аляксандр

Аляксандр Геджадзэ нарадзіўся 10 лютага 1986 году. Грамадзянін Расіі. Яго затрымалі 27 кастрычніка, пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Геджадзэ прызнаны палітвязнем.    

40. Герасімук Святаслаў

Святаслаў Герасімук нарадзіўся 21 лютага 1996 году. Фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце, узбуджанай пасля акцый пратэста ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў, інфармуе spring96.org. Святаслава затрымалі 22 снежня, 24 снежня-га перавялі ў СІЗА-7. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках 10 жніўня). Праваабарончай супольнасцю Святаслаў Герасімук […]

41. Глазава Марына

Марына Глазава – 25-гадовая настаўніца польскай і англійскай моваў з Брэста. Яна была затрыманая 23 верасня ў сябе дома. Падставай для затрымання стала падазрэнне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (“Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Ёй прад’яўляюць тое, што яна 13 верасня ў Брэсце “арганізавала масавыя беспарадкі ў выглядзе карагодаў”. […]

42. Гранкоўская Вікторыя

Вікторыя Гранкоўская – былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org. Вікторыі было прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым […]

43. Граханаў Дзяніс

Дзяніс Граханаў – быў затрыманая 10 верасня дома ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары каля ст. м. “Пушкінская”. Утрымліваўся пад вартай да 13 верасня і першапачаткова праходзіў па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса – “Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці”. Пасля знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, паведамляе spring96.org. […]

44. Гуліс Уладзіслаў

Уладзіслаў Гуліс — 25-гадовы аўтамойшчык з Мінска. Быў затрыманы за нанясенне 9 верасня на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу “Не забудем”. Уладзіславу было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры). 8 […]

45. Гунько Рыгор

Рыгор Гунько – фігурант “пінскай справы”, узбуджанай пасля падзей 10 жніўня ў горадзе – акцыі пратэсту і супрацьстаяння пінчукоў і сілавікоў, паведамляе spring96.org. Гунько быў затрыманы ноччу 10 жніўня і змешчаны пад варту. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасць Рыгор Гунько прызнаны палітвязнем.

46. Гуцін  Дзяніс

Дзяніс Гуцін – адміністратар канала «Масюкоўшчына», затрыманы 22 верасня ў Мінску. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі да яго дадому з аглядам і затрымалі, паведамляе spring96.org. Пасля 15-сутачнага арышту па арт.23.34 КаАП ён на волю не выйшаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). […]

47. Дземух Дзяніс

Дзяніс Дземух – затрыманы 4 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 10 жніўня каля ГЦ «Рыга» у Мінску. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Дземух прызнаны палітвязнем.

48. Дзмітрыеў Яўген

Яўген Дзмітрыеў – затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў» каля свайго дома ў Мінску, паведамляе spring96.org. Абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Праваабарончай супольнасцю Яўген Дзмітрыеў прызнаны палітвязнем.

49. Дзядок Мікалай

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 году ў г. Брагіне на Гомельшчыне. Пасьля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. Працаваў у калектарскай фірме. На момант арышту быў студэнтам 2-га курсу завочнага аддзяленьня праграмы “Паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні” Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсытэту. Пасьля затрыманьня ў верасьні 2010 году Мікалая трымалі ў ізалятары па 3 дні, а пасьля “перазатрымлівалі” […]

50. Драздоў Аляксандр

Аляксандр Драздоў быў затрыманы 30 лістапада ў Брэсце. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа аб ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Драздоў прызнаны палітвязнем.

51. Дрозд Павел

Павел Дрозд нарадзіўся 24 студзеня 1986 году. Быў затрыманы 3 лістапада па падазрэнні аб узломе кампутарнай сеткі Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і па падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе spring.96.org. Пазней яму былі прад’яўлены абвінавачванні па гэтых артыкулах. Праваабарончай супольнасцю Павел Дрозд прызнаны палітвязнем.

52. Дубкоў Дзмітрый

Дзмітрый Дубкоў – 28-гадовы дальнабойшчык. Быў затрыманы 13 жніўня ў сябе дома. У ноч з 10 на 11 жніўня Дзмитрый прысутнічаў на акцыі пратэсту каля станцыі метро “Пушкінская” ў Мінску. Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы, што ён і зрабіў. Першапачаткова яму ставілі ў віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (Масавыя […]

53. Дудараў Уладзімір

Уладзімір Дудараў — каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці. Уладзімір Дудараў у 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сваю пасаду ён пакінуў у кастрычніку 2019 года. У 2016 годзе, калі Дудараў узначальваў аддзел будаўніцтва ў Магілёўскім гарвыканкаме, да яго паўсталі пытанні ў праваахоўнікаў: Уладзімір Дудараў […]

54. Емельянаў Мікіта

Мікіта Емяльянаў нарадзіўся 24 сакавіка 2000 году. Маці працавала ў міліцыі, бацька да арышта сына таксама працаваў у МУС. Мікіта вучыўся на 3-м курсе ў БНТУ на спецыяльнасці “Караблебудаўніцтва і гідраўліка”. Падчас следства з універсітэта яго адлічылі. Працаваў кур’ерам акамулятараў.

55. Емельянаў Мікіта

Мікіта Емяльянаў нарадзіўся 24 сакавіка 2000 году. Маці працавала ў міліцыі, бацька да арышта сына таксама працаваў у МУС. Мікіта вучыўся на 3-м курсе ў БНТУ на спецыяльнасці “Караблебудаўніцтва і гідраўліка”. Падчас следства з універсітэта яго адлічылі. Працаваў кур’ерам акамулятараў. Сям’я Мікіты Емельянава – каталікі. Мікіта ў касцёле быў міністрантам. На момант следства да яго […]

56. Еўсцігнееў  Уладзіслаў

Уладзіслаў Еўсцігнееў – абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна. У той дзень міліцыя адвольна, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымала аднаго з прысутных пратэстоўцаў, сцвярджаючы, што той актыўна ўдзельнічаў у несанкцыяваным мерапрыемстве. Уладзіслаў Еўсцігнееў знаходзіўся побач з некалькімі дзесяткамі гараджан, якія спрабавалі не […]

57. Жук Дзяніс

Дзяніс Жук – жыхар Брэста, затрыманы 26 лістапада у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у горадзе ў жніўні. У той жа дзень па месцы жыхарства і месцы прапіскі Дзяніса прайшоў ператрус. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ – удзел у масавых беспарадках, паведамляе spring96.org. Змешчаны пад варту ў СІЗА у Брэсце. […]

58. Жэбуртовіч Дзмітрый

Дзмітрый Жэбуртовіч нарадзіўся 1 ліпеня 1990 году. Быў затрыманы 7 кастрычніка каля дома. Яго павезлі ў РУУС, там збілі і адправілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна. У той жа дзень да яго ў хату прыйшлі з ператрусам, забралі кампутар, тэлефон і іншыя рэчы. Дзмітрыю было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ – […]

59. Збаранскі Давід

17-гадовы Давід Збаранскі быў затрыманы 30 лістапада адразу пасля таго, як вярнуўся з Польшчы. Супраць яго была распачата крымінальная справа за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Давід Збаранскі прызнаны палітвязнем.

