Андрэй Войніч

Андрэй Войніч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Паўлам Юхневічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты “Еўрапейскай Беларусі” сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. У затрыманых канфіскавалі ўсю тэхніку, сцягі, асабістыя рэчы.

1 кастрычніка Андрэю Войнічу было прад’яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска, інфармуе spring96.org.

Яўген Афнагель, Павел Юхневіч і Андрэй Войніч былі аднымі са стваральнікаў і актыўнымі ўдзельнікамі апазіцыйнага руху “Зубр”. За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную дзейнасць яны неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Праваабарончай супольнасцю Андрэй Войніч прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эніра Браніцкая
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Аляксандар Васільеў
  • Павал Шарамет
  • Рыгор Кійко