Максім Зіневіч – падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Брэсце быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрыманы 25 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Максіму Зіневічу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Максім Зіневіч прызнаны палітвязнем.