60. Збароўскі Яраслаў

Яраслаў Збароўскі – быў затрыманы 25 верасня па справе аб масавых беспарадках. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Яраслаў Збароўскі прызнаны палітвязнем.

61. Зіневіч Максім

Максім Зіневіч – падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Брэсце быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрыманы 25 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Максіму Зіневічу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Максім Зіневіч прызнаны палітвязнем.

62. Знак Максім

Максім Знак нарадзіўся 4 верасня 1981 года. У 2004 годзе скончыў юрфак БДУ, затым там жа – аспірантуру. Пачаў займацца юрыдычным кансультаваннем яшчэ ў гады вучобы ў Белдзяжуніверсітэце. Максім практыкуе ў сферы юрыдычнага кансалтынгу з 2001 года. У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму “ЮрЗнак», пазней аб’ядналі з Borovtsov & Salei. Максім Знак з’яўляецца арбітрам Міжнароднай […]

63. Зяневіч Уладзіслаў

Уладзіслаў Зяневіч нарадзіўся 10 ліпеня 1999 г. Уладзіслаў Зяневіч – антыфашыст з Мінска. Быў затрыманы 30 лістапада ў рамка крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342.1 КК РБ (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Заключаны пад варту на 2 месяцы, паведамляе spring96.org. Раней Уладзіслава таксама затрымлівалі на нядзельным маршы 1 лістапада, моцна збілі, […]

64. Івашкоў Дзмітрый

Дзмітрый Івашкоў – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы 27 верасня ў Гомелі на мірнай акцыі пратэсту. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Івашкоў прызнаны палітвязнем.

65. Кабанаў Аляксандр

Аляксандр Кабанаў — брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала “Народны рэпарцёр”, прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Раней Аляксандр Кабанаў асвятляў пратэсты ў абласным цэнтры падчас маршаў “дармаедаў” у 2017 годзе і акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. На яго ў свой час была заведзена крымінальная справа (быццам бы незаконна збіраў грошы з сябраў жыллёвага таварыства, калі быў яго […]

66. Казлоў Зміцер

Блогеру Зміцеру Казлову (Шэры Кот) 31 год, жыве ў прыгарадзе Оршы — Барані. Скончыў 4 курсы Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучыўся на агранома. Блогерствам захапіўся ў 2017 годзе, калі шмат людзей выказвалі незадаволенасць дэкрэтам аб “дармаедах”. Хацеў расказваць пра розныя тэмы, але «палітыка ўцягнула», піша svaboda.org. Ягоны YouTube-канал «Шэры кот» мае звыш 7 тысяч падпісчыкаў. Жыве […]

67. Каленік Марыя

Марыя Каленік нарадзілася 1 чэрвеня 1998 году. Марыя Каленік – студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус, паведамляе spring96.org. Марыі прад’яўлена абвінавачванне. Праваабарончай супольнасцю […]

68. Каленчыц Валерый

Валерый Каленчыц нарадзіўся ў Мінску 25 чэрвеня 1995 году. Валерый Каленчыц працуе сантэхнікам, па адукацыі зваршчык. Быў затрыманы ранкам 16 кастрычніка ў сябе дома. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Валерый Каленчыц прызнаны палітвязнем.

69. Калеснікава Марыя

Марыя Калеснікава нарадзілася 24 красавіка 1982 гады ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор. З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Мінску. Іграла на флейце ў оперным тэатры, Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, у Прэзідэнцкім аркестры Беларусі. У 2007 годзе пераехала ў Германію, вучылася […]

70. Калішук Міхаіл

Міхаіл Калішук – быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 10 жніўня ў Брэсце. 11 жніўня Міхаіла адпусцілі. 31 жніўня яго паўторна затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Брэста, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Міхаіл Калішук прызнаны палітвязнем.

71. Канавалава Антаніна

Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрыманая 6 верасня і асуджаная ў адміністрацыйным парадку на 40 базавых велічынь штрафа за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве. Аднак пасля суду жанчыну не адпусцілі, а перазатрымалі ў межах крымінальнай справы, паведамляе spring96.org. Антаніна Канавалава знаходзіцца ў статусе падазраванай па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”. Праваабарончай […]

72. Канановіч Раман

Раман Канановіч – затрыманы 16 кастрычніка. 24-гадовага хлопца абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 9-15 жніўня ў Мінску, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Раман Канановіч прызнаны палітвязнем.

73. Канапелька Дзмітрый

Дзмітрый Канапелька нарадзіўся 13 снежня 1983 году. Дзмітрый Канапелька – дырэктар ААТ “Тэхнакратыя”. Быў затрыманы 11 верасня, абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Ставяць у віну падзеі 9-12 жніўня ў Мінску. Ён у гэты час жыў у гатэлі “Вікторыя”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Канапелька прызнаны палітвязнем.

74. Канеўская Таццяна

Таццяна Канеўская нарадзілася 12 ліпеня 1966 году. Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вядомая ў гомельскім рэгіёне актывістка. Сама яна прыйшла ў актывізм праз змаганне за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”. Таццяна з’яўлялася […]

75. Канецкі Ягор

Ягор Канецкі – студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, сябра “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, актывіст “Вольнага прафсаюза”. Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 20 лістапада яму прад’явілі абвінавачванне і абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на […]

76. Капанец Cяргей

Cяргей Капанец – быў затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня. Пазней Сяргею Капанцу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Сяргей Капанец прызнаны палітвязнем.

77. Карабейнік Дзмітрый

Дзмітрый Карабейнік нарадзіўся 22 лістапада 1986 году. Жыхар Маладзечна, быў затрыманы 22 лістапада ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец. Дзмітрыю выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Карабейнік прызнаны палітвязнем.

78. Карагачава Алена

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Алена Карагачава адпрацавала ў “Белгазпрамбанку” больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочнікам старшыні праўлення банка Віктара Бабарыкі. Алена ўладкавалася на працу ў банк у траўні 1999 года, а праз некалькі месяцаў – і яе муж Ігар (ён заняты ў службе бяспекі ў адміністрацыйна-кантрольным аддзеле), інфармуе Tut.by. Cпачатку працавала […]

79. Карака Дзмітрый

Дзмітрый Карака – асабісты памочнік і каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты і яго сынам Эдуардам Бабарыка. Да затрымання дома ў Дзмітрыя Каракі прайшоў вобшук. Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. 43-гадовы Дзмітрый Карака большую частку свайго жыцця прысвяціў […]

80. Караткоў Аляксей

Аляксей Караткоў нарадзіўся 3 жніўня 1995 году. CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML. Аляксей Караткоў і Аляксандр Карцаў распрацавалі IDE, у якой любы распрацоўшчык — і не толькі распрацоўшчык — можа трэніраваць нейронную сетку “без кода”. Упершыню яго затрымалі ў ліпені ў чарзе ля будынка КДБ, калі Аляксей разам з іншымі грамадзянамі спрабаваў падаць хадайніцтва аб змене меры […]

81. Карэцкі Уладзіслаў

Уладзіслаў Карэцкі — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Улад працаваў для фільму «Ўрокі фарсі» рэжысэра Вадзіма Перэльмана. Гэтую карціну вылучылі на прэмію «Оскар» 2021 году ад Беларусі. У тытрах ёсьць імя палітвязня, інфармуе spring96.org. Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасці падазраванага. Праваабарончай супольнасцю Уладзіслаў Карэцкі прызнаны […]

82. Касакоўскі Арцём

Арцём Касакоўскі – быў затрыманы 27 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Праваабарончай супольнасцю Арцём Касакоўскі прызнаны палітвязнем.

