Мікалай Дзядок не збіраецца мяняць пайку на свабоду

Палітвязень Мікалай Дзядок дамагаецца ад адміністрацыі Шклоўскай калоніі аказання належнай медыцынскай дапамогі. Пра гата Рацыі паведаміў бацька зняволенага актывіста Аляксандр Дзядок. Па яго словах, супрацоўнікі калоніі, дзе адбывае пакаранне Мікалай, вельмі фармальна падыходзіць да выканання сваіх абавязкаў.

Аляксандр Дзядок:

– Мы яму дасылалі лекі. Яны выдалі яму іх толькі праз тры месяцы, толькі пасля яго і нашых настойлівых патрабаванняў і псеўдаагляду медычнага, які зрабілі ў выглядзе дакранання да жывата і заглядання ў рот. Ён адназначна сказаў, што мяняць пайку на свабоду не будзе. Гэтыя яго словы кажуць пра тое, што не хоча ісці ні на якія здзелкі з адміністрацый калоніі і ўладай.

Па словах Аляксандра Дзядка, пасля напісання скаргі на адрас паштовага ўпраўлення ў Магілёве ягоны сын дамогся права рэгулярна атрымліваць прэсу. “Негледзячы на тое, што Мікалай ужо тры месяцы знаходзіцца адзін у турэмным карцэры, трымаецца ён прыстойна”, – кажа Аляксандр Дзядок. На днях Вярхоўны суд паўторна адмовіў палітвязню ў задавальненні касацыйнай скаргі.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні