Мікола Дзядок: Жадаю людзям смеласці і крытычнага мыслення!

Былы палітвязень Мікола Дзядок віншуе ўсіх са святамі і прагназуе, што краіну чакае ў 2020 годзе.

“Будзем жыць пад няспыннай пагрозай страты суверэнітэту”, – распавёў Мікола сайту palitviazni.info.

“Мінулы год для краіны быў складаны, але далей будзе яшчэ цяжэй, – мяркуе Мікола Дзядок. – Увогуле, простых гадоў для нашай краіны не бывае. Таму асабіста мой прагноз на 20120 год такі: будзем жыць пад няспыннай пагрозай страты суверэнітэту.

Мікола Дзядок адзначае, што ад палітыкі наўпрост залежыць і эканоміка.

Што датычыцца эканамічнага становішча, то, на мой погляд, жыццё простых людзей будзе пагаршацца, – дадае суразмоўца. – Але ў той жа час трэба ўлічваць, што зараз сітуацыя развіваецца вельмі непрадказальна, і прагнозы рабіць вельмі складана.

А вось пажаданні для ўсіх аднолькавыя: жадаю людзям смеласці і крытычнага мыслення!”

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Зьміцер Дрозд
  • Славамір Адамовіч
  • Павал Красоўскі