83. Каханоўскі Яўген

Яўген Каханоўскі – жыхар Жлобіна, быў затрыманы 27 жніўня. Яўгену Каханоўскаму прад’яўлена абвінавачванне па падзеях 9-13 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Яўген Каханоўскі прызнаны палітвязнем.

84. Кірэшчанка Дзяніс

Дзяніс Кірэшчанка – быў затрыманы 8 жніўня ў межах справы аб масавых беспарадках. Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў Гродна. Дзянісу Кірэшчанку было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring.96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Кірэшчанка прызнаны палітвязнем.

85. Кісялёў Аляксандр

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў, паведамляе spring96.org. Аляксандру Кісялёву прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Кісялёў прызнаны палітвязнем.

86. Класкоўская Вольга

Вольга Класкоўская – былая журналістка “Народнай волі”. Была затрымана 14 кастрычніка ў Мінску. Яе абвінавачваюць у перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля 7 чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў. Ёй ставяць у віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага […]

87. Клюкач Ціхан

Ціхан Клюкач нарадзіўся 25 ліпеня 2002 году. Быў затрыманы 26 верасня і затым яго некалькі разоў асудзілі агулам на 45 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавым мерапрыемствах. Пасля адбыцця арышту яго этапавалі ў Мінск, а адтуль 3 снежня ў СІЗА Жодзіна, інфармуе spring96.org. Ціхана абвінавачваюць па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) […]

88. Комар Іван

Іван Комар нарадзіўся ў 2000 годзе, скончыў адну з мінскіх гімназій. Паводле палітычных перакананняў — анархіст. Па ладу жыцця — веган і стрэйтэйджэр. Прыход да радыкальных ідэй Іван звязвае з дзіцячымі ўражаннямі і каляфутбольнай субкультурай. Быў заўзятарам сталічнага футбольнага клуба МТЗ-РІПО. Хроніка пераследу У 2016 годзе быў затрыманы за пашкоджанне камер відэаназірання, але крымінальная справа […]

89. Коршун Сяргей

Сяргей Коршун на працягу дзесяці гадоў служыў у міліцыі. Прыкладна дзесяць гадоў таму сышоў па ўласным жаданні ў званні капітана. Удзельнік тэлеграм-канала «Армія з народам». Сяргей Коршун быў затрыманы міліцыяй 21 ліпеня ў Мінску разам з яшчэ адным блогерам тэлеграм-канала «Армія з народам» Сяргеем Лук’янавым. З таго часу Сяргей Коршун знаходзіцца пад вартай ў СІЗА […]

90. Коршун Сяргей

Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”. Быў затрыманы 21 ліпеня і змешчаны пад варту з межах справы па арт. 342 КК РБ па падзеях 29 траўня ў Гродне, паведамляе spring.96.org. 5 жніўня яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба […]

91. Красоўскі Іван

Іван Красоўскі – актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ўвечары 24 верасня. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Знаходзіцца ў статусе падазраванага і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска. паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Іван Красоўскі прызнаны палітвязнем.

92. Круткін Алесь

 актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Алесь Круткін

93. Крыўчэня Сяргей

Сяргей Крыўчэня – фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ). Справа заведзена па падзеях у Брэсце 10 жніўня. Быў затрыманы 18 жніўня. Утрымліваецца і СІЗА-7 у Брэсце, паведамляе spring96.org. Мае двух непоўнагадовых дзяцей. Праваабарончай супольнасцю Сяргей Крыўчэня прызнаны палітвязнем.

94. Кубараў Дзмітрый

Дзмітрый Кубараў -дызайнер. Нарадзіўся 15 кастрычніка 1995 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Кубараў прызнаны палітвязнем.

95. Кузьміч Юрый

Юрый Кузьміч – абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Брэсце па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Юрый Кузьміч прызнаны палітвязнем.

96. Кулакоўскі Дзмітрый

Дзмітрый Кулакоўскі нарадзіўся 19 лістапада 1983 году. Дзмітрый Кулакоўскі раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Працаваў у міліцыі з 2006 года, мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады. У верасні прынялі яго рапарт на звальненне. А неўзабаве абвясцілі падазраваным па справе ў абразе прадстаўніка […]

97. Купрэева Святлана

Святлана Купрэева — сяброўка сям’і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска. Святлана — дачка беларускага паэта і пісьменьніка Міколы Купрэева. Была блізкай сяброўкай жонкі Віктара Бабарыкі Марыны, якая загінула ў 2017 годзе, хросная маці ягонай дачкі. Муж Святланы Міхаіл Краўцэвіч таксама ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Маці […]

98. Курганаў Яўген

Яўген Курганаў нарадзіўся 16 чэрвеня 1988 году. Жыхар Мінска. Быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках, дома правялі вобшук, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Праваабарончай супольнасцю Яўген Курганаў прызнаны палітвязнем.

99. Куўшынаў Віктар

Віктар Куўшынаў — дырэктар па прадукту IT-кампаніі PandaDoc. Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся […]

100. Ластоўскі Дзмітрый

Дзмітрый Ластоўскі – быў затрыманы 29 верасня па справе аб масавых беспарадках. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Ластоўскі прызнаны палітвязнем.

101. Латыпаў Сцяпан

Сцяпан Латыпаў – арбарыст і дырэктар кампаніі “Беларбо”, жыхар дома каля так званай “Плошчы Перамен”. Быў затрыманы 15 верасня ў двары жылога масіва па вул. Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры адбыўся ператрус, інфармуе spring96.org. Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што Сцяпан Латыпаў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 КК […]

102. Лосік Ігар

29-гадовы Ігар Лосік — блогер, адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», на які падпісана больш за 170 тысячы карыстальнікаў. Ігар Лосік родам з Баранавічаў, яго бацькі працуюць у «Белтэлекаме». Адвучыўся на настаўніка замежных моў у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, але па спецыяльнасці не працаваў – яму выдалі свабодны дыплом, бо не змаглі размеркаваць па месцы жыхарства, паведамляе […]

103. Луцкіна Ксенія

Ксенія Луцкіна — журналістка. Да жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала “Беларусь 2” і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнага савета. Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі звольніўшыміся журналістамі яны плануюць стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на YouTube. […]

104. Ляжэнка Сяргей

Сяргей Ляжэнка – фігурант “Пінскай справы”. Першы раз быў затрыманы на працы 28 жніўня, а пасля трох сутак – вызвалены ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. 30 жніўня мерай стрымання для Сяргея Ляжэнка быў абраны хатні арышт, а 23 верасня мужчыну зноў затрымалі і […]

105. Мазгоў Алег

Алег Мазгоў нарадзіўся 9 мая 1995 году. Працаваў фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Як распавяла spring96.org жонка Алега, 8-га лістапада 2020 г. было год з іх вяселля. Да арышту Алег уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці. Па словах жонкі, раней Алег наогул не займаўся грамадскім актывізмам або палітыкай. 9 […]

106. Малашэвіч Сафія

Сафія Малашэвіч нарадзілася 18 лютага 2002 году. Была затрымана 30 лістапада 2020 г. Ёй прад’яўлены абвінавачванні: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Сафія Малашэвіч прызнана палітвязнем.

107. Марусевіч Дзяніс

Дзяніс Марусевіч – знаходзіцца пад вартай з 11 верасня ў межах крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Марусевіч прызнаны палітвязнем.

108. Марціновіч Уладзіслаў

Уладзіслаў Марціновіч нарадзіўся 23 траўня 2000 году. Уладзіслаў Марціновіч – студэнт 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Быў затрыманы 19 лістапада. Уладзіславу прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 КК РБ (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак), інфармуе spring96.0rg. Праваабарончай супольнасцю Уладзіслаў Марціновіч прызнаны палітвязнем.  

109. Масціцкі Дэвід

Дэвід Масціцкі – быў затрыманы 2 верасня па падазрэнні аб удзеле у масавых беспарадках. 5 верасня пераведзены ў СІЗА у Баранавічах. Дэвіду Масціцкаму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарочнай супольнасцю Дэвід Масціцкі прызнаны палітвязнем.

110. Маўшук Алена

Алена Маўшук нарадзілася 22 ліпеня 1976. Алена Машук з Пінска – маці пяцярых дзяцей. Дзесяцігадовую Ангеліну забралі ў прытулак акурат са школы ў пачатку верасня, дзяўчынка дагэтуль знаходзіцца там. Алена Маўшук працавала ў Пінскай бальніцы санітаркай і памочнікам повара ў харчавальным блоку. Была затрымана ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Са слоў міліцыянтаў, жанчына […]

111. Мельнікаў Аляксей

Аляксей Мельнікаў нарадзіўся 20 мая 1991 году. Быў затрыманы 4 снежня ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Аляксей Мельнікаў прызнаны палітвязнем.  

112. Мігно Ілля

Іллю Мігно – студэнт 2-га курса Брэсцкага палітэхнічнага ўніверсітэта. Быў затрыманы 19 жніўня па месцы жыхарства па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Ілля Мігно прызнаны палітвязнем.

113. Міронцава Анастасія

Нарадзілася 15 студзеня 1996 году. Анастасія Міронцава да затрымання была адной з найлепшых студэнтак апошняга курса БДАМ. Але яна не змагла патрапіць на дзяржэкзамены, бо была за кратамі, афіцыйнага ліста ад органаў у акадэмію не прыйшло, і дзяўчыну адлічылі. Яна была затрымана 16 кастрычніка ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел […]

114. Міронцава Вікторыя

Вікторыя Міронцава нарадзілася 21 лістапада 1994 ujle/ Затрымана 15 кастрычніка 2020 году. Прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Праваабарончай супольнасцю Вікторыя Міронцава прызнана палітвязнем.  

115. Міхайлаў Станіслаў

Станіслаў Міхайлаў нарадзіўся 2 снежня 1977 году. Быў затрыманы ў Пінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней Станіславу Міхайлаву было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Станіслаў Міхайлаў прызнаны палітвязнем.  

116. Міхалап Уладзіслаў

Уладзіслаў Міхалап — HR IT-кампаніі PandaDoc. Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за […]

117. Міцук Арцём

Арцём Міцук нарадзіўся 21 лютага 2001 году. Быў затрыманы 9 кастрычніка 2020 г. Арцём Міцук -фігурант крымінальный справы аб удзеле ў масавых беспардках у Мінску. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Арцём Міцук прызнаны палітвязнем.

118. Мядзведскі Арцём

Арцём Мядзведскі нарадзіўся 5 жніўня 1997 году. фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) у Мінску ў жніўні, паведамляе spring96.org. Затрыманы 19 кастрычніка на працы. Падстава – Арцёма пазналі па відэа з пратэстаў каля ГЦ “Рыга”. Праваабарончай супольнасцю Арцём Мядзведскі прызнаны палітвязнем.

119. Навумік Уладзімір

Уладзімір Навумік — член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Мае вышэйшую адукацыю, працуе інжынерам на прадрыемстве “Гандальмаш”. Жанаты, ёсць маленькая дачка. Пасля затрымання Уладзіміра Навуміка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, да яго дадому прыйшлі з праверкай загадчыца, выхавальнік і псіхолаг дзіцячага садка, у які ходзіць іх пяцігадовая дачка. Сказалі, што пасля ператрусу, […]

120. Несцерава Марыя

Марыя Несцерава – абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску). Праваабарончай супольнасцю Марыя Несцерава прызнана палітвязнем.

121. Несцерава Марыя

Марыя Несцерава нарадзілася 12 верасня 1966 году. Марыя Несцерава скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Потым амаль усё жыццё працавала дзяржаўнай служачай. Вядома, што Марыя каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старэйшай інспектаркай. Яна звольнілася з мытні каля дзесяці гадоў таму. Жанчына была затрымана пасля 8 вечара 23 кастрычніка […]

122. Новікаў Андрэй

Андрэй Новікаў — валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён з’яўляецца грамадзянінам Расіі, хаця шмат гадоў жыве ў Беларусі. Андрэй Новікаў нарадзіўся ў беларускім Варапаева, пасля школы з’ехаў вучыцца ў Расію. Жыў на Далёкім Усходзе, служыў у міліцыі, мае званне падпалкоўніка ў адстаўцы. Двойчы ўдзельнічаў у вайсковых апэрацыях на тэрыторыі Чачні.У яго ёсць жонка і двое […]

123. Нядбайла Павел

Павел Нядбайла – жыхар Светлагорска, быў затрыманы 29 верасня ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, а тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Павел Нядбайла прызнаны палітвязнем.

124. Няронскі Уладзімір

Уладзімір Няронскі — блогер, аўтар ютуб-канал “Слуцк для жыцця”. Нарадзіўся 24 мая 1980 года ў Слуцку. Вучыўся ў СШ № 4. Скончыў Слуцкі дзяржаўны каледж і Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Па прафесіі менеджар-эканаміст. У 2009 годзе заснаваў фірму «Віва Прэстыж», якая займаецца вытворчасцю драўнянага вугалю. Бацька чацвярых дзяцей: двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак. У 2017 […]

125. Пазняк Андрэй

Андрэй Пазняк — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Праграміст, вучыўся ў кадэцкім класе, на выдатна скончыў Ліцэй БДУ. Быў затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Пры затрыманні Андрэя моцна збілі. Зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, інфармуе spring96.org Праваабарончай супольнасцю Андрэй Пазняк прызнаны палітычным зняволеным.

126. Паланянкін Ілля

Ілля Паланянкін – быў затрыманы ў Гродне за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Дзе ўтрымліваецца – дакладна невядома, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Ілля Паланянкін прызнаны палітвязнем.

127. Пальчыс Эдуард

Эдуард Пальчыс нарадзіўся ў Лідзе, яму 30 гадоў. Займаецца гісторыяй, жанаты. Не звязаны ні з адной палітычнай сілай альбо апазіцыйнай групоўкай. Эдуард Пальчыс – блогер і публіцыст, больш вядомы пад нікам “Джон Сільвер”. Заснавальнік сайта 1863x.com. Даволі доўгі час яго сапраўднае імя заставалася невядомым, аднак пасля раптоўнага арышту у Расіі імя Пальчыса было раскрытае. На […]

128. Панцялееў Віктар

Віктар Панцялееў нарадзіўся 31 ліпеня 1993 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Віктар Панцялееў прызнаны палітвязнем.

129. Папоў Андрэй

Андрэй Папоў вучыўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, атрымаў прафесію менеджара-эканаміста. Перад затрыманнем працаваў гібнікам па метале, а паралельна навучаўся кампутарнай графіцы. Быў паранены і затрыманы 9 жніўня. Трое сутак правёў у ІЧУ г. Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Ізноў Андрэя затрымалі 1 верасня, паведамляе spring96.org. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”. […]

130. Папоў Дзмітрый

Дзмітрый Папоў – мадэратар сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, знік увечары 4 чэрвеня. Грамадзянін РФ. У Расіі кіраваў праектамі “Мужское государство” і “Сканер”. Перад знікненнем ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і […]

131. Парфёнаў Руслан

Руслан Парфёнаў нарадзіўся 19 лютага 1980 году. Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай з Мазыра. 19 жніўня, праз суткі пасля таго, як Руслан выйшаў з 10-суткавага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, ён быў затрыманы зноў у межах крымінальнай справы аб “Масавых беспарадках”, інфармуе spring96.org. Варта адзначыць, што падчас першага яго арышту Па БТ і […]

132. Паўлава Вольга

Вольга Паўлава нарадзілася 26 мая 1988 году. Актывістка “Краіны для жыцця”. Вольга Паўлава скончыла медыцынскі універсітэт і займалася прасоўваннем прафесійнай касметыкі на адным з буйных касметалагічных прадпрыемстваў. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года стала актывісткай праекта “Краіна для жыцця”, заснаванага Сяргеем Ціханоўскім, была сяброўкай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, збірала подпісы за яе вылучэнне. Пасля выбараў удзельнічала […]

133. Паўлавец Кірыл

Кірыл Паўлавец – быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Па арт. 23.34 КаАП яго асудзілі на 14 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Кірылу Паўлаўца 30 гадоў, […]

134. Паўлюшчык Максім

Максім Паўлюшчык быў затрыманы па справе аб нанясенні на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу “Не забудем”, паведамляе spring96.org. Максіму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры). Праваабарончай […]

135. Піпія Тамаз

Тамаз Піпія – футбольны заўзятар клуба “МТЗ-РІПА”, быў затрыманы 26 верасня ў Гродне па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска. Праваабарончай супольнасцю Тамаз Піпія прызнаны палітвязнем.  

136. Піпія Цімур

Цімур Піпія – футбольныя заўзятары клуба “МТЗ-РІПА”, быў затрыманы 25 верасня ў Мінску па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе spring96.org. Цімур быў падазраваны па ч. 1 арт. 293 КК, але абвінавачванне прад’явілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончай супольнасцю […]

137. Повараў Ігар

Ігар Повараў нарадзіўся 23 траўня 1990 году. Работнік ААТ “БМЗ-кіруючая кампанія холдынгу “БМК” у Жлобіне. Затрыманы 23 лістапада і змешчаны пад варту за арганізацыю забастоўкі на прадпрыемстве 17 жніўня. Ігару і яшче некалькім работнікам прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (групавые дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак), павдамляе spring96.org. Ігар утрымліваецца пад вартай у СІЗА-3 у […]

138. Пражэннікаў Ігар

Ігар Пражэннікаў – затрыманы 4 кастрычніка на «Маршы вызвалення палітвязняў» у межах адміністрацыйнай справы. Игару 21 год, кандыдат у майстры спорту па шахматах. Сем гадоў займаўся хакеем, мае шмат грамат. Са слощ яго маці Іны Пражэннікавай, сын актыўна займаўся спортам, не стаяў на ўліку ў міліцыі. Па адукацыі ён — тэхнік-праграміст. Два гады таму Ігар Пражэннікаў пераехаў […]

139. Пракапчук Віталь

Віталь Пракапчук нарадзіўся 1 жніўня 1995 году. Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з сынам Ягорам. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Віталь Пракапчук прызнаны палітвязнем.

140. Пракапчук Ягор

Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з бацькам Віталём. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Ягор Пракапчук прызнаны палітвязнем.

141. Прапольскі Яўген

Яўген Прапольскі – затрыманы 29 верасня. Дзяржаўнае ТБ паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў “ананімных” чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў». Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску), паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Яўген Прапольскі прызнаны палітвязнем.

142. Пяскоў Павел

Павел Пяскоў – абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна. У той дзень міліцыя адвольна, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымала аднаго з прысутных пратэстоўцаў, сцвярджаючы, што той актыўна ўдзельнічаў у несанкцыяваным мерапрыемстве. Павел Пяскоў знаходзіўся побач з некалькімі дзесяткамі гараджан, якія […]

143. Пятрухін Сяргей

Сяргей Пятрухін — брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў “Народны рэпарцёр” і ” Youtube-дэпутаты”. Раней Сяргей Пятрухін працаваў у тэатры, быў тамадой на вяселлях і палітыкай не цікавіўся. “Жыццё змянілася, калі ў доме, у якім ён жыў, паўстала праблема, – распавядаў блогер gazetaby.com. – Прайшлі тэрміны правядзення капітальнага рамонту. Дому было 50 гадоў, і ніхто не варушыўся. […]

144. Рабкова Марфа

Марфа Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны”, праваабаронца. Была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. У яе кватэры быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы, інфармуе spring96.org. Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрыманая ў межах крымінальнай справы па ч.3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў […]

145. Рабцэвіч Дзмітрый

Дзмітрый Рабцэвіч — дырэктар IT-кампаніі PandaDoc. Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы […]

146. Рагашчук Вячаслаў

Вячаслаў Рагашчук нарадзіўся 22 снежня 1985 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Вячаслаў Рагашчук прызнаны палітвязнем.

147. Раентаў Аляксандр

Аляксандр Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру была заведзеная крымінальная справа. Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Затрымліваць яго прыехалі дадому. Маладому чалавеку прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць […]

148. Раманаў Аляксей

Аляксей Раманаў — гомельскі актывіст, чалавек з інваліднасцю 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Яго неаднаразова затрымлівалі падчас выбарчай кампаніі. Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу, паведамляе spring96.org. 16 снежня суд Хойніцкага раёну […]

149. Расулаў Андрэй

Андрэй Расулаў быў затрыманы 22 верасня ў Гомелі. У кватэру, дзе Андрэй пражывае са сваёй дзяўчынай, прыйшлі сілавікі. Яны паклалі хлопца на падлогу, скруцілі рукі жгутом і дапытваліся, ці ведае ён Дзмітрыя Падлобнікава. Пасля гэтага Андрэя затрымалі, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага за падзеі 9 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, […]

150. Рубец Алег

Алег Рубец нарадзіўся 26 лютага 2002 году. Скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Быў затрыманы ў Пінску 10 жніўня. Пры затрыманні быў моцна збіты, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Алег Рубец прызнаны палітвязнем.

151. Рудчык Ігар

Ігар Рудчык быў затрыманы другога снежня ў 8 ранку ў кватэры, дзе жыве. Ён праходзіць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях жніўня, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарочнай супольнасцю Ігар Рудчык прызнаны палітвязнем.

152. Рызапур Цімур

Цімур Рызапур – быў затрыманы 30 верасня, абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках ўвечары 10 жніўня ў Брэсце па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 37-гадовы таксіст увечары 10 жніўня вяртаўся з працы дадому, але яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы тлумачыць выбар меры стрымання ўтрымання пад вартай тым, што ў Цімура Рызапура няма […]

153. Савіцкі Юрый

Юры Савіцкі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне, а ў ноч з 9 на 10 жніўня выйшоў з сябрамі на мітынг у Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў. Дырэктара мінскай станцыі шынамантажу, Юрыя Савіцкага затрымалі 10 жніўня на працы. Але па словах ягонай жонкі Кацярыны Савіцкай, гэта было выкраданеннем чалавека. Шасцёра чалавек у […]

154. Сакаў Арцём

Член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Арцём з дзіцячага ўзросту захапляўся фота- і відэаздымкай, да службы ў войску працаваў аператарам «у дзяржаўным прадпрыемстве». Арцём Сакаў мае агульную сярэднюю адукацыю, пачынаў вучыцца ў дарожна-будаўнічым тэхнікуме, але не скончыў – прызвалі ў войска. Пасля тэрміновай службы хлопец вырашыў застацца ў войску і падпісаў кантракт. […]

155. Салавей Ігар

Ігар Салавей – вучыўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы на спецыяльнасці палітолаг-журналіст, у 2006 годзе збіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча і атрымаў 10 сутак за Плошчу. Быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску. Пазней Ігару Салаўю было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Ігар Салавей прызнаны палітвязнем.

156. Саладоўнікаў Рыгор

Рыгор Саладоўнікаў нарадзіўся 14 красавіка 1992 году. Жыхар Маладзечна, быў затрыманы 22 лістапада ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец. Дзмітрыю выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту (арт. 342 КК РБ), інфармуе spring96.org. Спачатку ўтрымліваўся ў ІЧУ Маладзечна, затым пераведзены ў […]

157. Салановіч Ян

Ян Салановіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1999 году. Студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР. З другога класа хлопец сур’ёзна займаўся каратэ, да гэтага – дайвінгам, але потым ён вырашыў засяродзіцца на вучобе. Па словах яго маці, зараз усе захапленні сына звязаныя з праграмаваннем: ён падзарабляе на пайцы плат і рамонце электронікі, займаецца распрацоўкай сваіх сайтаў, вывучае […]

158. Салей Ілля

Ілля Салей – старэйшы юрыст, адвакат. Ілля з’яўляецца адвакатам адвакацкага бюро «Бараўцоў і Салей ВІС» Мінскай абласной калегіі адвакатаў. Спецыялізуецца на працы з замежнымі і міжнароднымі кампаніямі і курыруе міжнародныя праекты. На выдатна скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 2013 годзе, а таксама атрымаў кваліфікацыю ў Злучаных Штатах Амерыкі – навуковую ступень магістра юрыдычных […]

159. Салоннікаў Марк

Марк Салоннікаў – быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Праваабарончай супольнасцю Марк Салоннікаў прызнаны палітвязнем.

160. Самусенка Аляксей

Аляксеей Самусенка нарадзіўся 23 студзеня 1988 году. Аляксей Самусенка – эканаміст, працаваў у сетцы фірм, якая займаецца вырабамі з пластыку.  Быў затрыманы 5 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яго дома быў праведзены вобшук. За два дні да гэтага быў затрыманы брат Аляксея Кім Самусенка, паведамляе spring96.org. Аляксею […]

161. Самусенка Ігар

Ігар Самусенка нарадзіўся 20 кастрычніка 1995 году. Адміністратар велапракату. Быў затрыманы 22 кастрычніка за нанясенне 9 кастрычніка на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу “Не забудем”, паведамляе spring96.org. Ігару было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска […]

162. Самусенка Кім

Кім Самусенка – актывіст, сябра рады грамадскага руху “Дзея”. Кіма затрымалі 3 лістапада пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Следчы камітэт заявіў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлома камп’ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Акрамя гэтага, Следчы камітэт заявіў, што Кім Самусенка «з’яўляўся актыўным ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы з 9 жніўня гэтага […]

163. Санчук Аляксей

Аляксей Санчук быў затрыманы 4 лістапада на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пры затрыманні Аляксея збілі, прымусілі паказаць змесціва тэлефону. Пасля гэтага хлопца асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля арышту ён на волю не выйшаў, паведамляе spring96.org. 26 кастрычніка яму прад’явілі […]

164. Сарокін Арцём

Арцём Сарокін – урач-анестэзіёлаг у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. 19 лістапада па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры ён быў арыштаваны і змешчаны пад варту. Пазней яму, а таксама журналістцы TUT.BY Кацярыне Барысевіч было выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэкса Беларусі за выдаванне медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы, у сувязі з публікацыяй […]

165. Сасеў Мікалай

Мікалай Сасеў – выкладчык танцаў. Быў затрыманы ў ноч з 12 на 13 жніўня разам у Уладзіславам Карэцкім у межах справы аб масавых беспарадках. Пазней Мікалаю Сасеву было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Мікалай Сасеў прызнаны палітвязнем.

166. Саўчук  Арцём

Арцём Саўчук нарадзіўся 23 ліпеня 1990 году. Праграміст. Захапляецца аўтамабілямі і сноўбордам. Апошнія 9 гадоў Арцём жыў у Польшчы, у Кракаве.  Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Праваабарончай супольнасцю Арцём Саўчук прызнаны палітвязнем.

167. Сідорчык Ігар

Ігнат Сідорчык нарадзіўся 25 жніўня 1989 году. Малады рэжысёр. У 2011 годзе скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў, кафедра рэжысуры. Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, паздней быў пераведзены ў СІЗА-1, паведамляе spring96.0rg. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».

168. Слуцкая Юлія

Па адукацыі Юлія Слуцкая сацыёлаг – скончыла філасофскі факультэт БДУ. У 1994 годзе прыйшла ў «БелКП-Прэс» на паcаду сацыёлага. Праз некалькі гадоў Юлія стала галоўным рэдактарам «Комсомольской правды» ў Беларусі “. У «Камсамолцы» Юлія працавала да 2006 года. За гэты час яна з нуля распрацавала канцэпцыю беларускай версіі выдання, стварыла каманду, наклады выраслі ў больш […]

169. Слуцкі Пётр

Пётр Слуцкі нарадзіўся 10 лістапада 1991 году. Аператар, супрацоўнік Прэс-клуба. Быў затрыманы 22 снежня па крымінальнай справе аб ухіленьні ад падаткаў. 31 снежня стала вядома, што Пятру Слуцкаму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Праваабарончай супольнасцю Пётр Слуцкі прызнаны палітвязнем.

170. Спарыш Сяргей

Сяргей Спарыш з’яўляецца генеральным сакратаром незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч. Хроніка пераследу Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Мінска 8 траўня […]

171. Статкевіч Мікалай

Мікалай Статкевіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Паходзіць са старажытнага праваслаўнага шляхецкага роду герба Касцеша. Продкі маці паходзяць са шляхецкага роду Валадковічаў. Дзед палітыка, Павал Статкевіч, быў расстраляны ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі. Дзед па кудзелі, Сымон Гарабец, быў сябрам КПЗБ, расстраляны пад час сталінскіх […]

172. Стэфановіч Расціслаў

Расціслаў Стэфановіч – сябра пашыранага Каардынацыйнага савету, быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 29 верасня, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца пад вартай у Мінска. Праваабарончай супольнасцю Расціслаў Стэфановіч прызнаны палітвязнем.

173. Сугойдзь Ягор

Ягор Сугойдзь нарадзіўся 29 снежня 1989. Аўтаслесар з Мінску. 9 жніўня Ягор з сябрамі пайшоў да стэлы на акцыю пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Там ён заскочыў на міліцэйскі аўтазак і ўпаў адтуль, калі той ехаў на поўнай хуткасці. Таксама быў збіты АМАПам. Яго закінулі ў аўтазак, але з аўтазака яго забрала хуткая дапамога і […]

174. Сунгурава Ганна

Ганна Сунгурава – менэджэрка ў мэблевай кампаніі, маці траіх дзяцей. Утрымліваецца пад вартай з 25 верасня па абвінавачванню ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Як распавяла «Вясне» мама Ганны, з 9 жніўня Ганна ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і па магчымасці дапамагала іншым людзям: развозіла людзей па дамах пасля мітынгаў, а таксама […]

175. Сырамалот Ксенія

Ксенія Сырамалот – студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук. 20 лістапада ёй было прад’яўлена […]

176. Сядоў Віктар

Віктар Сядоў нарадзіўся 2 сакавіка 1975 году. Быў затрыманы 16 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), паведамляе spring96.org. Яго затрымалі за відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэста ў Мінску. Праваабарончай супольнасцю Віктар Сядоў прызнаны палітвязнем.

177. Трахтэнберг Ілля

Ілля Трахтэнберг – адлічаны студэнт другога курса матэматычнага факультэту БДУ, гулец “Што? Дзе? Калі?”. Ілля браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях. 12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), […]

178. Уласава Лілія

Лілія Уласава — сябра прэзідыўму Каардынацыйнай Рады, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі “Уласава, Міхэль і партнёры”. Была затрыманая 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Супраць Ліліі Уласавай была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Трэба адзначыць, што ад моманту стварэння […]

179. Уласаў Юрый

Юры Уласаў нарадзіўся 31 жніўня 1967 году. Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. Быў затрыманы 6 жніўня ў Гомелі. Да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі. Пазней Юрыю Уласаву было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу […]

180. Ушак Вяргілій

Вяргілій Ушак — аператар, які здымаў пікет па зборы подпісаў у Гродне 29 мая. Вяргілію Ушаку 26 гадоў. Ён праграміст па адукацыі, апошнім часам працаваў у Свята-Елісавецінскім манастыры аператарам ЭВМ. Захапляецца фатаграфіяй, робіць фотасесіі. Са слоў Надзеі Салодкай – нявесты Вяргілія – ён не быў актывістам, ніколі не прымаў удзел у палітычных ці грамадскіх акцыях, […]

181. Фалькін Ян

Ян Фалькін быў затрыманы 30 верасня 2020 году. Дома прайшоў вобшук, падчас якога былі забралі ноўтбук, мабільны тэлефон і рацыю. Яну прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Ян Фалькін прызнаны палітвязнем.  

182. Філатчанкава Вольга

Вольга Філатчанкава нарадзілася 6 красавіка 1979 году. Вольга Філатчанкава – выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, асістэнтка кафедры ПЗІТ. Удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у забастоўцы. Была затрымана 12 лістапада, у гэты ж дзень у яе дома быў праведзены вобшук, паведамляе spring96.org. Вользе прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 ч. 1 КК РБ […]

183. Фіцнер Глеб

Глеб Фіцнер нарадзіўся 18 сакавіка 1999 году. Глеб Фіцнер – студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту. Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org. Глебу прад’яўлена абвінавачванне па дадзеным артыкуле. Праваабарончай супольнасцю Глеб Фіцнер прызнаны […]

184. Францкевіч Аляксандар

Аляксандар Францкевіч нарадзіўся 6 траўня 1990 году на Віцебшчыне, у г. Наваполацку. Пасьля сканчэньня ліцэю працаваў праграмістам. Пазьней пераехаў жыць і працаваць у Менск. Цікавіўся гісторыяй палітычных партыяў. У родным горадзе далучыўся да антыфашыстоўскага руху, у сталіцы пасябраваў з анархістамі, погляды якіх былі яму блізкія, і стаў дапамагаць ім. Знаходзіўся пад вартай з 3 верасьня […]

185. Фурманаў Дзмітрый

Дзмітрыю Фурманаву 35 гадоў. Быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродзенскай вобласці. У Дзмітрыя Фурманава — вышэйшая адукацыя, па спецыяльнасці ён — інжынер-механік. Працяглы час быў вядучым спецыялістам у “Гроднааблаўтатрансе”, неаднойчы узнагароджваўся граматамі і гэдак далей. Апошнім часам вучыўся на курсах па падрыхтоўцы праграмістаў і англійскай мовы, каб уладкавацца на больш высокааплочваемую працу. Быў […]

186. Ханада Акіхіра

Акіхіру Ханаду – 20 гадоў. Закончыў мінскую гімназію №19. Быў лаўрэатам спецыяльнага фонда па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вучыўся ў БДУ, але пасля паступіў у ЕГУ, паведамляе nn.by. Тата Акіхіры – беларус Святаслаў Гаеўскі, трэнер па каратэ, родам са Слуцка. Мама — Тамока Ханада, працавала сакратаром па культуры японскай амбасады ў Беларусі. Са слоў […]

187. Хвашчэўскі  Арцём

Арцём Хвашчэўскі нарадзіўся 29 снежня 1989 году. Футбольны трэнер. Апошнія 9 гадоў жыве ў Польшчы. Шмат гадоў гулляў у аматарскім футбольным клубе “Мінск Космас”, затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай […]

188. Хершэ Наталля

Апошнія 12 год Наталля Хершэ жыла ў Швейцарыі, хаця сама яна родам з Оршы. “Дзяцінства прайшло даволі бедна, — распавядаў nn.by Генадзь – старэйшы брат Наталлі. — Калі мы былі малыя, бацькі разышліся. Але тата нас не кідаў. Выязджаў ва Узбекістан, зарабляў грошы, наведваў нас. Кожнае лета мы праводзілі ў Пружанах у бабулі з дзядулем. […]

189. Хілімончык Артур

Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Артур Хілімончык прызнаны палітвязнем.

190. Ціханоўскі Сяргей

Сяргей Ціханоўскі – беларускі блогер, аўтар і вядучы канала “Страна для жизни”. Нарадзіўся 18 жніўня 1978 году ў Гомелі. Закончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. “Пасля пайшоў працаваць, адкрываў начныя клубы ў Гомелі і Мазыры, – распавядаў пра сябе Сяргей svaboda.org. – Канцэрты арганізоўвалі, працавалі з дзяржавай. Аддзелы культуры ў нас імпрэзы замаўлялі, […]

191. Цыгановіч Уладзімір

Уладзімір Цыгановіч — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. 25 лютага 2020 году каля офісу канцэрну «Белнафтахім» у Мінску некалькі дзясяткаў чалавек патрабавалі ад кіраўніцтва канцэрну тлумачэнняў у справе росту коштаў на паліва. Ініцыятарам акцыі выступіў Уладзімір Цыгановіч. “У фінансавым плане – гэта праца, якая не аплочваецца, – распаядаў блогер belsat.eu. – Палітычных нейкіх мэтаў таксама няма. […]

192. Цярэшка Аляксандр

Аляксандр Цярэшка – фігурант “Пінскай справы”, узбуджанай па падзеях (акцыях пратэсту) пасля выбараў прэзідэнта ў Пінску. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Цярэшка прызнаны палітвязнем.

193. Чапюк Андрэй

Андрэй Чапюк – валанцёр “Вясны”, быў затрыманы 2 кастрычніка ў г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Уся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў, паведамляе spring96.org. 9 кастрычніка Андрэю было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага […]

194. Чарняўскі Мікалай

Мікалай Чарняўскі – 33-гадовы рабочы з Гарадка (Віцебская вобласць). Раней ён працаваў рабочым у вайсковай частцы, апошнія некалькі гадоў працаваў неафіцыйна. Жыў з маці і бабуляй. Першы раз быў затрыманы ў кастрычніку на 72 гадзіны, другі раз – у лістападзе. Падставай стала крымінальная справа па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне […]

195. Чульцова Дар’я

Дар’я Чульцова нарадзілася 20 лютага 1997 году. Дар’я Чульцова – журналістка тэлеканала “Белсат”. Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада, інфармуе spring96.org. Пасля адміністрацыйнага арышту яна не выйшла […]

196. Чыкалёў Дзяніс

Дзяніс Чыкалёў – нарадзіўся 17 ліпеня 1986 году ў Расіі. У 1987 годзе сям’я пераехала ў Гомель. Там скончыў сярэднюю школу №45. Вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным вышэйшым каледжы народных мастацкіх промыслаў №126. Пяць разоў наведваў Курапаты, каб узяць удзел у вахце памяці — усяго аддзяжурыў ва ўрочышчы адзін месяц і пяць дзён. Актывіст “Маладога Фронту”. […]

197. Шабалін Аляксандр

Аляксандр Шабалін — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі. 7 чэрвеня быў затрыманы ля свайго пад’езду і дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёна. Аляксандр раніцай меўся ехаць на пікет па зборы подпісаў. У 11.30 калі ён выйшаў з пад’езда да яго падышлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і ўручылі яму позву, дзе ён выклікаўся ў якасці сведкі […]

198. Шаметаў Мікалай

Мікалай Шаметаў нарадзіўся6 чэрвеня 1990 году. Быў затрыманы 21 снежня на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Быў праведзены ператрус у яго кватэры, у аўтамабілі, на офісе, дзе ён працаваў. Падчас ператрусаў канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і працоўны жорсткі дыск. Пры гэтым пастанову на ператрус, пастанову на арышт, іншыя копіі дакументаў па ператрусу і канфіскацыі […]

199. Шардыка Юлія

Юлія Шардыка — галоўны бухгалтар IT-кампаніі PandaDoc. Была затрыманая 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся […]

200. Шарко Ала

Ала Шарко нарадзілася 24 жніўня 1977 году. Праграмны дырэктар Прэс-клуба. 22 снежня да яе рыйшлі з ператрусам у кватэру, калі яна з мужам збіралася на шпацыр. Канфіскавалі яе і мужа ноўтбукі, тэлефоны, карткі. Адваката пры гэтым у кватэру не пусцілі. Алу павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў, інфармуе spring96.org. 31 снежня стала вядома, што […]

201. Шаўра Віктар

Віктар Шаўра нарадзіўся 4 чэрвеня 1997 году. Быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Віктар Шаўра прызнаны палітвязнем. Віктара Шаўра адпусцілі на волю пад […]

202. Шчасная Ірына

Ірына Шчасная – актывістка, рэдактар папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх “Мая краіна Беларусь”. Была затрымана 18 лістапада была супрацоўнікамі СК, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС, інфармуе spring96.org. Калі маці Ірыны заходзіла ў пад’езд дома, “супрацоўнікі ЖЭС” спыталі ў яе, ці ёсць у кватэры гарачая вада. Пазней яны зайшлі з ёй у пад’езд і жорстка адштурхнулі […]

203. Шэлямет Вячаслаў

Вячаслаў Шэлямет – быў затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Праваабарончай супольнасцю Вячаслаў Шэлямет прызнаны палітвязнем.

204. Юхневіч Павел

Павел Юхневіч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Андрэем Войнічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты “Еўрапейскай Беларусі” сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. […]

205. Юшкевіч Яўген

Яўген Юшкевіч нарадзіўся 21 ліпеня 1989 году. Былы следчы Следчага камітэту, а цяпер андроід-распрацоўшчык і ініцыятар праекта bychange.me. Быў затрыманы вечарам 24 лістапада ў Мінску. У яго кватэры прайшоў вобшук, паведамляе spring96.org. Падазраваны па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак – ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў […]

206. Якельчык Таццяна

Таццяна Якельчык – студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Была затрымана супрацоўнікамі КДБ 26 лістапада. Перад гэтым у яе дома прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваны тэлефон, ноўтбук, інфармуе spring96.org. З СІЗА КДБ, дзе Таццяна ўтрымлівалась першыя некалькі дзён пасля затрымання, яе перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага. Яна праходзіць па справе аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі […]

207. Ярашэвіч Сяргей

Сяргей Ярашэвіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1982 году. Сяргей Ярашэвіч – адзін за адміністратараў тэлеграм-канала “Армія з народмам”, муж палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Затрыманы 2 кастрычніка ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Яму прад’яўлена абвінавачванне, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Сяргей Ярашэвіч прызнаны палітвязнем.

208. Ярмолаў Ігар

Ігар Ярмолаў — кіраўнік школы танцаў і валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Паводле інфармацыі  ад бацькоў, ён быў збіты, да 18 жніўня знаходзіўся ў вайсковым шпіталі, яму была праведзеная аперацыя, павдамляе spring96.org. 18 жніўня яго перавялі ў СІЗА КДБ. Ён затрыманы таксама па артыкуле 293 КК РБ (масавыя беспарадкі).